Вы тут

Загартуйся і... не чхай!


І ча­му дзе­ці час­цей за да­рос­лых па­ку­ту­юць ад вост­рых рэ­спі­ра­тор­ных ві­рус­ных ін­фек­цый? Усё прос­та. У дзя­цей ор­га­ны ды­хан­ня ма­юць мен­шыя па­ме­ры, на­са­выя ха­ды і гар­тань вуз­кія, слі­зіс­тая аба­лон­ка но­са пя­шчот­ная, з вя­лі­кай коль­кас­цю са­су­даў. Усё гэ­та спры­яе та­му, што на­ват пры не­вя­ліч­кім за­па­лен­ні слі­зіс­тыя рэз­ка на­бу­ха­юць, і вось ужо ма­лое па­чы­нае ды­хаць праз рот. Пры больш вы­ра­жа­ным за­па­лен­ні зву­жа­ец­ца пра­свет гар­та­ні... Ор­га­ны ды­хан­ня ў дзя­цей зна­хо­дзяц­ца да та­го ж у ста­не раз­віц­ця, а лю­бое за­хвор­ван­не вы­клі­кае цяж­кае па­ра­жэн­не тка­нак і ор­га­наў, якія рас­туць.

11-35

Сло­вам, у дзя­цей ніз­кая су­пра­ціў­ляль­насць ін­фек­цы­ям, вы­пра­віць гэ­ты «не­да­хоп» цал­кам маг­чы­ма. Трэ­ба толь­кі не ле­на­вац­ца.

Ля­ні­вых мы ў гэ­тым вы­пад­ку на­за­вём не­за­гар­та­ва­ны­мі. У та­кіх дзя­цей на­ват уме­ра­нае аха­лодж­ван­не зні­жае ўстой­лі­васць ар­га­ніз­ма да ві­ру­саў і бак­тэ­рый. Ме­на­ві­та ві­ру­сы (гры­пу, па­раг­ры­пу, ры­на­ві­ру­сы, адэ­на­ві­ру­сы, рэ­спі­ра­тор­на-сін­цы­ты­яль­ны ві­рус, эн­тэ­ра­ві­ру­сы) і бак­тэ­рыі (стрэп­та­ко­кі, ге­ма­філь­ная па­лач­ка, ме­нін­га­ко­кі, ста­фі­ла­ко­кі, эн­тэ­ра­ко­кі і інш.) — пры­чы­на вост­рых рэ­спі­ра­тор­ных за­хвор­ван­няў, на­гад­вае за­гад­чы­ца пе­ды­ят­рыч­на­га ад­дзя­лен­ня 3-й га­рад­ской дзі­ця­чай клі­ніч­най па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Свят­ла­на ДЗЯ­РУ­ГА.

Ак­тыў­нае раз­мна­жэн­не ві­ру­саў у эпі­тэ­ліі рэ­спі­ра­тор­на­га трак­та іс­тот­на па­гар­шае «сі­ту­а­цыю» ў верх­ніх ды­халь­ных шля­хах. Ця­пер бак­тэ­ры­ям знач­на ляг­чэй тра­піць углыб ды­халь­ных шля­хоў, каб «утва­рыць» там за­па­лен­чы пра­цэс.

Парт­рэт во­ра­га

У роз­ных вост­рых рэ­спі­ра­тор­ных за­хвор­ван­няў ёсць агуль­ныя пры­кме­ты:

на­смарк, ка­шаль, па­чыр­ва­нен­не зе­ву, ахрып­лы го­лас, па­вы­ша­ная тэм­пе­ра­ту­ра це­ла, га­лаў­ны боль, ва­ні­ты, зні­жэн­не апе­ты­ту.

Не­бяс­пе­ка

Лю­бая рэ­спі­ра­тор­ная ві­рус­ная ін­фек­цыя знач­на аслаб­ляе аба­рон­чыя сі­лы дзі­ця­ча­га ар­га­ніз­ма. Гэ­та спры­яе...

...уз­нік­нен­ню ўсклад­нен­няў, якія вы­клі­ка­юц­ца бак­тэ­ры­я­мі (за­па­лен­не лёг­кіх, за­па­лен­не ся­рэд­ня­га ву­ха, пры­да­тач­ных па­зух но­са і г.д.);

...ажыў­лен­ню ача­гоў хра­ніч­на­га тан­зі­лі­ту, бран­хі­ту, хра­ніч­ных за­хвор­ван­няў страў­ні­ка­ва-кі­шач­на­га трак­та, ны­рак і інш.

