Вы тут

Крышачка — новая фішачка


У Беларусі стартавала крэатыўная інфармацыйная кампанія, скіраваная на прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы правільнага сартавання адходаў. Адзін з крокаў кампаніі — экалагічная акцыя-квест «Крышачка — новая фішачка».

8-31

Як паведаміла каардынатар ініцыятывы, супрацоўнік Цэнтра экалагічных рашэнняў і кіраўнік праекта «Зялёная карта» Марыя Сума, у грамадскіх месцах сталіцы — у кінатэатрах, бібліятэках, музеях, кавярнях — ужо з'явіліся першыя кантэйнеры для збору пластыкавых крышачак ад ПЭТ-бутэлек. Пазнаць іх нескладана: гэта кардонныя ёмістасці з невялікай адтулінай. Пра месцы размяшчэння кантэйнераў можна даведацца па інфармацыйных плакатах з апісаннем акцыі, а поўны пералік грамадскіх месцаў, у якіх яны стаяць, можна знайсці на электроннай карце Grееnmар.bу.

— Мы паставілі кантэйнеры для крышачак у самых наведвальных месцах. Пры гэтым яны будуць «пераязджаць»: на працягу трох месяцаў будуць падарожнічаць па ўсёй сталіцы для таго, каб як мага больш людзей далучыліся да акцыі, — распавяла Марыя Сума.

Арганізатары тлумачаць: так яны хочуць прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемы правільнага сартавання адходаў. Пажадана не толькі сартаваць адходы па каляровых кантэйнерах, што стаяць у нашых дварах, але і вучыцца рабіць гэта акуратна. Так, напрыклад, вельмі важна сціскаць ПЭТ-бутэлькі перад тым, як іх выкінуць, каб яны займалі менш месца. Спецыялісты таксама раяць не закручваць шчыльна крышачку на ПЭТ-бутэльках — гэта спросціць працэс сартавання (бутэлька і крышачка выраблены з розных відаў пластыка) і разам з тым дазволіць дробным адходам не згубіцца.

— Пакуль цяжка прадказаць, з якой хуткасцю будуць запаўняцца гэтыя ёмістасці, тым не менш, усе сабраныя крышачкі будуць падлічаны і перададзены на перапрацоўку, — патлумачыла Марыя Сума. — Для нас іх колькасць будзе служыць індыкатарам таго, наколькі мінчане ўцягнуты ў працэс збору адходаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».