Вы тут

Стайкі — жытло пастухоў?..


На вашы пытанні адказвае старшыня Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры НАН Беларусі Ігар КАПЫЛОЎ

Капылоў

Па­ва­жа­ная рэ­дак­цыя!

Пра­шу вас рас­ка­заць гіс­то­рыю па­хо­джан­ня наз­вы вёс­кі Стай­кі, якая зна­хо­дзіц­ца ў Ба­ра­на­віц­кім ра­ё­не Брэсц­кай воб­лас­ці. Акра­мя та­го, яна яшчэ но­сіць наз­вы трох ма­лень­кіх вё­сак: Ла­ма­шы, Не­кра­шы і За­роўе. Ча­му так ад­бы­ло­ся, не ве­даю, бу­ду вель­мі ўдзяч­на, ка­лі па­тлу­ма­чы­це мне.

Ёсць у на­шай вёс­цы ма­ён­так (а дак­лад­ней, яго рэшт­кі), у якім з 1947 го­да раз­мя­шча­ла­ся на­ша шко­ла. Апош­ні пан, які ва­ло­даў ім, меў проз­ві­шча Лаш­ке­віч. Ка­жуць, што ра­ней­шы­мі яго гас­па­да­ра­мі бы­лі Га­ні­ба­лы. Але ад іх ма­ён­так пе­рай­шоў у ін­шыя ру­кі: ці то ў кар­ты прай­гра­лі, ці то па якой ін­шай пры­чы­не.

Кож­ны ну­мар ва­шай га­зе­ты чы­таю з вя­лі­кай ці­ка­вас­цю. Бо, чы­та­ю­чы яе, я раз­маў­ляю па-бе­ла­рус­ку, уз­гад­ваю род­ную мо­ву і вель­мі га­на­ру­ся ёй.

Ма­рыя Тра­я­но­віч, г. Мінск.

Па­ва­жа­ная Ма­рыя! На жаль, на­ву­ко­вая ана­мас­тыч­ная лі­та­ра­ту­ра, а так­са­ма эн­цык­ла­пе­дыч­ныя да­вед­ні­кі змя­шча­юць да­во­лі ску­пыя звест­кі як пра гіс­то­рыю, так і пра па­хо­джан­не наз­вы вёс­кі Стай­кі Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ё­на. Звы­чай­на апі­сан­не гіс­то­рыі вёс­кі аб­мя­жоў­ва­ец­ца пе­ры­я­дам з па­чат­ку XX ста­год­дзя да на­шых дзён. За­тое над­звы­чай ці­ка­вую ін­фар­ма­цыю пра гэ­та па­се­лі­шча мес­цяць раз­на­стай­ныя края­знаў­чыя кры­ні­цы. Ме­на­ві­та дзя­ку­ю­чы ім мож­на да­ве­дац­ца, што гэ­ты на­се­ле­ны пункт узгадваецца ўжо ў XІV ста­год­дзі. На той час вёс­ка ме­ла ін­шае най­мен­не — За­рас.

На­па­чат­ку па­се­лі­шчам ва­ло­даў прад­стаў­нік та­тар­ска­га кня­жац­ка­га ро­ду Гу­сэйн Ма­лік­баш. Паз­ней, у 1563 го­дзе, ён пра­даў ма­ён­так Стай­кі з на­ва­коль­ны­мі зем­ля­мі Бо­гу­шу Аў­сян­ні­ку. З 1571 го­да Стай­кі ста­лі ўлас­нас­цю дзяр­жаў­на­га і гра­мад­ска­га дзея­ча Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га, ме­цэ­на­та-асвет­ні­ка, канц­ле­ра ВКЛ Яў­ста­фія Ва­ло­ві­ча. Па свед­чан­ні края­знаў­цаў, у 1787 го­дзе ма­ён­так для аса­біс­та­га пра­жы­ван­ня на­быў два­ра­нін Мсці­слаў­ска­га ва­я­вод­ства Та­маш Здань Пуш­кін. Пры гэ­тым сцвяр­джа­ец­ца, што род Пуш­кі­ных вя­до­мы на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі з 1514 го­да. Больш за тое, ёсць мер­ка­ван­не, што і зна­ка­мі­ты рус­кі па­эт Аляк­сандр Сяр­ге­е­віч Пуш­кін ад­но­сіц­ца да гэ­тай жа га­лі­ны ро­ду. Так гэ­та ці не па­ка­жуць но­выя гіс­та­рыч­ныя да­сле­да­ван­ні, якія, упэў­не­ны, ад­кры­юць ці­ка­выя, не­вя­до­мыя нам фак­ты.

