Вы тут

Калі вы цэніце жыццё


Звяртацца сёння да народных лекараў пры лячэнні анкалогіі — цемрашальства. Часам хворы, напрыклад, праходзіць хіміятэрапію, фактычна ўжо лічыцца здаровым, але раптам хапаецца за «народныя сродкі», і гэта забівае пацыента. 

Калі ён ужываў нейкія атрутныя рэчывы, то тут і тлумачыць няма чаго, а калі гэта быў, умоўна кажучы, «чайны грыб», то хворага можа загубіць адмаўленне ад працягу
хіміятэрапеўтычнага лячэння праз неабгрунтаваную веру ў цуд. Давярайце ўрачам — яны сапраўды выратавалі многіх.

У зніжэнні смяротнасці ад анкалагічных захворванняў ільвіную долю займае прафілактыка, крыху менш — ранняя дыягностыка, яшчэ менш — удасканаленне лячэння. Чалавек здольны дапамагчы сабе сам.

—Нельга адмаўляцца ад флюараграфіі.

—Жанчынам любога ўзросту трэба рэгулярна (у ідэале раз на год) наведваць гінеколага (для забору мазка і агляду малочнай залозы).

—Жанчынам пасля 45 гадоў — раз у два гады рабіць мамаграфію.

—Мужчынам пасля 60 гадоў — здаваць кроў на прастатспецыфічны антыген (ПСА).

—Мужчынам і жанчынам пасля 50–60 гадоў — праходзіць абследаванне страўніка (гастраскапію) і кішэчніка (каланаскапію).

—Сачыць за харчаваннем — менш ежы жывёльнай, больш расліннай. Захапленне мясам і вэнджаным павялічвае рызыку некаторых захворванняў, у тым ліку раку прастаты.

—Што вам рабіць з курэннем, вы ведаеце і самі (кінуць курыць!).

У нашай краіне ажыццяўляецца скрынінг (абследаванне пацыентаў, якія не маюць ніякіх скаргаў на здароўе) па некалькіх відах раку.

Рак малочнай залозы. Скрынінг працягваецца на базе сталічных паліклінік Савецкага раёна. Здаровыя жанчыны ва ўзросце 50–65 гадоў абследуюцца на мамографе. Здымкі праглядаюцца не адным, як звычайна, а двума ўрачамі-рэнтгенолагамі. Калі патрабуецца даабследаванне (ультрагук, біяпсія) або лячэнне, яно праводзіцца на базе гарадскога анкалагічнага дыспансера.

Рак прастаты. Скрынінг завяршыўся ў Першамайскім, Маскоўскім, Заводскім раёнах сталіцы. Тэрапеўты на звычайным прыёме накіроўваюць усіх мужчын ва ўзросце пасля 65 гадоў на аналіз крыві на прастат-
спецыфічны антыген.

Рак шыйкі маткі. Скрынінг праводзіцца на базе жаночых кансультацый горада. Усе пацыенткі здаюць мазкі, якія адпраўляюцца на цыталагічнае даследаванне.

Рак тоўстага кішэчніка. Скрынінг ажыццяўляецца ў паліклініках Салігорска. Мужчыны і жанчыны ва ўзросце 55–60 гадоў абследуюцца на схаваную кроў у кале. Для гэтага прымяняецца спецыяльная тэст-сістэма. Даследаванне трохразовае. Калі хоць адзін з тэстаў станоўчы, пацыенту выконваецца каланаскапія.

Трэба ведаць

Ракавыя пухліны, якія развіваюцца на вонкавых або ўнутраных паверхнях арганізма, напрыклад пухліны скуры, кішэчніка, называюцца карцыномамі. Гэта найбольш часты від пухлін у свеце, у тым ліку і ў нас.

У апорных тканках арганізма — касцях і мышцах — развіваюцца саркомы.

У лімфатычных вузлах і імуннай сістэме — лімфомы.

У косным мозгу — лейкеміі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.