Вы тут

Не даводзьце глебу да «нервовага зрыву»


Ці знаёмы вам выраз «знясіленне зямлі»? Агароднінныя культуры па-рознаму засвойваюць пажыўныя элементы з глебы, і калі іх высаджваць на адным і тым жа месцы шмат гадоў запар, гэта і прывядзе да знясілення ўрадлівага слоя.

У буракоў, морквы або рэдзькі даволі магутная каранёвая сістэма, і яна «выцягвае» калій і фосфар з глыбокіх слаёў зямлі. А зялёныя культуры, агуркі, цыбуля здабываюць харчаванне толькі з верхніх.

Пры адсутнасці пастаяннага севазвароту назапашваюцца пэўныя хваробы і шкоднікі. Неабходна не толькі мяняць месцамі расліны на агародзе, але і вытрымліваць пэўныя тэрміны.

Пры правільным севазвароце і пустазелля становіцца значна менш.

Вядома, большасць з нас гэта добра разумее, але, на жаль, не заўсёды правільна выконвае гэты самы севазварот. А потым здзіўляемся: і чаму ў гэтым сезоне такі слабы ўраджай? Ну нельга з года ў год вырошчваць на адным і тым жа месцы агуркі або цыбулю!

Трэба чаргаваць культуры з рознымі каранёвымі сістэмамі: глыбокай і неглыбокай.

Можна саджаць ўсе расліны пасля бабовых культур і пасля цыбулі і часнаку, за выключэннем іх саміх.

Рэгулярна ўносіць угнаенні, пажадана арганічныя: гной і кампост.

Пры гэтым трэба ўлічваць патрэбу раслін у тых ці іншых элементах харчавання, якая залежыць ад культуры, якая вырошчваецца, і ад саставу і пажыўнасці глебы. Напрыклад, зялёныя культуры, бульба, капуста патрабуюць азотных угнаенняў; памідорам і рэдзьцы трэба больш фосфару, а астатнім караняплодам патрабуецца калій (ім нават пры пасадцы пажадана ўносіць попел).

Некаторыя не мяняюць месца пасадкі, а проста насыпаюць новую глебу на градку, папярэдне зняўшы з яе старую. Такі варыянт магчымы, але толькі насыпаць новай глебы трэба значную колькасць, інакш атрымаецца бескарысны занятак. Таму ўсё ж лепш чаргаваць культуры.

Абавязкова на свабодных ад пасадак плошчах вясной, летам і восенню выкарыстоўваць зялёныя сідараты, якія, безумоўна, паляпшаюць урадлівасць і састаў глебы.

Усе гэтыя мерапрыемствы дазволяць не давесці глебу да знясілення, ці, як жартам кажуць, да «нервовага зрыву». І ўраджай тады будзе заўсёды багаты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».