Ума­цоў­ваць за­га­дзя

Ве­да­е­це, што ад­бы­ва­ец­ца пад­час пе­ра­аха­лодж­ван­ня? Па­ру­ша­ец­ца нар­маль­ны зва­рот кры­ві і лім­фы, уз­мац­ня­ец­ца ўтва­рэн­не слі­зі ў верх­ніх ды­халь­ных шля­хах, а за­стой кры­ві і лім­фы, вя­лі­кая коль­касць слі­зі ак­ты­ві­зу­юць мік­ро­бы, якія па­ста­ян­на зна­хо­дзяц­ца ў ар­га­ніз­ме, але, што на­зы­ва­ец­ца, ча­ка­юць свай­го ча­су. Для за­гар­та­ва­на­га ар­га­ніз­ма гэ­та ўсё не страш­на: ён спра­віц­ца з па­доб­ны­мі змя­нен­ня­мі, а вось не­за­гар­та­ва­ны — за­хва­рэе.

Ка­лі не вы­пра­ца­ваць устой­лі­васць да хо­ла­ду, да­вя­дзец­ца па­ста­ян­на пра­студж­вац­ца. Па­чы­най­це за­гар­тоў­ван­не з пер­шых дзён жыц­ця дзі­ця­ці. Па­вет­ра­ныя ван­ны, пра­гул­кі на све­жым па­вет­ры... І не ўхут­вай­це дзі­ця праз­мер­на. Ле­там да­зва­ляй­це ха­дзіць ба­са­нож па пяс­ку, тра­ве, во­сен­ню і зі­мой — па до­ме. Пе­ры­я­дыч­на ра­бі­це віль­гот­ныя аб­ці­ран­ні (мяс­цо­выя і агуль­ныя), кант­рас­ны душ, аб­лі­вай­це ве­ча­рам ступ­ні ха­лад­на­ва­тай ва­дой. Ка­лі дзі­ця на­вед­вае ба­сейн — прос­та вы­дат­на.

Пры­ву­чы­це дзі­ця што­дня па­лас­каць гар­тань. Дзе­цям са зме­не­ны­мі мін­да­лі­на­мі трэ­ба па­лас­каць гор­ла ра­ні­цай і на ноч (на шклян­ку ва­ды — 1 г со­лі і 0,5 г со­ды). Спа­чат­ку тэм­пе­ра­ту­ра ва­ды мо­жа быць +28 гра­ду­саў, праз 2-3 дні мож­на зні­зіць яе на 1 гра­дус, пас­ля — яшчэ на 1...

Не сак­рэт

• ПРА СПОРТ. Рэ­гу­ляр­ныя фіз­куль­тур­ныя за­ня­ткі, спорт ума­цоў­ва­юць мыш­цы, па­вя­ліч­ва­юць ка­рыс­ны ды­халь­ны аб'­ём лёг­кіх, раз­ві­ва­юць нар­маль­нае на­са­вое ды­хан­не, а ўсё гэ­та ра­зам па­вы­шае су­пра­ціў­ляль­насць да вост­рых рэ­спі­ра­тор­ных за­хвор­ван­няў.

• ПРА ЕЖУ. Хар­ча­ван­не па­він­на быць паў­на­цэн­ным, зба­лан­са­ва­ным па бял­ках, тлу­шчах, вуг­ля­во­дах, з да­стат­ко­вай коль­кас­цю мік­ра­эле­мен­таў, мі­не­раль­ных со­ляў, ві­та­мі­наў. Аба­вяз­ко­ва ўжы­ваць све­жыя фрук­ты, га­род­ні­ну, зя­ле­ні­ва, со­кі.