Края­знаў­ца­мі ад­зна­ча­ец­ца так­са­ма, што амаль на пра­ця­гу ста га­доў Стай­кі пе­ра­хо­дзі­лі ў спад­чы­ну да роз­ных прад­стаў­ні­коў ро­ду Пуш­кі­ных. Апош­нім ула­да­ром ма­ёнт­ка з іх ро­ду быў Та­маш Ка­лікст Ра­фа­ла­віч Пуш­кін.

Пас­ля 1876 го­да ся­дзі­ба пе­рай­шла да прад­стаў­ні­коў яшчэ ад­на­го ста­ра­жыт­на­га бе­ла­рус­ка­га ро­ду — Лаш­ке­ві­чаў. Якім чы­нам і ча­му, не­вя­до­ма, а та­му і з'яў­ля­юц­ца роз­ныя інт­ры­гу­ю­чыя вер­сіі на­кшталт та­го, што ён быў прай­гра­ны ў кар­ты. У «Геа­гра­фіч­ным слоў­ні­ку Ка­ра­леў­ства Поль­ска­га і ін­шых сла­вян­скіх кра­ін», вы­да­дзе­ным у Вар­ша­ве ў 1880–1902 га­дах, за­свед­ча­на, што да 1868 го­да ў Стай­ках бы­ла ка­та­ліц­кая кап­лі­ца. Но­выя ўлас­ні­кі ма­ёнт­ка Лаш­ке­ві­чы ўпа­рад­ка­ва­лі парк, за­кла­дзе­ны яшчэ пры Пуш­кі­ных, а так­са­ма за­кла­лі но­вы. Акра­мя та­го, гас­па­дар­лі­выя ўла­да­ры па­бу­да­ва­лі тут па­лац, сы­ра­вар­ню, ля­доў­ню, ца­гель­ны за­вод. Апош­ні­мі ў да­рэ­ва­лю­цый­ны час ула­даль­ні­ка­мі Ста­ек бы­лі Іо­сіф Лаш­ке­віч, з 1911 го­да — Адольф Іо­сі­фа­віч Лаш­ке­віч, а з 1914 го­да — На­тал­ля Гры­цы­я­наў­на Лаш­ке­віч. У гас­па­да­роў ма­ёнт­ка, ве­ра­год­на, бы­лі вя­лі­кія пла­ны па яго раз­віц­ці. Пра гэ­та, на­прык­лад, свед­чыць той факт, што Іо­сіф Лаш­ке­віч у 1900 го­дзе звяр­нуў­ся ў мін­скае гу­берн­скае праў­лен­не з прось­бай да­зво­ліць яму бу­даў­ніц­тва на сва­іх зем­лях ві­на­кур­ні (вы­каз­ва­ец­ца гі­по­тэ­за, што ў су­вя­зі з гэ­тым у ар­на­мен­це над ува­хо­дам у па­лац ад­люст­ра­ва­ны кі­лі­шак) і атры­маў ста­ноў­чы ад­каз. Ад­нак вя­до­мыя па­дзеі па­чат­ку XX ста­год­дзя не да­зво­лі­лі рэа­лі­за­вац­ца за­ду­ма­ным пла­нам. На вя­лі­кі жаль, па­ла­ца­ва-пар­ка­вы комп­лекс, які па пра­ве мож­на лі­чыць гіс­то­ры­ка-куль­тур­ным і ар­хі­тэк­тур­ным пом­ні­кам XІX — XX стст., на сён­няш­ні дзень, мяр­ку­ю­чы па фо­та­здым­ках, зна­хо­дзіц­ца ў за­ня­дба­ным ста­не і ў хут­кім ча­се мо­жа ўво­гу­ле знік­нуць, а мы на­заў­сё­ды стра­цім уні­каль­ны аб'­ект гіс­то­ры­ка-куль­тур­най спад­чы­ны Бе­ла­ру­сі.

