Вы тут

«Вернасць» — гэта парука пaмяці...


Па­эт Ізя­слаў Кат­ля­роў пра ня­го­ды вай­ны і са­праўд­ных ге­ро­яў

«Вер­насць» — так на­зы­ва­ец­ца но­вая кні­га паэ­та Ізя­сла­ва Кат­ля­ро­ва, што вый­шла ў Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да». Твор­цу споў­ні­ла­ся 77 га­доў, а ён ці не ўпер­шы­ню зла­дзіў ім­прэ­зу ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы. Што ж, для твор­час­ці, як і для ка­хан­ня, усе ўзрос­ты пры­дат­ныя.

[caption id="attachment_75069" align="alignnone" width="600"]Па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та, га­лоў­ны ін­спек­тар па Мін­ску Аляк­сандр Якаб­сон і па­эт, жур­на­ліст Ізя­слаў Кат­ля­роў бы­лі іні­цы­я­та­рамі ства­рэн­ня ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су на мес­цы па­чат­ку апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»  у Свет­ла­гор­скім ра­ё­не. Па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та, га­лоў­ны ін­спек­тар па Мін­ску Аляк­сандр Якаб­сон і па­эт, жур­на­ліст Ізя­слаў Кат­ля­роў бы­лі іні­цы­я­та­рамі ства­рэн­ня ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су на мес­цы па­чат­ку апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»
у Свет­ла­гор­скім ра­ё­не.[/caption]

Ра­зам з жон­кай па­эт­кай Соф'­яй Шах Ізя­слаў Кат­ля­роў жы­ве ў Свет­ла­гор­ску. Усё жыц­цё ён пра­ца­ваў жур­на­ліс­там, пэў­ны час быў на­мес­ні­кам рэ­дак­та­ра га­зе­ты «Свет­ла­гор­скія на­ві­ны». Сам твор­ца ад­зна­чае: «На прэ­зен­та­цыю кні­гі мы пры­еха­лі з пра­він­цый­на­га га­рад­ка. Ра­ней шчыль­ных кан­так­таў са ста­ліч­ны­мі лі­та­ра­та­ра­мі не ме­лі, у гос­ці час­та не ез­дзі­лі. Мо­жа, і да­рэм­на. Але, з ін­ша­га бо­ку, мы бы­лі па­збаў­ле­ны ад тлу­му і мі­тус­ні вя­лі­ка­га го­ра­да».

Па­эт на­ра­дзіў­ся на­пя­рэ­дад­ні Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Та­му го­рыч стра­ты бліз­кіх лю­дзей, цяж­кас­ці пас­ля­ва­ен­на­га дзя­цін­ства ён зве­даў спаў­на — гэ­та ад­люст­ра­ва­на ў яго твор­час­ці. Але і нот­кі ап­ты­міз­му, ня­гле­дзя­чы на цяж­кі лёс, твор­цу ўда­ло­ся за­ха­ваць.

Ма­ці Кат­ля­ро­ва па­мер­ла 9 мая 1945 го­да. А баць­ка вяр­нуў­ся з вай­ны — «з 7 ра­на­мі і пус­тым рэ­ча­вым мяш­ком». Ся­мей­ная тра­ге­дыя апі­са­на ў над­звы­чай пра­ніз­лі­вым вер­шы пад наз­вай «Вяр­тан­не баць­кі». Ён за­кан­чва­ец­ца та­кі­мі сло­ва­мі: «А отец рыдает у стены. Третий день, как он пришел с войны...» Гэ­тым тво­рам у са­вец­кія ча­сы ад­кры­ва­ўся адзін з ну­ма­роў ча­со­пі­са «Зна­мя». Да­рэ­чы, дру­ка­ваў­ся паэт так­са­ма і ў «Юности», «Не­ве», «Авро­ре», «Нё­ма­не», «Литературной га­зе­те» і ін­шых вы­дан­нях.

Тво­ры з кні­гі «Вер­насць» вы­зна­ча­юц­ца да­ку­мен­та­ліз­мам — гэ­та паэ­зія, за­сна­ва­ная на рэ­аль­ных па­дзе­ях. Ад­на з са­мых яск­ра­вых па­эм — «Брыд­скі мох». У ёй апі­са­ны ге­ра­іч­ныя і тра­гіч­ныя эпі­зо­ды на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён», пе­рад­аец­ца тая ня­прос­тая ат­мас­фе­ра, у якой га­лоў­на­ка­ман­ду­ю­чым да­во­дзі­ла­ся пры­маць ра­шэн­ні...

Паэ­му Ізя­слаў Кат­ля­роў пры­свя­ціў па­моч­ні­ку Прэ­зі­дэн­та, га­лоў­на­му ін­спек­та­ру па Мін­ску Аляк­санд­ру Якаб­со­ну, яко­га па­эт лі­чыць сва­ім сяб­рам. Сам Аляк­сандр Якаб­сон, што пры­сут­ні­чаў на прэ­зен­та­цыі кні­гі, ска­заў у ад­рас та­ва­ры­ша та­кія сло­вы:

— З Ізя­сла­вам Ры­го­ра­ві­чам мы зна­ё­мыя ўжо мно­гія дзе­ся­ці­год­дзі — яшчэ з тых ча­соў, ка­лі я пра­ца­ваў стар­шы­нёй Свет­ла­гор­ска­га рай­вы­кан­ка­ма, а ён уз­на­чаль­ваў мяс­цо­вую га­зе­ту. На­ша дзе­ла­вое і твор­чае су­пра­цоў­ніц­тва пра­цяг­ва­ец­ца і ця­пер. Ра­зам мы прый­шлі да ра­зу­мен­ня, што са­мая знач­ная біт­ва той вай­ны — апе­ра­цыя «Баг­ра­ці­ён» — ні­я­кім па­мят­ным зна­кам не ўве­ка­ве­ча­ная. Мы бы­лі ўпэў­не­ныя, што гэ­та не­спра­вяд­лі­ва. Уліч­ва­ю­чы, што апе­ра­цыя па­чы­на­ла­ся на тэ­ры­то­рыі Свет­ла­гор­ска­га ра­ё­на, вы­ра­шы­лі ства­рыць там ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс. Ад ідэі да ўва­саб­лен­ня прай­шло да­во­лі шмат ча­су. Але мы ўзвя­лі яго, мож­на ска­заць, усім мі­рам. Са­мыя роз­ныя лю­дзі і ар­га­ні­за­цыі ах­вя­ра­ва­лі гро­шы на гэ­тую спра­ву. Да 70-год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс ужо быў ад­кры­ты. Ця­пер пра­ца над ім пра­цяг­ва­ец­ца і ён на­бы­вае агуль­на­дзяр­жаў­нае зна­чэн­не. Спа­дзя­ю­ся, сё­ле­та да 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі комп­лекс ужо бу­дзе за­вер­ша­ны і ста­не вы­дат­ным пом­ні­кам тым, хто вы­зва­ляў на­шу кра­і­ну, хто зма­гаў­ся пад­час апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён».

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?