Вы тут

Радок натхнёны стаў надзейнай зброяй


Пра­цяг­ва­ец­ца су­мес­ная ак­цыя га­зет «Звяз­да» і «Мін­ская праў­да», Мінск­ага аб­лас­но­га ад­дзя­лен­ня Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі і Мін­скай аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жур­на­ліс­таў «Сло­ва клі­ка­ла ў бой». Дня­мі твор­чы дэ­сант пры­быў у Слуц­кі ра­ён.

На па­ся­джэн­ні «круг­ла­га ста­ла» «Сло­ва клі­ка­ла ў бой»  вы­сту­пае стар­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Слуц­ка­га края­знаў­ча­га му­зея Ва­ле­рый Ажэў­скі. На па­ся­джэн­ні «круг­ла­га ста­ла» «Сло­ва клі­ка­ла ў бой»
вы­сту­пае стар­шы на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нік Слуц­ка­га края­знаў­ча­га му­зея Ва­ле­рый Ажэў­скі.

Слуц­кі край, як не­вя­лі­кае люс­тэр­ка, ад­люст­ра­ваў у сва­ім лё­се ўсё го­ра і па­ку­ты, якія пе­ра­нес­ла бе­ла­рус­кая зям­ля ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Су­ро­выя вы­пра­ба­ван­ні спаз­на­ла і твор­чая ін­тэ­лі­ген­цыя Случ­чы­ны — паэ­ты і пісь­мен­ні­кі са збро­яй у ру­ках ува­хо­дзі­лі ў склад пар­ты­зан­скіх фар­мі­ра­ван­няў, дзей­ні­ча­лі ў ан­ты­фа­шысц­кім пад­пол­лі, зма­га­лі­ся на пе­ра­да­вой, пра­ца­ва­лі ў ар­мей­скіх га­зе­тах.

Удзель­ні­кі ак­цыі ме­лі за мэ­ту да­ве­дац­ца пра яск­ра­выя пры­кла­ды ба­раць­бы з аку­пан­та­мі, па­чуць, які ўдзел у зма­ган­ні пры­ма­лі лі­та­ра­та­ры, яшчэ раз на­га­даць жы­ха­рам Слуц­ка­га ра­ё­на пра іх зем­ля­коў-аба­рон­цаў.

[caption id="attachment_74550" align="alignnone" width="600"]На су­стрэ­чы з вуч­ня­мі вы­сту­пае ўдзель­ні­ца ак­цыі — пісь­мен­ні­ца Але­на Стэль­мах, ад­на з аў­та­раў но­вай кні­гі «Ра­дзі­ма. Адзін­ства. Пе­ра­мо­га», якая вый­шла ў Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да». На су­стрэ­чы з вуч­ня­мі вы­сту­пае ўдзель­ні­ца ак­цыі — пісь­мен­ні­ца Але­на Стэль­мах, ад­на з аў­та­раў но­вай кні­гі «Ра­дзі­ма. Адзін­ства. Пе­ра­мо­га», якая вый­шла ў Вы­да­вец­кім до­ме «Звяз­да».[/caption]

Грун­тоў­на пад­рых­та­ва­лі­ся да су­мес­най пра­цы з твор­чым дэ­сан­там лі­та­ра­та­раў су­пра­цоў­ні­кі Слуц­кай ра­ён­най цэнт­раль­най біб­лі­я­тэ­кі, дзе ад­бы­ло­ся па­ся­джэн­не «круг­ла­га ста­ла» «Сло­ва клі­ка­ла ў бой». Тут іш­ла раз­мо­ва пра лёс пісь­мен­ні­каў Случ­чы­ны, якія ва­я­ва­лі на фран­тах Вя­лі­кай Ай­чын­най.

Вель­мі ці­ка­вым пры­кла­дам ад­крыц­ця но­вых ста­ро­нак вай­ны бы­ла на­зва­на твор­часць франтавога ўрача Ан­то­на Алеш­кі, які ў свой час ба­чыў лёт­чы­каў эс­кад­рыл­лі «Нар­ман­дыя — Нё­ман», іх пра­стрэ­ле­ныя пас­ля ба­я­вых вы­ле­таў са­ма­лё­ты. Усё гэ­та зна­хо­дзі­ла мес­ца ў сціп­лых фран­та­вых дзён­ні­ках, а сён­ня ста­ла каш­тоў­най ста­рон­кай на­шай агуль­най гіс­то­рыі Пе­ра­мо­гі.

[caption id="attachment_74551" align="alignnone" width="600"]На вы­ста­ве ў ра­ён­най цэнт­раль­най біб­лі­я­тэ­цы. На вы­ста­ве ў ра­ён­най цэнт­раль­най біб­лі­я­тэ­цы.[/caption]

Ва­сіль Віт­ка па ста­не зда­роўя не тра­піў на пе­ра­да­вую, але не менш ад­каз­ным за­дан­нем для яго бы­ла рэ­дак­тар­ская пра­ца ў вы­дан­нях для аку­па­ва­ных ра­ё­наў. Ён су­пра­цоў­ні­чаў з па­пу­ляр­ны­мі са­ты­рыч­ны­мі ча­со­пі­са­мі «Пар­ты­зан­ская ду­бін­ка». «Раз­да­вім фа­шысц­кую га­дзі­ну», праў­дзі­ва і на­тхнё­на звяр­таў­ся да чы­та­ча ў сва­іх вер­шах.

