Вы тут

Калі есці — дык з розумам


Ха­це­ла зноў на­пі­саць аб шко­дзе шкод­най ежы і шкод­ных звы­чак. Аб тым, як па­во­дзіць ся­бе за на­ва­год­нім ста­лом, каб ху­дзець і зда­ра­вець на ва­чах у гас­цей. Але... Упэў­не­на, ня­ма ча­ла­ве­ка, які б не ве­даў, што трэ­ба ра­біць, каб быць зда­ро­вым: ру­хаў больш, ежы менш. Усе ве­да­юць, але... ні­хто не ро­біць. Дак­лад­ней, ма­ла хто.

30-18

Пра доб­рую і злую ежу ве­да­юць на­ват ма­лыя. А сэн­су? Па­куль ад­ным на ўсё гэ­та ра­цы­я­наль­нае, зба­лан­са­ва­нае, паў­на­цэн­нае на­пля­ваць, у дру­гіх ужо прос­та дах едзе — так яны на­ма­га­юц­ца ні­чо­га «страш­на­га» ў ся­бе не за­кі­нуць. У ад­каз на пра­па­на­ва­ны ку­бак зя­лё­на­га чаю мож­на па­чуць ад ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка: «Свят­ла­на, а вы што, не ве­да­е­це — муж­чы­нам нель­га зя­лё­ны чай!». Э-э-э-э...

А жан­чы­ны лю­бо­га ўзрос­ту і па­ме­раў шу­ка­юць у ін­тэр­нэ­це рэ­цэп­ты па­ху­дзен­ня за адзін дзень. Лепш, вя­до­ма ж, за паў­дня. Каб ужо сён­ня ўве­ча­ры ў су­кен­ку сту­дэнц­кіх ча­соў уціс­нуц­ца. А як по­пыт ёсць, толь­кі ду­рань па­ты­лі­цу не па­чу­хае ды не пра­па­нуе. І чу­ха­юць жа, і пра­па­ну­юць! Хо­чаш па­ху­дзець за 60 се­кунд? Ня­ма праб­лем! Вось та­бе і пі­лю­лі на асно­ве бра­ме­лай­ну, вось — з «эк­страк­там» бра­зіль­скай яб­лы­ні, а яшчэ прос­та комп­лек­сы спаль­ван­ня тлу­шчу, ста­бі­лі­за­та­ры ме­та­ба­ліз­му, глу­шы­це­лі апе­ты­ту, сты­му­ля­та­ры аб­ме­ну, бла­ка­та­ры-ін'­ек­цыі, чаі-па­ска­ра­льні­кі, прос­та цу­да­твор­ныя как­тэй­лі, дэ­такс-пра­гра­мы... Ка­ра­цей, куп­ляй-глы­тай! «Ка­ця, ты ча­го труб­ку не бя­рэш?» — «Не ма­гу, Свят­ла­на... Трэ­ці дзень чаі ўся­ля­кія п'ю, хоць па­ру кі­ло скі­нуць... Не да раз­моў мне, на­ват на пра­цу не пай­шла — з уні­та­за не зла­жу». Э-э-э-э...

Для леп­ша­га вы­жы­ван­ня ча­ла­век, па ле­ген­дзе, атры­маў дзіў­ную здоль­насць — пры­ста­соў­вац­ца і пры­ста­соў­ваць. Жан­чы­ны ў гэ­тым сэн­се прос­та ма­лай­цы: тру­шчаць цу­кер­кі, ша­ка­лад, тар­ты, сыр­кі... А пра­па­нуй ты ім дра­нік, ад­біў­ную, са­лат з каў­ба­сой... Кран­ты та­бе! Бо гэ­та ж тлу-устае!! Яно ж ка­ла­рый­нае!! У Лен­кі адзін дзень на тыд­ні — га­лод­ны, толь­кі зя­лё­ны чай. У ас­тат­нія дні — сім­ва­ліч­най Ка­зе спа­да­ба­ла­ся б — ліс­ці­кі са­ла­ту. Раз­маў­ля­ем па тэ­ле­фо­не, чую плач яе ма­лой. «Што ты там ро­біш з ёю? Ча­го ен­чыць?» — «Ты ра­зу­ме­еш, цёт­ка Све­та, якая ў нас па­чва­ра рас­це! Не хо­ча ес­ці! Ма­ма па­він­на мя­са ў смет­ні­цу з-за гэ­та­га дрэн­на­га дзі­ця­ці вы­кід­ваць!». Э-э-э-э...

А ця­пер як са­праўд­ны ся­бар ка­жу: рас­слаб­це­ся! Муж­чы­ны, жан­чы­ны... Усе! Усім за­гад­ваю! Пры­пы­ніц­ца, за­плю­шчыць во­чы, па­гля­дзець доб­ры фільм... Гэ­та важ­на. Год за­кан­чва­ец­ца, чар­го­вы год ва­ша­га не­паў­тор­на­га жыц­ця. У та­кія мо­ман­ты аба­вяз­ко­ва трэ­ба азір­нуц­ца, аца­ніць, сці­шыц­ца. Па­вер­це, мі­тус­ня і ка­вар­дак у дум­ках яшчэ не вы­ра­шы­лі ні­вод­най праб­ле­мы і тым больш ні­ко­га не зра­бі­лі шчас­лі­вым.

