Вы тут

Святочны салют у Дзень Незалежнасці Беларусі пачнецца ў 23.00


Салют у гонар Дня Незалежнасці Беларусі пройдзе 3 ліпеня ва ўсіх абласных цэнтрах краіны, а таксама ў Брэсцкай крэпасці. Пачнецца ў 23.00. Аб гэтым паведаміў сёння ваенны камендант ваеннай камендатуры Узброеных Сіл Беларусі Анатоль Грыцаў на прэс-канферэнцыі аб падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці.

"Салют пачнецца на ўсёй тэрыторыі Беларусі з заканчэннем выканання дзяржаўнага гімна. Магчыма затрымка 15-20 секунд", - растлумачыў ваенны камендант.

У Мінску святочны салют будзе праводзіцца з шасці агнявых пазіцый. Пазіцыя нумар 1 размесціцца ў парку імя 50-годдзя Перамогі на набярэжнай Свіслачы. Агнявая пазіцыя нумар 2 будзе на пустцы ў раёне населенага пункта Навінкі. Пазіцыя нумар 3 будзе створана ў аэрапорце Мінск-1. Агнявая пазіцыя нумар 4 - на пустцы ў раёне Чыжоўскіх могілак за МКАД. Пазіцыя агнявой кропкі нумар 5 размесціцца на пустцы на беразе вадасховішча Дразды. Шостая кропка размесціцца ў ваенным гарадку ва Уруччы.

"Традыцыйна найбольш маляўнічы салют будзе ў раёне парку Перамогі. Гэта абумоўлена тым, што там адначасова працуюць тры салютныя ўстаноўкі. Салют у гэтым раёне будзе прадаўжацца на працягу 10 мінут. У астатніх месцах запланаваны салюты трыццаццю залпамі", - дадаў Анатоль Грыцаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.