Вы тут

Гісторыя адной чырвонай стужкі *


...Ка­ва асты­ла. Яна ўжо не маг­ла ні ўзба­дзё­рыць, ні са­грэць. Але Іга­ру бы­ло ўсё роў­на. Сён­ня ён да­ве­даў­ся, што хво­ры. Ця­пер ён, Іга­рок, як лас­ка­ва на­зы­вае яго ма­ці, ВІЧ-па­зі­тыў­ны. Ён ні­ко­лі не ду­маў, што та­кая праб­ле­ма за­кра­не яго — сту­дэн­та-вы­дат­ні­ка, мас­та­ка-па­чат­коў­ца, сы­на за­слу­жа­ных ура­чоў. Ве­даў, ве­даў жа пра ўсе маг­чы­мыя на­ступ­ствы бяз­лад­на­га жыц­ця! І ўсё роў­на...

Бла­кіт­на­во­кая ру­сал­ка

На­пэў­на, гэ­та тая за­гад­ка­вая дзяў­чы­на, з якой ён па­зна­ё­міў­ся ў клу­бе. Лі­лія, зда­ец­ца, так яе зва­лі. Ху­дзень­кая, ма­быць, тро­хі блед­ная, з ямач­ка­мі на шчо­ках, з вя­лі­кі­мі бла­кіт­ны­мі ва­чы­ма і доў­гі­мі, як у ру­сал­кі, ва­ла­са­мі. Не­вя­лі­кія сі­ня­кі на ру­ках, як ад уко­лаў, Ігар за­ўва­жыў толь­кі пас­ля зна­ём­ства. Та­ды і за­кра­лі­ся пер­шыя па­да­зрэн­ні. Але хло­пец упар­та гнаў ад ся­бе дрэн­ныя дум­кі... На­вош­та?.. Як яна маг­ла?.. А, мо­жа, не ве­да­ла?.. Гэ­тыя пы­тан­ні не да­ва­лі Іга­ру спа­кою... Па­кой рап­там стаў не­вы­нос­на цес­ным і душ­ным. Трэ­ба на ву­лі­цу — бег­чы, бег­чы з гэ­та­га до­ма, дзе на ча­со­піс­ным сто­лі­ку ля­жыць да­вед­ка з баль­ні­цы з гэ­тым «чу­жым» ды­яг­на­зам.

На ву­лі­цы хо­лад­на, ідзе дроб­ны дождж. Але хло­пец ні­чо­га не за­ўва­жае. Як ця­пер жыць да­лей? Ад­чай, страх за сваю бу­ду­чы­ню, на-
д­зея на цуд, што дыягназ ака­жац­ца страш­ным сном — усё гэ­та ад­на­ча­со­ва кру­ці­ла­ся ў яго га­ла­ве... Дождж стаў мац­ней­шым. Сха­мя­нуў­шы­ся, Ігар зра­зу­меў, што зна­хо­дзіц­ца ка­ля до­ма сва­іх баць­коў. Тут ён быў шчас­лі­вы — ма­лень­кае бес­кла­пот­нае дзі­ця. Вось пад тым ста­рым дрэ­вам яны з баць­кам і хлоп­ца­мі з два­ра ла­дзі­лі бу­дан. З та­го акна на пя­тым па­вер­се ма­ці клі­ка­ла іх усіх да­до­му на гар­ба­ту з яе фір­мен­ны­мі пі­раж­ка­мі. Ні­я­кіх хва­ля­ван­няў, пе­ра­жы­ван­няў, цяж­кас­цяў — усё бы­ло так лёг­ка і зра­зу­ме­ла...

На све­жым па­вет­ры дум­кі па­ча­лі па­кры­се пра­яс­няц­ца. Ве­цер ні­бы знёс тры­во­гу на сва­іх ня­бач­ных кры­лах. «Жыц­цё на гэ­тым не скон­чы­ла­ся», — пе­ра­кон­ваў у дум­ках сам ся­бе хло­пец. Трэ­ба зма­гац­ца, зма­гац­ца за сваю бу­ду­чы­ню, шчас­це, сям'ю. ВІЧ — не пры­суд. Жы­вуць жа з ім лю­дзі, і ён, Ігар, змо­жа. Ён яшчэ бу­дзе шчас­лі­вы.

...У кі­шэ­ні за­зва­ніў тэ­ле­фон. Гэ­та ма­ці: яна з акна ўба­чы­ла сы­на, які не­ра­шу­ча тап­таў­ся ля пад'­ез­да. «Іга­рок, ты ча­го там мерз­неш? Па­ды­май­ся хут­чэй, у нас сён­ня твае лю­бі­мыя пі­раж­кі», — па­чуў­ся ў труб­цы зна­ё­мы го­лас. Ігар зай­шоў у зна­ё­мы пад'­езд. Сён­ня яго ча­ка­ла, ма­быць, са­мая цяж­кая ў жыц­ці раз­мо­ва...

