Вы тут

Маніторынг і адпаведныя рашэнні


Упраў­лен­ню ганд­лю і па­слуг Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма да­дзе­на да­ру­чэн­не за­бяс­пе­чыць усе кра­мы воб­лас­ці ай­чын­ны­мі та­ва­ра­мі ў не­аб­ход­ных аб'­ёмах, каб за­да­во­ліць уз­нік­лы па­вы­ша­ны по­пыт на пра­мыс­ло­выя і хар­чо­выя та­ва­ры. Та­кое да­ру­чэн­не даў на апа­рат­най на­ра­дзе стар­шы­ня Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Двор­нік.

Кі­раў­нік рэ­гі­ё­на ад­зна­чыў, што ў сі­ту­а­цыі, ка­лі па ней­кіх пры­чы­нах рэз­ка па­вя­ліч­ва­ец­ца па­куп­ніц­кі по­пыт на­сель­ніц­тва, вый­грае той, хто хут­чэй за ўсіх пры­мае пра­віль­ныя кі­раў­ніц­кія ра­шэн­ні. Ад­на­ча­со­ва стар­шы­ня Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма даў да­ру­чэн­не пра­во­дзіць ма­ні­то­рынг кош­таў ва ўста­но­вах ганд­лю і ўзмац­ніць кант­роль у га­лі­не ан­ты­ма­на­поль­най і кош­та­вай па­лі­ты­кі. Па ін­фар­ма­цыі го­мель­ска­га аб­лас­но­га ўпраў­лен­ня ганд­лю і па­слуг, у апош­нія дні на­зі­ра­ец­ца па­вы­ша­ны по­пыт на бы­та­вую тэх­ні­ку, мэб­лю, ін­шыя та­ва­ры доў­га­га ка­ры­стан­ня як ай­чын­най, так і ім­парт­най вы­твор­час­ці. Вы­руч­ка не­ка­то­рых буй­ных крам вы­рас­ла ў два ра­зы і бо­лей. Ва ўсіх ра­ё­нах Го­мель­шчы­ны ство­ра­ны гру­пы па ма­ні­то­рын­гу кош­таў на та­ва­ры, пра­цу­юць тэ­ле­фо­ны да­ве­ру для па­куп­ні­коў, у вы­хад­ныя дні ар­га­ні­за­ва­на дзя­жур­ства су­пра­цоў­ні­каў ор­га­наў мяс­цо­вай ула­ды, якія кант­ра­лю­юць ра­бо­ту сфе­ры ганд­лю і па­слуг.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».