Вы тут

Ад спадчынных крыніц


Га­рад­скі цэнтр ра­мёст­ваў і тра­ды­цый­най куль­ту­ры вя­до­мы ў На­ва­по­лац­ку кож­на­му. За апош­ні час ён стаў мес­цам над­звы­чай­на ці­ка­вых су­стрэч, вы­ступ­лен­няў; тут зай­ма­юц­ца гурт­кі,
мес­цяц­ца май­стэр­ні, тэ­атр ля­лек «Ка­пя­люш».

[caption id="attachment_72777" align="alignnone" width="400"]Спя­вае «Кня­жыч». Спя­вае «Кня­жыч».[/caption]

На сце­ны, упры­го­жа­ныя вы­шы­ван­ка­мі і ма­люн­ка­мі, па­да­лі вод­све­ты дры­гот­кіх агень­чы­каў све­чак. Ка­ля печ­кі дзяў­ча­ты вы­во­дзі­лі звон­кае:

— А ў нас сён­ня Стрэ­чан­не, Стрэ­чан­не;

Зі­ма з Ле­там стрэ­ла­ся, стрэ­ла­ся.

Ле­та Зі­му піх­ну­ла, піх­ну­ла.

І но­жач­ку звіх­ну­ла, звіх­ну­ла...

[caption id="attachment_72778" align="alignnone" width="600"]Грам­ніч­ную свеч­ку адзін не зро­біш. Грам­ніч­ную свеч­ку адзін не зро­біш.[/caption]

На лаў­ках уз­доўж сцен бе­ла­рус­кай хат­кі ся­дзе­лі гле­да­чы роз­ных уз­рос­таў — ад ма­лод­шых школь­ні­каў да тых, хто ўжо даў­но на пен­сіі. Усе друж­на пад­пя­ва­лі.

[caption id="attachment_72780" align="alignnone" width="600"]Адзін з кут­коў «Бе­ла­рус­кай хат­кі». Адзін з кут­коў «Бе­ла­рус­кай хат­кі».[/caption]

— Да нас пры­хо­дзяць і ма­лыя, і ста­рыя, — па­тлу­ма­чы­ла за­гад­чы­ца цэнт­ра Ка­ця­ры­на Фя­до­та­ва, — усім тут ці­ка­ва. Сён­ня, на­прык­лад, тэ­май су­стрэ­чы ста­ла Стрэ­чан­не, ста­ра­жыт­нае на­род­нае свя­та. На­род­ны ка­лек­тыў ар­ха­іч­ных спе­ваў «Кня­жыч» па­зна­ё­міць га­ра­джан з пес­ня­мі, якія ра­ней гу­ча­лі ў та­кі час. По­тым ра­зам зро­бім грам­ніч­ную свеч­ку. Вя­лі­ка­га во­пы­ту ў та­кой спра­ве яшчэ не ма­ем, але спа­дзя­ём­ся, што свеч­ка атры­ма­ец­ца вя­лі­кай і пры­го­жай. Воск на­бы­лі ў зна­ё­мых пча­ля­роў. Да­ба­ві­лі ў яго для боль­шай дух­мя­нас­ці ка­ры­цу, як гэ­та ра­бі­лі ка­лісь­ці. А по­тым зла­дзім тыя гуль­ні, на якія збі­ра­ла­ся ра­ней мо­ладзь.

[caption id="attachment_72779" align="alignnone" width="400"]Гуль­ні на ўсе ча­сы. Гуль­ні на ўсе ча­сы.[/caption]

Сён­ня ў На­ва­по­лац­ку пра­жы­ва­юць лю­дзі пя­ці­дзе­ся­ці шас­ці на­цы­я­наль­нас­цяў. Па­ло­ву ста­год­дзя та­му гэ­ты го­рад па­клі­каў на свае рыш­та­ван­ні ма­ла­дых бу­даў­ні­коў з усіх рэс­пуб­лік Са­вец­ка­га Са­ю­за. Ці­ка­васць да спад­чы­ны краю, які стаў для іх род­ным, яд­нае сён­няш­ніх на­ва­па­ла­чан — дзя­цей і ўну­каў пер­ша­пра­ход­цаў, што ўзво­дзі­лі тут га­рад­скія квар­та­лы і за­вод­скія кар­пу­сы.

Яў­ген Пя­сец­кі.

Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».