Вы тут

Ад бадзёрасці да тармажэння


Што бу­дзе, ка­лі не­да­аца­ніць шко­ду ку­рэн­ня?

«Чор­та­вай», «чор­най тра­вой» і «вы­рад­кам пек­ла» на­зы­ва­юць тое, з чым без­ліч лю­дзей жы­ве і аб­са­лют­на бес­пад­стаў­на спа­дзя­ец­ца на леп­шае. Гэ­та не пе­ра­боль­шан­не. На­зваць ты­тунь чымсь­ці бліз­кім да нар­маль­на­га (не тое што нар­маль­ным) прос­та язык не па­ва­роч­ва­ец­ца. Як мі­ні­мум 30 уста­ноў­ле­ных кам­па­не­нтаў і злу­чэн­няў ты­ту­ню на­ле­жаць да «атра­ду» ядаў! З кож­най за­цяж­кай ку­рэц атрым­лі­вае ні­ка­цін, во­кіс вуг­ля­ро­ду, кан­цэ­ра­ген­ныя смо­лы, ра­дые­ак­тыў­ныя іза­то­пы, злу­чэн­ні азо­ту, та­кія цяж­кія ме­та­лы, як ртуць, кад­мій, ні­кель, ко­бальт.

Га­лоў­ны кам­па­нент ты­ту­нё­ва­га ды­му — ні­ка­цін — вель­мі лёг­ка пра­ні­кае ў кроў. А што та­кое кроў для на­ша­га ар­га­ніз­ма? Ды ўсё! Да кож­на­га ор­га­на яна па­стаў­ляе тое, што змя­шчае. Так што ня­ма ні ор­га­на, ні сіс­тэ­мы, якія б не цяр­пе­лі і не па­ку­та­ва­лі ад кож­най за­цяж­кі. Не ў пер­шы дзень ку­рэн­ня, але па­сту­по­ва, стро­га ін­ды­ві­ду­аль­на, у кур­цоў раз­ві­ва­ец­ца хра­ніч­нае атру­чэн­не ні­ка­ці­нам.

Па­вод­ле слоў Іны ПАЛІПА­ЛІ­НАЙ, ура­ча-пе­ды­ят­ра цэнт­ра «Пос­пех», дру­жа­люб­на­га да пад­лет­каў, гэ­та атру­чэн­не — ні­ка­ці­нізм — пра­яў­ля­ец­ца зні­жэн­нем па­мя­ці, пра­ца­здоль­нас­ці. Ты­ту­нё­вы дым, як і ал­ка­голь, ва­ло­дае двух­фаз­ным дзе­ян­нем на цэнт­раль­ную нер­во­вую сіс­тэ­му. Спа­чат­ку са­су­ды па­шы­ра­юц­ца, у тым лі­ку са­су­ды га­лаў­но­га моз­га, і суб'­ек­тыў­на гэ­та ад­чу­ва­ец­ца як пры­ліў сіл, па­вы­шэн­не ак­тыў­нас­ці. Ад­нак гэ­та ак­тыў­насць да­ся­га­ец­ца за кошт пе­ра­на­пру­жан­ня бія­ла­гіч­ных рэ­сур­саў ар­га­ніз­ма, перш за ўсё ад­па­вед­ных цэнт­раў ка­ры га­лаў­но­га моз­га. За ка­рот­ка­ча­со­вай ба­дзё­рас­цю на­ды­хо­дзіць пра­цяг­лая стом­ле­насць. Гэ­та ўжо дру­гая фа­за — про­ці­лег­лая пер­шай. З'яў­ля­ец­ца пэў­нае тар­ма­жэн­не, стом­ле­насць і сла­басць. Для кур­ца са ста­жам ха­рак­тэр­на зні­жэн­не ін­тэ­ле­кту­аль­най пра­ца­здоль­нас­ці і ўзмац­нен­не за­быў­лі­вас­ці.

Але па­ку­туе не толь­кі га­лаў­ны мозг, а, як мы ка­за­лі вы­шэй, і ныр­кі з ма­ча­вым пу­зы­ром, і па­ла­выя за­ло­зы з кры­вя­нос­ны­мі са­су­да­мі, і пе­чань са страў­ні­кам. Кур­цы ад­на­знач­на на­но­сяць шко­ду і на­ва­коль­ным, а пра зда­роўе іх дзя­цей нель­га га­ва­рыць без бо­лю, па­коль­кі толь­кі ад­на гэ­та звыч­ка са­ма па са­бе ўжо па­гра­жае раз­віц­цём у бу­ду­чым сур'­ёз­ных за­хвор­ван­няў. Са­мі баць­кі, вя­до­ма, гэ­та ад­маў­ля­юць і га­то­выя звяз­ваць па­та­ло­гіі сва­іх на­шчад­каў з чым заўгод­на, толь­кі не браць на ся­бе ад­каз­насць за ўлас­ны «ўнё­сак».

Каб вы­пра­віць ста­но­ві­шча, вы­ра­та­ваць не толь­кі ся­бе, але і сва­іх бліз­кіх, кур­цу не па­трэб­на на­ват ней­кая ма­гут­ная сі­ла во­лі. Яму па­трэб­на вы­со­кая свя­до­масць.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Па­доб­на да аба­ры­ге­на

Ты­тунь як прад­стаў­нік дзі­кай фло­ры быў вя­до­мы ў ста­ра­жыт­на­сці і ў Еў­ро­пе, і ў Азіі, і ў Аф­ры­цы. Ліс­це яго па­лі­лі на вог­ні­шчы, і дым адур­мань­ваў лю­дзей. На­огул, рас­паў­сюдж­ван­не ты­ту­ню звяз­ва­юць з імем Ка­лум­ба, які ра­зам з чле­на­мі сва­ёй экс­пе­ды­цыі ўпер­шы­ню ўба­чыў аба­ры­ге­на, які «піў дым». Адзін з па­плеч­ні­каў Ка­лум­ба за­тры­маў­ся на не­каль­кі га­доў у Но­вым Све­це і не толь­кі сам за­ах­во­ціў­ся ты­ту­нём, але і ад­пра­віў на­сен­не не­вя­до­май рас­лі­ны на ра­дзі­му. Рас­паў­сюдж­ван­не ты­ту­ню ў кра­і­нах су­стра­ка­ла на па­чат­ку про­ці­дзе­ян­не. У Ра­сію, на­прык­лад, ты­тунь тра­піў на­пры­кан­цы XVІ ста­год­дзя і так­са­ма быў су­стрэ­ты ня­вет­лі­ва. Ад­нак па­сту­по­ва за­ба­ро­ну на ку­рэн­не ад­мя­ня­лі ад­на кра­і­на за дру­гой.

Сён­ня ся­род да­рос­ла­га на­сель­ніц­тва эка­на­міч­на раз­ві­тых кра­ін на­зі­ра­ец­ца зні­жэн­не коль­кас­ці кур­цоў, ад­нак гэ­та­га нель­га ска­заць аб пад­лет­ках.

Уста­ноў­ле­на, што лю­дзі, якія па­ча­лі ку­рыць у юным уз­рос­це, па­мі­ра­юць ад ра­ку лёг­кіх у 5 ра­зоў час­цей. Усе, хто шмат і пра­цяг­ла ку­рыць, у 10 і бо­лей ра­зоў па­вя­ліч­ва­юць ры­зы­ку раз­віц­ця тых жа сар­дэч­на-са­су­дзіс­тых і ан­ка­ла­гіч­ных за­хвор­ван­няў.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».