Вы тут

А вы баіцеся павукоў?


Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Санта-Барбары (ЗША) выказалі здагадку, што страх перад павукамі з'яўляецца ахоўным эвалюцыйным механізмам.

12-24

Наша зрокавая сістэма валодае здольнасцю хутка выяўляць навакольныя пагрозы — змей, павукоў, небяспечных драпежнікаў (гэта з'яўляецца элементам так званай сітуацыйнай гатоўнасці).

Псіхолагі правялі на добраахвотніках выпрабаванне: яны пасадзілі студэнтаў за камп'ютар з простым графічным тэстам, але час ад часу ўстаўлялі ў яго на імгненне кадры з іголкай для падскурных ін'екцый, мухай і павуком. У выніку менш за 15% удзельнікаў заўважылі з'яўленне іголкі, 10% заўважылі муху, затое з'яўленне павука заўважылі больш за палову добраахвотнікаў!

Павукі-выкапні сустракаюцца ў адкладах каменнавугальнага перыяду, гэта значыць, яны існавалі 350 мільёнаў гадоў таму, задоўга да чалавека. Многія з іх былі атрутнымі і з развіццём прыматаў сталі ўяўляць для апошніх пагрозу. Прыматы выпрацавалі супраць павукоў механізм сітуацыйнай гатоўнасці (як супраць звычайных драпежнікаў або змей). Псіхалагічны тэст з'яўляецца адным з пацверджанняў гэтай тэорыі. Нягледзячы на тое, што сёння смяротных павукоў вакол нас не так шмат, як у далёкім мінулым, інстынктыўны страх па-ранейшаму карысны нават у сучасным грамадстве: каля 200 чалавек штогод паміраюць ад укусаў атрутных павукоў па ўсім свеце.

Падрыхтаваў Іван КУПАРВАС

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.