Вё­сак з наз­вай Стай­кі да­во­лі мно­га на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны. Ад­най­мен­ныя па­се­лі­шчы су­стра­ка­юц­ца ў Ар­шан­скім, Брас­лаў­скім, Верх­ня­дзвін­скім, Мёр­скім, Ушац­кім, Чаш­ніц­кім ра­ё­нах Ві­цеб­скай воб­лас­ці, у Іва­цэ­віц­кім ра­ё­не Брэсц­кай воб­лас­ці, а так­са­ма ў Ба­ры­саў­скім, Ва­ло­жын­скім, Ві­лей­скім, Ла­гой­скім, Мін­скім ра­ё­нах Мін­скай воб­лас­ці. Яшчэ больш на­се­ле­ных пунк­таў з та­кой наз­вай бы­ло ў мі­ну­лым. Пра гэ­та свед­чаць звест­кі над­звы­чай каш­тоў­най кры­ні­цы па гіс­то­рыі мяс­цо­вас­цей бы­лой Рэ­чы Па­спа­лі­тай — «Геа­гра­фіч­на­га слоў­ні­ка Ка­ра­леў­ства Поль­ска­га і ін­шых сла­вян­скіх кра­ін». Ня­рэд­ка су­стра­ка­юц­ца та­кія ж наз­вы на зем­лях Укра­і­ны і Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. Гэ­та свед­чыць пра тое, што сло­ва стай­кі з'яў­ля­ец­ца агуль­на­ўсход­не­сла­вян­скім. Яно з'яў­ля­ец­ца вы­твор­ным ад сло­ва стаі, якое на роз­ных ус­ход­не­сла­вян­скіх тэ­ры­то­ры­ях ме­ла роз­нае зна­чэн­не. Так, у мяс­цо­вых га­вор­ках укра­ін­цаў стая, стай­ка — гэ­та жыт­ло па­сту­хоў, раз­на­від­насць ша­ла­ша ў гу­цуль­скіх па­сту­хоў. У дыя­лек­тах рус­кай мо­вы стаі — гэ­та хля­вы для жы­вё­лы, ка­нюш­ні. У за­ход­ніх рэ­гі­ё­нах Бе­ла­ру­сі (на Гро­дзен­шчы­не) сло­ва стая за­ха­ва­ла­ся як зем­ля­роб­чы тэр­мін са зна­чэн­нем «го­ня, па­ла­са зям­лі ў сто мет­раў». У ста­ра­бе­ла­рус­кай мо­ве ўжы­ва­ла­ся сло­ва стай для аба­зна­чэн­ня даў­жы­ні, роў­най пры­клад­на 80 мет­рам.

Да Ста­ек бы­лі да­лу­ча­ны тры не­вя­лі­кія вё­сач­кі: Ла­ма­шы, Не­кра­шы і За­роўе. Наз­вы Ла­ма­шы і Не­кра­шы ад­но­сяц­ца да лі­ку ро­да­вых най­мен­няў і ўказ­ва­юць на гру­пу сва­я­коў па іме­ні-мя­нуш­цы або проз­ві­шчы Ла­маш і Ня­краш. У бе­ла­рус­кай іме­нас­лоў­най сіс­тэ­ме су­стра­ка­юц­ца проз­ві­шчы Ла­маш, Ло­маш, Ло­ма­шаў, Ла­ма­шук. Вя­до­мы да­след­чык у га­лі­не бе­ла­рус­кай ант­ра­па­ні­міі ака­дэ­мік Мі­ко­ла Ва­сіль­е­віч Бі­ры­ла звяз­вае па­хо­джан­не гэ­тых проз­ві­шчаў з дыя­лект­ным сло­вам ла­маш («ста­рая па­ла­ма­ная рэч»). Сло­ва ня­краш у ста­ра­жыт­на­сці ўжы­ва­ла­ся ў ад­но­сі­нах да не­пры­го­жа­га ча­ла­ве­ка. Іс­нуе і ін­шая вер­сія ўзнік­нен­ня гэ­та­га проз­ві­шча. Мно­гія ста­ра­жыт­ныя сла­вян­скія ім­ёны, якія по­тым пе­рай­шлі ў проз­ві­шчы, вы­кон­ва­лі не толь­кі ідэн­ты­фі­ку­ю­чую, але і ахоў­ную функ­цыю. У тыя ча­сы на­шы прод­кі вель­мі час­та да­ва­лі сва­ім дзе­цям не­мі­ла­гуч­ныя ім­ёны або ім­ёны з ад­моў­ным зна­чэн­нем, каб аба­ра­ніць іх ад уся­ля­кіх злых сіл.

Наз­ва За­роўе ўказ­вае на мес­ца раз­мя­шчэн­ня па­се­лі­шча — за ро­вам.

P.S. Ша­ноў­ныя чы­та­чы! Вас ці­ка­віць, што азна­чае наз­ва го­ра­да, вёс­кі ці мяс­тэч­ка, у якіх вы жы­вя­це? А мо­жа, той мяс­цо­вас­ці, ад­куль вы ро­дам? Вам хо­чац­ца ве­даць, ад­куль пай­шлі най­мен­ні пэў­ных уро­чы­шчаў, ля­соў, азёр, што раз­мя­шча­юц­ца ў ва­шай мяс­цо­вас­ці? Та­ды да­сы­лай­це свае ліс­ты з пы­тан­ня­мі на ад­рас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяль­ніц­ка­га 10а, га­зе­та «Звяз­да». Або па элект­рон­най по­шце: іgumenskі@maіl.ru з па­зна­кай «Род­ныя та­по­ні­мы».

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.