Мож­на, вя­до­ма, даць па­ра­ды ад­нос­на та­го, як на­крыць «зда­ро­вы стол», як спа­лу­чаць пра­дук­ты, што чым не за­пі­ваць, якія пе­ра­пын­кі па­між аб'­ядан­ня­мі ра­біць... Толь­кі ні­чо­га но­ва­га ў гэ­тых па­ра­дах не бу­дзе. Зда­ро­вае хар­ча­ван­не або ёсць, або яго ня­ма. Ал­ка­го­лю коль­кі б вы ні вы­пі­лі, ён ака­жа сваё шкод­нае ўздзе­ян­не. Прос­та чым менш вы вы­п'е­це, тым мен­шай бу­дзе шко­да. Ка­лі на пра­ця­гу го­да ва­шы бліз­кія ўжы­ва­лі ўсё без раз­бо­ру, дык што — ця­пер ву­чыць іх не за­пі­ваць га­ра­чыя кат­ле­ты ле­дзя­ным шам­пан­скім? З дру­го­га бо­ку, ні­ко­лі не поз­на па­чы­наць жыць на ка­рысць улас­на­га зда­роўя. Ці па­ды­хо­дзяць для та­ко­га па­чат­ку свя­ты? У мя­не ня­ма агуль­на­га ад­ка­зу для ўсіх.

Але ў мя­не ёсць пэў­нае мер­ка­ван­не на гэ­ты конт. Ду­маю, той, хто ўвесь год пра­ца­ваў над са­бой, хто на­ма­гаў­ся рас­ці над са­бой, пе­ра­адоль­ваць ся­бе, мо­жа, і рас­сла­біц­ца на ней­кі час. Пра­ца­го­лі­кам, ра­зум­ным, вы­ха­ва­ным, стры­ма­ным, цярп­лі­вым, мяр­кую, мож­на са­бе да­зво­ліць што-не­будзь звыш звы­чай­ных, жорст­кіх ме­жаў. Мо­жа быць, гэ­та бу­дзе са­лод­кае, ка­лі ча­ла­век амаль яго не ўжы­вае, мо­жа быць, да­ра­гое ві­но, ку­рач­ка з ду­хоў­кі, се­ля­дзец з ма­я­нэз­ным «фут­рам»...

Але ся­род нас ёсць та­кія, ка­му б што б ні па­ста­ві­лі на стол — усё бу­дзе не смач­на. Для іх у ма­ім за­па­сні­ку ін­шыя па­ра­ды. Ра­бі­це свя­та ў мі­ні-сты­лі. Ка­лі што­год вы ста­ві­лі вя­лі­кую ёл­ку ў тра­ды­цый­ным убран­ні, па­стаў­це ця­пер ма­лень­кую, штуч­ную, і ўлад­куй­це на яе што-не­будзь, зроб­ле­нае сва­і­мі ру­ка­мі. Пры­ста­суй­це хоць бы пус­тыя фан­ці­кі ад цу­ке­рак або не­вя­лі­кія ка­ва­лач­кі ва­ты (та­кая ёл­ка, між ін­шым, мо­жа стаць са­май за­па­мі­наль­най). Не га­туй­це тыя стра­вы, якія ўжо бы­лі на ва­шым ста­ле ле­тась і па­за­ле­тась. Дый на­він­кі з ана­на­са­мі не га­туй­це. Па­стаў­це на стол су­хое шам­пан­скае ды дзве та­лер­кі з на­рэз­кай — ад­ну з агур­ка­мі-па­мі­до­ра­мі-ліс­цем са­ла­та, дру­гую з фрук­та­мі. Ад­моў­це­ся ад тор­та. Ку­пі­це кры­ху тых цу­ке­рак, што вель­мі лю­бі­лі ў дзя­цін­стве. На­шай вы­твор­час­ці. На­шы вя­до­мыя «цу­ке­рач­ныя» вы­твор­цы па-ра­ней­ша­му вы­пус­ка­юць не­ка­то­рыя ві­ды тых са­мых цу­ке­рак, па той са­май, са­вец­кай, рэ­цэп­ту­ры.

І парада для ўсіх. Па­ста­рай­це­ся за­бяс­пе­чыць ся­бе доб­рай піт­ной ва­дой. Не кам­по­там, не со­кам, а ме­на­ві­та ва­дой. Бу­ты­ля­ва­най ці філь­тра­ва­най — ва­ша спра­ва. Га­лоў­нае, каб бы­ла. Па­ста­рай­це­ся не га­та­ваць ад­ра­зу на ты­дзень. Га­туй­це і стаў­це на стол не больш, чым мо­жа­це з'ес­ці. Па­мя­тай­це пра вя­до­мы жарт ме­ды­каў: «Ка­лі б у пе­ча­ні бы­лі ру­кі, яна б за­ду­шы­ла страў­нік».

А з но­ва­га го­да мож­на па­чы­наць но­вае жыц­цё. Ка­нец ча­гось­ці ад­на­го азна­чае па­ча­так не­ча­га ін­ша­га.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».