Вы тут

Пастанова Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь


Аб прызначэнні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з часткай трэцяй артыкула 81 і пунктам 3 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пунктам 1 артыкула 23 і часткай першай артыкула 56 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызначыць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 11 кастрычніка 2015 года.

2. Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў арганізаваць у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.

3. Дзяржаўным органам, іншым арганізацыям забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у тэрміны, вызначаныя Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць фінансаванне выдаткаў на падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

5. Гэта Пастанова ўваходзіць у сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў 
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 
У. Андрэйчанка

30 чэрвеня 2015 г., г. Мінск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».