Вы тут

Конкурс для кінатворцаў


Міністэрства культуры аб'явіла адкрыты рэспубліканскі конкурс кінапраектаў. Такая сістэма фінансавання сферы кіно ў нашай краіне ўведзена ў 2012 годзе палажэннем «Аб адкрытым рэспубліканскім конкурсе кінапраектаў на вытворчасць фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў», зацверджаным пастановай Савета Міністраў краіны ў лютым 2012 года. У тым жа 2012 годзе прайшлі два конкурсы, на тым і заціхла.

Нарэшце, ужо ў 2015-м, з'явіліся святло і надзея. На ігравое кіно бюджэт выдаткоўвае Br40 млрд. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты з наступнымі тэмамі: «Выдатныя гістарычныя дзеячы — ураджэнцы Беларусі», «Сацыяльная маладзёжная праблематыка, якая раскрывае праблемы наркаманіі», «Гераічная барацьба савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «Дзейнасць сучасных абаронцаў Айчыны па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Мецэнат мастацтва кіно ў асобе дзяржавы дэтальна прапісаў тэмы, фармат, колькасць серый і хронаметраж. Не мецэнат — заказчык. Праект ігравога фільма фінансуецца не больш як на 70 працэнтаў.

Прыкладная сума сродкаў на неігравое кіно складае Br2 млрд 200 млн, затое фінансаванне праекта можа дасягнуць 100 працэнтаў ад кошту фільма. Тэмы наступныя: «Найноўшая гісторыя незалежнай Рэспублікі Беларусь», «Дасягненні Рэспублікі Беларусь у розных галінах і сферах дзейнасці», «Настаўнікі беларускай школы» — па адным фільме.

Праекты для ўдзелу ў конкурсе будуць прымацца да 16 сакавіка. Падвядзенне вынікаў працягнецца да 2 красавіка.

Ці зможа нешта знятае па гэтых тэмах прэтэндаваць на Залатую пальмавую галіну?

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».