• ПРА ЧЫС­ЦІ­НЮ. Пра­вет­ры­ван­не, пром­ні сон­ца, без­да­кор­ная чыс­ці­ня — злыя во­ра­гі мно­гіх рэ­спі­ра­тор­ных ві­ру­саў. Імк­ні­це­ся як ма­га час­цей пра­вет­ры­ваць па­мяш­кан­не. У ха­лод­ны час го­да — 3-4 ра­зы на дзень па 15-20 хві­лін, ле­там вок­ны трэ­ба тры­маць ад­чы­не­ны­мі ўвесь дзень. Пры­бі­ран­не ква­тэ­ры ра­бі­це пры ад­чы­не­ных вок­нах, па­коль­кі ра­зам з час­ці­ца­мі пы­лу ў па­вет­ра пад­ні­ма­юц­ца ві­ру­сы і мік­ро­бы.

• ПРА РАС­ЛІ­НЫ. Ка­лі ва­ша дзі­ця з тых, хто час­та і па­доў­гу хва­рэе, не абы­сці­ся без фі­та­тэ­ра­піі. Га­туй­це па­вод­ле ін­струк­цыі гар­ба­ту з ко­ра­нем са­лод­кі, эў­ка­ліп­там, ка­лен­ду­лай, эк­страк­там ра­дыё­лы, элеў­тэ­ра­ко­ку, ко­ра­нем жэнь­шэ­ню, про­па­лі­сам, па­мя­тай­це пра на­стой эхі­на­цэі, лі­мон­ні­ка кі­тай­ска­га і інш. Усе гэ­тыя рас­лі­ны сты­му­лю­юць ак­тыў­насць кле­так імун­най сіс­тэ­мы.

• ПРА ТЭ­АТР. У час па­вы­ша­най за­хва­раль­нас­ці не ха­дзі­це з дзець­мі ў гос­ці, кі­но, тэ­ат­ры, ма­га­зі­ны. За­ўва­жа­на, што больш за ўсё рэ­спі­ра­тор­ных за­хвор­ван­няў бы­вае ў пе­ры­яд школь­ных ка­ні­ку­лаў, ка­лі ма­са­выя ві­до­вішч­ныя ме­ра­пры­ем­ствы ра­зам са школь­ні­ка­мі на­вед­ва­юць іх ма­лод­шыя бра­ці­кі-сяст­рыч­кі.

Мож­на і пры­шчэп­ку

Не за­бы­вай­це­ся на вак­цы­на­цыю. Яна, праў­да, ёсць толь­кі су­праць ві­ру­са гры­пу (пра­во­дзіц­ца па па­ка­зан­нях), а так­са­ма ін­фек­цый, вы­клі­ка­ных ге­ма­філь­най па­лач­кай (уклю­ча­на ў ка­лян­дар пры­шчэ­пак) і су­праць пнеў­ма­ко­ка­вай ін­фек­цыі (па­ка­за­на дзе­цям, якія час­та хва­рэ­юць, не ўва­хо­дзіць у ка­лян­дар пры­шчэ­пак). Вак­цы­ны спры­я­юць імун­най не­ўспры­маль­нас­ці да ўзбу­джаль­ні­каў, сты­му­лю­юць ар­га­нізм, што ска­ра­чае час­та­ту вост­рых рэ­спі­ра­тор­ных ін­фек­цый.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА.

Ка­лі по­бач хво­ры

Ву­чы­це дзі­ця пра­віль­на па­во­дзіць ся­бе, ка­лі яно за­хва­рэ­ла і ка­лі хва­рэ­юць на­ва­коль­ныя.

Пад­час каш­лю і чхан­ня хво­ры па­ві­нен за­кры­ваць рот і нос на­соў­кай. У яго па­він­ны быць асоб­ны по­суд і руч­нік.

Ка­лі до­ма нех­та за­хва­рэў, ас­тат­нім, у тым лі­ку і дзе­цям, па­жа­да­на ка­рыс­тац­ца мар­ле­вы­мі па­вяз­ка­мі.

Ля­но­та, ля­но­та...

За­пом­ні­це са­мі і па­тлу­мач­це свай­му дзі­ця­ці, што пры­кла­даць асаб­лі­выя на­ма­ган­ні для ўма­ца­ван­ня свай­го зда­роўя вель­мі важ­на. Сла­бы, не­за­гар­та­ва­ны, ля­ні­вы ар­га­нізм пры су­тык­нен­ні з рэз­кай зме­най тэм­пе­ра­ту­ры, ін­фек­цы­яй, фі­зіч­най пе­ра­груз­кай, стрэ­са­вай сі­ту­а­цы­яй па­цер­піць па­ра­жэн­не, а моц­ны — не здас­ца.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».