Ня­ўмоль­ная
праў­да жыц­ця...

Коль­кі мож­на пра­жыць з ВІЧ? Ма­быць, гэ­та пер­шае пы­тан­не, якое за­дае са­бе ча­ла­век, па­чуў­шы ды­яг­наз «ВІЧ-ін­фек­цыя». І ад­ка­заць на яго мож­на ад­ной фра­зай: «Ні­хто не ве­дае». Ча­сам на­зы­ва­юц­ца «тэр­мі­ны» жыц­ця з ВІЧ 15, 10, 5 га­доў. Мно­гае за­ле­жыць ад ла­ду жыц­ця, які вя­дзе ча­ла­век, яго ін­ды­ві­ду­аль­ных асаб­лі­вас­цяў ар­га­ніз­ма, эфек­тыў­нас­ці ля­чэн­ня і ін­шых фак­та­раў.

Па звест­ках ад­дзе­ла пра­фі­лак­ты­кі ВІЧ/СНІД Рэс­пуб­лі­кан­ска­га цэнт­ра гі­гі­е­ны, эпі­дэ­мі­я­ло­гіі і гра­мад­ска­га зда­роўя, з 1987 го­да па 1 лістапада 2014 го­да ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь за­рэ­гіст­ра­ва­на 17 102 вы­пад­кі ВІЧ-ін­фек­цыі, коль­касць лю­дзей, якія жы­вуць з ВІЧ — 13 208. Кож­ны год вы­яў­ля­ец­ца ка­ля 1000 но­вых вы­пад­каў. Час­цей за ўсё га­вор­ка ідзе пра мо­ладзь ва ўзрос­це ад 15 да 29 га­доў.

Кі­нуць вы­клік аб­ста­ві­нам

Пра сі­ту­а­цыю ў на­шым го­ра­дзе і стаў­лен­не гра­мад­ства да гэ­тай тэ­мы мы гу­та­рым з фельчарам-эпі­дэ­мі­ё­ла­гам На­ва­по­лац­ка­га га­рад­ско­га цэнт­ра гі­гі­е­ны і эпі­дэ­мі­я­ло­гіі На­тал­ляй Пі­рог.

— Зра­зу­ме­ла, што не ўсе пры­ма­юць гэ­ты ды­яг­наз, та­му ВІЧ-па­зі­тыў­ным ча­сам ня­лёг­ка, ім, вя­до­ма ж, не­аб­ход­ная псі­ха­ла­гіч­ная да­па­мо­га і пад­трым­ка. Лю­дзі, у якіх вы­яў­ле­на ВІЧ-ін­фек­цыя, час­та за­мы­ка­юц­ца ў са­бе і ні з кім не хо­чуць мець зно­сін, акра­мя хі­ба мед­ра­бот­ні­ка і бліз­кіх сва­я­коў. На­прык­лад, у Мін­ску, Ві­цеб­ску і ін­шых га­ра­дах ёсць гру­пы ўза­е­ма­да­па­мо­гі, якія на­вед­ва­юць ін­фі­цы­ра­ва­ныя. На та­кія су­стрэ­чы лю­дзі пры­хо­дзяць з агуль­най праб­ле­май, агуль­ны­мі раз­мо­ва­мі. Са слоў ВІЧ-па­зі­тыў­ных лю­дзей, ім гэ­та вель­мі да­па­ма­гае ў жыц­ці, ка­лі яны ма­юць ста­сун­кі, ка­лі ба­чаць, як ін­шыя пе­ра­адоль­ва­юць цяж­кас­ці. У яго атры­ма­ла­ся — зна­чыць, і ў мя­не атры­ма­ец­ца. І ча­ла­ве­ку ўжо пра­сцей адап­та­вац­ца да ВІЧ-ста­ту­су.

— Якая пер­шая рэ­ак­цыя лю­дзей, якія да­ве­да­лі­ся пра свой ВІЧ-ста­тус?

— Спа­чат­ку ча­ла­век ад­чу­вае шок, не ве­рыць вы­ні­кам аб­сле­да­ван­ня: «Та­ко­га не маг­ло зда­рыц­ца са мной, гэ­та не мае ана­лі­зы». Зда­ра­ец­ца, ін­фек­цыя вы­яў­ля­ец­ца вы­пад­ко­ва. На­прык­лад, ма­ла­ды хло­пец ха­цеў стаць до­на­рам. Ён быў упэў­не­ны, што зда­ро­вы, што ў яго ўсё ў па­рад­ку, але ана­ліз кры­ві па­ка­заў, што ён ВІЧ-па­зі­тыў­ны. Але ёсць лю­дзі, якія са­мі чымсь­ці за­не­па­ко­е­ныя і та­му свя­до­ма пры­хо­дзяць на аб­сле­да­ван­не.

