Вы тут

Ты ж гарыш!


Калі тэмпература не перавышае 38–38,5 градуса, не спяшайцеся яе збіваць. Дайце арганізму пазмагацца з узбуджальнікамі прастуды, грыпу, вострых рэспіраторных вірусных інфекцый. Некантралюемы прыём гарачкапаніжальных сродкаў спыніць імунітэт. Аднак калі тэмпература няўхільна «паўзе» ўверх, прымайце меры. Пры вельмі высокай тэмпературы хворы становіцца бездапаможным, а таму павінен быць нехта, хто паклапоціцца пра яго і зробіць наступнае:

1.Прыкладзе халаднаваты кампрэс на лоб.

2.Дасць выпіць гарачкапаніжальны сродак.

Такія лекі трэба прымаць вельмі асцярожна. У аптэках на гэты выпадак прапануецца шырокі асартымент: парацэтамол, ібупрафен, аспірын. Для дзяцей высокая тэмпература вельмі небяспечная, а таму званіце ў «хуткую».

3.Падасць піццё, каб папярэдзіць абязводжванне. Падыдуць чай з мёдам і лімонам, вада з абляпіхавым або малінавым варэннем, сокі, мінеральная вада без газу, морсы. Чым мацней хворы будзе пацець, тым ніжэй будзе тэмпература.

4.Можна паспрабаваць расціранні — адэкалонам, спіртам, гарэлкай, воцатам, разведзеным у вадзе, ці хоць бы проста вадой. Высыханне раствору зніжае тэмпературу цела. Пасля гэтай працэдуры не трэба адразу ўкрываць ці апранаць хворага. Толькі праз нейкі час трэба падаць піжаму ці спартыўныя штаны з футболкай. І зноў падаць чай з ліпай, рамонкам і мёдам. Пры тэмпературы трэба піць шмат і часта.

5.Праветрыць пакой, зрабіць вільготную ўборку.

Пры моцнай гарачцы і ванітах выкарыстоўваюць нават рэктальныя свечкі.

20-11

Гэта важна

У хатніх умовах і сваімі сіламі можна вылечыць толькі самыя лёгкія прастудныя захворванні.

З пытаннем, чаму ў дарослага або дзіцяці трымаецца тэмпература 38 градусаў без нейкіх іншых сімптомаў, лепей звяртацца да спецыяліста — тэрапеўта або педыятра. За такім станам можа хавацца абсцэс, інфекцыя мочапалавой сістэмы, малярыя, тыф, інфаркт, наступствы траўмы і г. д. Урач пасля агляду, хутчэй за ўсё, прызначыць пэўныя даследаванні — аналіз мачы і крыві, пасеў макроты і інш. Не лянуйцеся здаваць самыя простыя аналізы — для спецыяліста яны вельмі інфарматыўныя.

Так, толькі па аналізе крыві можна меркаваць, якая інфекцыя вас напаткала — вірусная ці бактэрыяльная.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.