Вы тут

Рэчы штодзённыя


Рэчы штодзённыя («абыдзённыя») — такую назву атрымалі рэчы, якія ўдзельнічалі ў рытуальных дзеяннях і выконвалі функцыю аховы ад хвароб, нячыстай сілы, стыхійных бедстваў. Галоўнай умовай іх вырабу быў пэўны часовы прамежак: ад усходу да захаду, ад захаду да ўсходу, радзей — на працягу сутак. Завершанасць усяго працэсу вырабу рэчы ў тэрмін «аднаго сонца» надзяляла гэтую рэч магічнай і звышнатуральнай сілай.

* Да «абыдзённых» рэчаў адносілі перш за ўсё палатно (холст, ручнік, пояс, кашулю). Каб саткаць палатно, з якога потым будуць зроблены рытуальныя рэчы, па папярэдняй дамоўленасці ў пэўнай хаце збіраліся жанчыны. Звычайна ў гэтым абрадзе ўдзельнічалі толькі «чыстыя» жанчыны: удовы, цнатлівыя дзяўчаты ці зусім сталыя жанчыны, якія спынілі сваё інтымнае жыццё. Яны ж прыносілі воўну, лён. Талака ў такой справе таксама была адной з умоў стварэння «абыдзённай рэчы».

* Абыдзённае палатно магло стаць ахвяраваннем для царквы. Для таго, каб перасцерагчы сябе і сваякоў ад эпідэміі, жанчыны на світанні «апаясвалі» царкву абыдзённым палатном. Пасля гэтага яго пакідалі ў храме ці аддавалі вандроўнікам, нямоглым, бедным, якія збіраліся вакол храма.

* З той жа нагоды абы-дзённае палатно рэзалі на невялікія часткі і вешалі на варотах па ўсёй вёсцы.

* Часам рытуальныя дзе-янні жанчын суправаджаліся рытуальнымі дзеяннямі мужчын. Пакуль жанчыны ткалі абыдзённік, мужчыны рабілі абыдзённы крыж, які пасля ставілі на ўскрайку вёскі, і вешалі на яго ручнік. Такія сумесныя дзеянні выконвалі, каб спыніць шматлікія смерці і пахаванні ў вёсцы, што былі выкліканы эпідэміяй, вайной, ці ў барацьбе з засухай, паводкай і г.д.

Аксана Катовіч, Янка Крук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».