Вы тут

Пашпарты — па месцы рэгістрацыі заяўніка


З 1 студзеня выдача пашпартоў для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам нашай краіны будзе весціся ў тэрытарыяльных аддзелах па грамадзянстве і міграцыі па месцы рэгістрацыі грамадзяніна.

Адначасова ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама інфармуе пра змену свайго юрыдычнага адраса: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 46-В (дагэтуль было праспект Незалежнасці, 48-В). Дакументы, прынятыя да 1 студзеня 2015 года, будуць выдавацца па адрасе, які ўказаны ў паведамленні.

«Набагрылі» крымінальную справу

На аўтадарозе Жыткавічы — Столін работнікі Столінскай міжрайінспекцыі затрымалі двух жыхароў вёскі Альпень, якія перавозілі 32 асобіны сома.

Усё б нічога, толькі здабыча была са слядамі багрэння — забароненага спосабу, расказалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Ды і сома зараз увогуле лавіць нельга. Вага ж незаконнага ўлову склала 178 кілаграмаў. На браканьераў заведзена крымінальная справа за здабычу рыбы, якая пацягнула нанясенне шкоды ў асабліва буйным памеры — на 384 базавыя велічыні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».