Мі­ка­лая Ло­ба­на і Мі­ха­ся Ла­за­ру­ка ша­ну­юць не толь­кі ама­та­ры пры­го­жа­га пісь­мен­ства, але і мо­ва­знаў­цы. Яны абод­ва іш­лі да Пе­ра­мо­гі доў­гі­мі шля­ха­мі вай­ны, пры­ма­лі ўдзел у цяж­кіх ба­ях, бы­лі па­ра­не­ны.

Доб­ра­ах­вот­ні­кам пай­шоў на фронт лі­та­ра­ту­раз­на­вец, кры­тык, фальк­ла­рыст Сця­пан Май­хро­віч. У 1943 го­дзе па аса­біс­тай прось­бе быў на­кі­ра­ва­ны да пар­ты­за­наў, рэ­да­га­ваў га­зе­ту «Бел­ос­ток­ская пра­вда».

Пад апе­ра­тыў­ным псеў­да­ні­мам «Мі­кі­та» дзей­ні­чаў у аку­па­ва­ным Мін­ску Ры­гор Му­раш­ка. У час вай­ны ён за­бяс­печ­ваў пад­поль­шчы­каў і пар­ты­за­наў звест­ка­мі пра дзей­насць га­рад­ской упра­вы, бір­жы пра­цы, прад­пры­ем­стваў, вы­ваз у Гер­ма­нію куль­тур­ных каш­тоў­нас­цяў Бе­ла­ру­сі.

Па­эт Мі­ко­ла Жук зма­гаў­ся ра­зам з пар­ты­за­на­мі атра­да імя Ка­тоў­ска­га. Аляк­сей Но­вік быў у атра­дзе імя 14 слуц­кіх пар­ты­за­наў, пры­маў удзел у вы­зва­лен­ні род­на­га го­ра­да. Ула­дзі­мір Пра­не­віч з 1939 па 1951 год слу­жыў у ра­дах Са­вец­кай Ар­міі. Усе яны з го­на­рам прай­шлі вы­пра­ба­ван­ні ва­ен­ным лі­ха­лец­цем і ад­люст­ра­ва­лі той час у лі­та­ра­тур­ных тво­рах.

Пра тое, як сён­ня жы­ве па­мяць пра зем­ля­коў пісь­мен­ні­каў, удзель­ні­каў вай­ны мы да­ве­да­лі­ся ў не­вя­ліч­кім аг­ра­га­рад­ку Ак­ця­бр. Мяс­цо­вая біб­лі­я­тэ­кар­ка Але­на Гар­ка­вая рас­ка­за­ла пра сва­іх чы­та­чоў з вась­мі су­сед­ніх вё­сак, па­ка­за­ла на эк­ра­не кам­п'ю­та­ра ці­ка­вы фільм пра дзей­насць біб­лі­я­тэ­кі, па­зна­ё­мі­ла з га­лоў­най ад­мет­нас­цю сва­ёй куль­тур­най уста­но­вы — тэ­ма­тыч­най вы­стаў­кай, пры­све­ча­най сла­ву­та­му зем­ля­ку Ва­сі­лю Віт­ку. Пра гэ­та­га паэ­та, пра­за­іка, дра­ма­тур­га, пуб­лі­цыс­та, кры­ты­ка, пе­ра­клад­чы­ка, пе­да­го­га рас­каз­вае экс­па­зі­цыя му­зея Ак­ця­бр­скай ба­за­вай шко­лы. Да­рэ­чы, вяс­ко­вая на­ву­чаль­ная ўста­но­ва но­сіць імя Ва­сі­ля Віт­кі.

[caption id="attachment_74552" align="alignnone" width="600"]У му­зеі ба­за­вай шко­лы імя Ва­сі­ля Віт­кі. У му­зеі ба­за­вай шко­лы імя Ва­сі­ля Віт­кі.[/caption]

Дзя­ку­ю­чы ама­та­рам лі­та­ра­тур­на­га края­знаў­ства, по­шу­ка­ві­кам, на­стаў­ні­кам, спе­цы­я­ліс­там му­зе­яў подз­віг аба­рон­цаў Ай­чы­ны ста­но­віц­ца ўсё больш акрэс­ле­ным, поў­ніц­ца но­вы­мі фак­та­мі, свед­ка­мі. Усё больш ста­но­віц­ца вя­до­ма пра ўнё­сак у агуль­ную Пе­ра­мо­гу тых, чы­ёй збро­яй бы­ло сло­ва.

Яў­ген Пя­сец­кі. Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.