Вы тут

ДКНТ правядзе ў канцы сакавіка кірмаш інавацыйных распрацовак па энергетыцы і энергазберажэнні


Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі правядзе ў канцы сакавіка кірмаш інавацыйных распрацовак па энергетыцы і энергазберажэнні, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

"Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі 27 сакавіка 2015 года арганізуе правядзенне кірмашу інавацыйных распрацовак па тэме "Энергетыка і энергазберажэнне - інавацыі і новыя тэхналогіі". Цяпер мы ўжо адабралі 37 распрацовак для прэзентацыі, і гэта работа прадаўжаецца", - растлумачылі ў ДКНТ.

Спецыялісты прэс-службы адзначылі, што да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў, арганізацый - распрацоўшчыкаў і вытворцаў навукова-тэхнічнай прадукцыі, бізнесу, суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры. Заяўкі на ўдзел можна дасылаць да 20 сакавіка.

"Асноўная мэта мерапрыемства - садзейнічанне камерцыялізацыі інавацыйных распрацовак, а таксама інтэнсіфікацыя сувязей навукі і вытворчасці", - падкрэслілі ў ДКНТ.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.