У Іванаўскім раёне зноў сабраў сяброў 10‑ы міжрэгіянальны фальклорны фестываль.
Свята распачалося ў Іванаўскім цэнтры культуры і народных традыцый, а завяршылася позна вечарам у Тышкавічах. На гэты раз шмат прыхільнікаў фальклору прыехала з суседняй Украіны. Студэнты Ровенскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта паказалі абрад калядак. Парадаваў песнямі этнаграфічны тэатр «Дулібы» Ровенскай філармоніі. Навучэнцы Смаленскага музычнага вучылішча спявалі народныя песні, якія яны збіраюць у экспедыцыях. А падчас выступлення польскага мастацкага калектыву «Прымакі» іванаўцы з задавальненнем падпявалі, бо пазналі свае палескія песні. Беларускі фальклор прадстаўлялі самадзейныя артысты з Іванаўскага раёна і Мазыра.
Яна СВЕТАВА.
Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.
Не выявіць ні секунды абыякавасці.