— Як трэ­ба па­во­дзіць ся­бе сва­я­кам у да­чы­нен­ні да ВІЧ-па­зі­тыў­на­га?

— Вя­до­ма, бы­вае па-роз­на­му, але ў асноў­ным сва­я­кі ста­вяц­ца з ра­зу­мен­нем, пад­трым­лі­ва­юць. Іх га­лоў­ная за­да­ча — за­ха­ваць зда­ро­вы псі­ха­ла­гіч­ны клі­мат у сям'і. У нас ство­ра­на іні­цы­я­тыў­ная гру­па для да­па­мо­гі лю­дзям, якія су­тык­ну­лі­ся з ВІЧ-ін­фек­цы­яй. Яе мэ­та — да­па­маг­чы лю­дзям на­ву­чыц­ца жыць з хва­ро­бай, сфар­мі­ра­ваць у іх пры­хіль­насць да ля­чэн­ня, а сва­я­коў на­ву­чыць ака­зан­ню ба­за­вай ме­ды­цын­скай і са­цы­яль­най да­па­мо­гі до­ма.

— Што трэ­ба ра­біць для та­го, каб ВІЧ-па­зі­тыў­ныя лю­дзі ад­чу­ва­лі ся­бе кам­форт­на ў гра­мад­стве?

— У нас доў­гі час іш­ла пра­па­ган­да, што ВІЧ — чу­ма ХХ ста­год­дзя. З-за гэ­та­га склаў­ся стэ­рэа­тып, што ВІЧ-ін­фек­цыя — гэ­та ледзь не ка­нец све­ту. Трэ­ба мя­няць стаў­лен­не да лю­дзей, якія жы­вуць з гэ­тым ста­ту­сам. Пры­маць ВІЧ, як лю­бое ін­шае за­хвор­ван­не. Ні ў якім ра­зе нель­га пад­вяр­гаць ВІЧ-па­зі­тыў­ных дыс­кры­мі­на­цыі.

— На­тал­ля Мі­ка­ла­еў­на, ці мо­жа ча­ла­век з ВІЧ-ін­фек­цы­яй жыць паў­на­вар­тас­ным жыц­цём?

— Пра гэ­та мож­на па­чы­таць на ін­тэр­ак­тыў­ным сай­це www.аіds.bу. У кра­і­не не­каль­кі ча­ла­век ад­кры­лі свой ВІЧ-ста­тус, яны пі­шуць пра тое, коль­кі га­доў жы­вуць з ВІЧ-ін­фек­цы­яй, як жы­вуць. Гэ­тыя лю­дзі вя­дуць звы­чай­ны лад жыц­ця, пра­цу­юць, зай­ма­юц­ца гра­мад­скай дзей­нас­цю, ства­ра­юць сем'і, на­ра­джа­юць дзя­цей.

— У све­це ка­ля 35 міль­ё­наў ча­ла­век жы­ве з ВІЧ. І па­ло­ва з іх — жан­чы­ны. Ма­ця­рын­ства і ВІЧ — су­мя­шчаль­ныя?

— Сён­ня жан­чы­ны з ВІЧ-ста­ту­сам на­ра­джа­юць, і ка­лі бу­ду­чая ма­ці вы­кон­вае ўсе пра­ві­лы ля­чэн­ня і пра­фі­лак­ты­кі, то дзе­ці на­ра­джа­юц­ца не­ін­фі­цы­ра­ва­ны­мі. Ка­ля двух га­доў дзя­цей на­зі­ра­юць, пра­вод­зяць спе­цы­яль­ныя аб­сле­да­ван­ні. Па ад­моў­ных вы­ні­ках апош­ніх мож­на сме­ла га­ва­рыць, што ўсё абы­шло­ся.

Не бой­це­ся жыць!

На­пры­кан­цы ха­чу ска­заць: не бой­це­ся мець ста­сун­кі з ВІЧ-па­зі­тыў­ны­мі людзь­мі. Іх ды­яг­наз не азна­чае, што ўсе яны вя­дуць ама­раль­ны лад жыц­ця. Прос­та так зда­ры­ла­ся. І гэ­та мо­жа ад­быц­ца з кож­ным. Бо для ВІЧ не мае зна­чэн­ня ваш пол, уз­рост або са­цы­яль­ны ста­тус. Пе­рад тва­рам бя­ды ўсе роў­ныя.

Ары­на КА­ГА­ЛЁ­НАК.

* «Чыр­во­ная стуж­ка» ўзнік­ла як афі­цый­ны між­на­род­ны знак ба­раць­бы са СНІ­Дам, гэ­та аба­вяз­ко­вы ат­ры­бут ад­па­вед­ных ак­цый.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».