Вы тут

Мы едзем, едзем, едзем... Едуць і да нас


На кожнага іншаземца — пяць выездаў за мяжу

Па звестках Нацыянальнага статыстычнага камітэта, летась колькасць турыстаў, якія арганізавана выязджалі з Беларусі за мяжу, склала 740,5 тыс. чалавек і павялічылася ў параўнанні з 2013 годам на 4,5%.

Па стане на канец 2014 года турыстычную дзейнасць ажыццяўлялі ў нашай краіне 1254 арганізацыі, паслугамі якіх скарысталіся больш як 934 тыс. арганізаваных турыстаў і 647,5 тыс. экскурсантаў.

У краіны СНД арганізавана выехалі 79,9 тыс. чалавек, што складае 37,4% ад узроўню 2013 года, у краіны па-за межамі СНД — 660,6 тыс. чалавек, што на 33,4% больш за ўзровень 2013 года. Найбольш часта беларусы выязджалі ў Расію, Балгарыю, Грэцыю, Егіпет, Іспанію, Італію, Літву, Польшчу, Турцыю, Чэхію. На долю гэтых краін прыпала 82,7% ад агульнай колькасці беларускіх турыстаў, якія выязджалі за мяжу арганізавана.

Як адзначаюць у Нацыянальным статыстычным камітэце, колькасць турыстаў, якія арганізавана выязджалі за мяжу, па-ранейшаму пераважае над колькасцю турыстаў, якія наведалі Беларусь. Летась на кожнага замежнага турыста прыпадала пяцёра беларускіх грамадзян, якія выязджалі за мяжу (у 2005 годзе — шэсць). Колькасць арганізаваных турыстаў, якія прыехалі ў Беларусь у 2014 годзе, склала 137,4 тыс. чалавек, што на 0,5% больш, чым у 2013 годзе. З краін СНД наведалі Беларусь 115,6 тыс. чалавек (на 1,3% больш за ўзровень 2013 года). Лідзіруючыя пазіцыі сярод краін Садружнасці па арганізаваных турыстах захаваліся за Расіяй — 113,2 тыс. чалавек (павелічэнне на 1,7% у параўнанні з 2013 годам) і Украінай — 1,8 тыс. чалавек (у параўнанні з 2013 годам — змяншэнне на 10,3%). З краін далёкага замежжа лідарамі па колькасці наведванняў былі турысты з Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Вялікабрытаніі і Турцыі. На долю гэтых краін у 2014 годзе прыпала 48,3% ад агульнай колькасці турыстаў (у 2013 г.— 56,4%). У 2014 годзе (гэтак жа, як і ў папярэднім годзе) сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у Беларусі складала 4 дні.

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2014 годзе функцыянавала 466 санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый, у тым ліку 74 санаторыі, 12 дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў, 2 дамы адпачынку, 1 пансіянат, 94 базы адпачынку, 5 турысцка-аздараўленчых комплексаў, 20 турыстычных баз, 19 аздараўленчых цэнтраў (комплексаў).

Па звестках Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, на канец 2014 года ў краіне налічвалася 2037 суб'ектаў аграэкатурызму (на 156 больш, чым у 2013 годзе): у Брэсцкай вобласці — 296, Віцебскай — 502, Гомельскай — 228, Гродзенскай — 281, Мінскай — 541 і Магілёўскай — 189.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».