Вы тут

Хроніка апошніх падзей


Пас­ля смер­ці ка­ра­ля Са­удаў­скай Ара­віі вы­рас­лі цэ­ны на наф­ту


На 91-м го­дзе жыц­ця па­мёр ка­роль Са­удаў­скай Ара­віі Аб­да­ла ібн Аб­дэль Азіз Аль Са­уд. Ра­ней ула­ды аб­вяс­ці­лі, што ка­ра­ля шпі­та­лі­за­ва­лі з лё­гач­най ін­фек­цы­яй. Но­вым ка­ра­лём стаў 79-га­до­вы прынц Саль­ман ібн Аб­дэль Азіз Аль Са­уд. Аб­да­ла ўзы­шоў на трон Са­удаў­скай Ара­віі ў 2005 го­дзе, пас­ля ско­ну ў 84-га­до­вым уз­рос­це ка­ра­ля Фах­да, хоць фак­тыч­на ён кі­ра­ваў ка­ра­леў­ствам з 1995 го­да, бо Фахд быў за­над­та хво­ры. Пас­ля ско­ну ка­ра­ля Аб­да­лы са­мым па­жы­лым ма­нар­хам у све­це ста­ла Лі­за­ве­та ІІ. У кра­са­ві­ку бры­тан­скай ка­ра­ле­ве споў­ніц­ца 89 га­доў. Ін­фар­ма­цыі пра са­ма­ад­чу­ван­не кі­раў­ні­ка ад­ной з са­мых буй­ных дзяр­жаў — экс­пар­цё­раў наф­ты ў све­це з не­цяр­пен­нем ча­ка­лі на фон­да­вых рын­ках. Ка­лі смерць ка­ра­ля Аб­да­лы па­цвер­дзі­ла­ся, су­свет­ныя цэ­ны на чор­нае зо­ла­та вы­рас­лі больш як на 2%.
Пе­кін і Маск­ву звя­жа хут­кас­ная чы­гун­ка
Кі­тай па­бу­дуе вы­са­ка­хут­кас­ную чы­гун­ку, якая звя­жа Пе­кін і Маск­ву, па­ве­дам­ля­юць ін­фар­ма­генц­твы. Кошт пра­ек­та — 242 млрд до­ла­раў. Агуль­ная пра­цяг­ласць да­ро­гі скла­дзе 7 тыс. км. Чыгунка прой­дзе праз Ка­зах­стан. Каб да­брац­ца ад ад­ной ста­лі­цы да дру­гой, спат­рэ­бяц­ца два дні. Як ча­ка­ец­ца, пра­ект бу­даў­ніц­тва чы­гу­нач­най ма­гіст­ра­лі бу­дзе рэа­лі­за­ва­ны на пра­ця­гу 8-10 га­доў. Бу­даў­ніц­тва ўзгод­не­на па­ра­лель­на з маш­таб­ным кант­рак­там аб па­стаў­ках га­зу па­між Кі­та­ем і Ра­сі­яй.
У Еме­не вы­зна­чы­лі мі­ні­маль­ны ўзрост для шлю­бу
Ця­пер гэ­та 18 га­доў. Пра­ва­аба­рон­цы, якія вы­сту­па­юць су­праць та­го, каб мяс­цо­выя жы­ха­ры жа­ні­лі­ся з ма­лень­кі­мі дзяў­чын­ка­мі, да­ма­га­лі­ся пры­няц­ця гэ­та­га за­ко­ну на пра­ця­гу апош­ніх не­каль­кіх га­доў. Су­праць гэ­та­га за­ко­на­пра­ек­та вы­каз­ва­юц­ца іс­ла­міс­ты. Ра­ней у Еме­не за­кон не вы­зна­чаў мі­ні­маль­на­га ўзрос­ту для ўступ­лен­ня ў шлюб. Та­кім чы­нам, дзяў­чат­кі маг­лі вы­хо­дзіць за­муж у лю­бым уз­рос­це. Пры гэ­тым ад­зна­ча­ла­ся, што секс за­ба­ро­не­ны да мо­ман­ту па­ла­во­га вы­спя­ван­ня жон­кі. Ува­га прэ­сы да гэ­тай праб­ле­мы бы­ла пры­цяг­ну­та з 2008 го­да. Та­ды вась­мі­га­до­вая дзяў­чын­ка да­маг­ла­ся раз­во­ду з 28-га­до­вым му­жам. Паз­ней па­ве­дам­ля­ла­ся, што ты­ся­чы мяс­цо­вых жы­ха­рак вы­хо­дзяць за­муж у та­кім жа ўзрос­це. Пры гэ­тым мно­гія з іх час­та гі­нуць пры ро­дах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.