Вы тут

Альтэрнатыўная крыніца шчасця


У чым яго сут­насць для ма­ла­до­га на­ву­коў­ца?

З ле­са­тэх­ні­каў у энер­ге­ты­кі — ме­на­ві­та та­кі шлях прай­шоў кан­ды­дат тэх­ніч­ных на­вук Сяр­гей ВА­СІ­ЛЕ­ВІЧ. Ця­пер ён пра­цуе за­гад­чы­кам ла­ба­ра­то­рыі ўзнаў­ляль­най энер­ге­ты­кі, а так­са­ма з'яў­ля­ец­ца стар­шы­нёй са­ве­та ма­ла­дых на­ву­коў­цаў Ін­сты­ту­та энер­ге­ты­кі На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук. Ка­рэс­пан­дэн­ты «Чыр­вон­кі» на­ве­да­лі ву­чо­на­га на пра­цоў­ным мес­цы і да­ве­да­лі­ся, ча­му ад­бы­лі­ся та­кія пе­ра­ме­ны ў яго жыц­ці, а так­са­ма рас­пы­та­лі спа­да­ра Ва­сі­ле­ві­ча пра но­выя рас­пра­цоў­кі ў сфе­ры энер­ге­ты­кі.

4-7

4-7

 

— Сяр­гей Ула­дзі­мі­ра­віч, рас­ка­жы­це, ка­лі вы ад­чу­лі ця­гу да на­ву­кі?

— На­пэў­на, яна бы­ла яшчэ ў шко­ле, але я гэ­та­га не ўсве­дам­ляў. Мне па­да­ба­ла­ся гіс­то­рыя, ма­рыў стаць ар­хе­о­ла­гам. Але пас­ля за­кан­чэн­ня шко­лы ўсё ж вы­браў дак­лад­ныя на­ву­кі. Вы­шэй­шую аду­ка­цыю атрым­лі­ваў у БДТУ па спе­цы­яль­нас­ці «Ле­са­ін­жы­нер­ная спра­ва». Ад­ра­зу ні пра якую на­ву­ку не ду­маў, але пас­ля пер­ша­га ж кур­са зра­зу­меў, што мне гэ­та ці­ка­ва: па­чаў удзель­ні­чаць у сту­дэнц­кіх на­ву­ко­ва-прак­тыч­ных кан­фе­рэн­цы­ях, пі­саць на­ву­ко­выя ар­ты­ку­лы.

— А як ака­за­лі­ся ў Ін­сты­ту­це энер­ге­ты­кі?

— Пас­ля атры­ман­ня дып­ло­ма раз­мер­ка­ваў­ся ў Іва­цэ­віц­кі ра­ён, ад­пра­ца­ваў там паў­го­да па спе­цы­яль­нас­ці. Але ця­га да на­ву­кі пад­штурх­ну­ла па­сту­піць у ас­пі­ран­ту­ру. Спы­ніў свой вы­бар на энер­ге­ты­цы, бо ва ўні­вер­сі­тэ­це нам чы­та­лі курс пад наз­вай «Энер­ге­тыч­нае вы­ка­ры­стан­не драў­ні­ны», і мя­не за­ці­ка­віў гэ­ты кі­ру­нак. Па­зна­ё­міў­ся з чле­нам-ка­рэс­пан­дэн­там Ака­дэ­міі на­вук Ва­лян­ці­нам Аляк­се­е­ві­чам Ба­ра­ду­лем, да яко­га я і пай­шоў у ас­пі­ран­ту­ру. Сту­пень кан­ды­да­та на­вук атры­маў у Ін­сты­ту­це цеп­ла- і ма­са­аб­ме­ну НАН Бе­ла­ру­сі, пас­ля за­стаў­ся там пра­ца­ваць. Па­ра­лель­на вы­кла­даў у БНТУ. А два га­ды та­му мя­не за­пра­сі­лі ў Ін­сты­тут энер­ге­ты­кі ў якас­ці за­гад­чы­ка ла­ба­ра­то­рыі, і я вы­ра­шыў па­спра­ба­ваць. На той мо­мант ла­ба­ра­то­рыя бы­ла не­вя­лі­кая, уся­го два ча­ла­ве­кі, я трэ­ці. Ця­пер жа мы па­шы­ры­лі­ся — ма­ем дзе­сяць су­пра­цоў­ні­каў.

— Чым зай­ма­ец­ца ва­ша ла­ба­ра­то­рыя?

— У асноў­ным мы пра­цу­ем у сфе­ры бія­энер­ге­ты­кі — атры­ман­ні энер­гіі з бія­ла­гіч­най ма­сы. Па­тлу­ма­чу на пры­кла­дзе драў­ні­ны. Па сут­нас­ці, дрэ­ва — гэ­та скла­да­ны вуг­ле­ва­да­род, з яко­га мож­на атрым­лі­ваць роз­ныя (у тым лі­ку і для энер­ге­ты­кі) рэ­чы­вы. Га­лоў­ная за­да­ча — вы­лу­чэн­не цвёр­да­га, вад­ка­га і га­за­па­доб­на­га па­лі­ва, а так­са­ма па­вы­шэн­не яго якас­ці. Пра­цу­ем не толь­кі з драў­ні­най. Ця­пер, на­прык­лад, рас­пра­цоў­ва­ем уста­ноў­ку ма­гут­нас­цю ў 2 МВт, па­лі­вам для якой з'яў­ля­ец­ца са­ло­ма. Адзін з калег пра­цуе з ас­пі­ра­цый­най су­мес­сю — ад­хо­да­мі ў га­лі­не сель­скай гас­па­дар­кі. Для Бе­ла­ру­сі гэ­ты кі­ру­нак да­во­лі перс­пек­тыў­ны, бо ў нас вель­мі шмат бія­ма­сы, якую мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць у тым лі­ку і ў энер­ге­тыч­ных мэ­тах. Звы­чай­на ад­хо­ды драў­ні­ны ў нас прос­та спаль­ва­юць, але яны ва­ло­да­юць ад­нос­на не­вы­со­кай цеп­ла­твор­най здоль­нас­цю (у па­раў­на­нні, на­прык­лад, з ву­га­лем). На­ша за­да­ча — па­вы­сіць гэ­ты па­каз­чык.

— Ці ёсць у вас з ка­ле­га­мі якія-не­будзь рас­пра­цоў­кі, якія ўжо ўка­ра­ні­лі­ся ў вы­твор­час­ці?

— На­шай ла­ба­ра­то­рыі тро­хі больш за тры га­ды. Та­му ўвес­ці якую-не­будзь з рас­пра­цо­вак у пра­мыс­ло­вую экс­плу­а­та­цыю мы па­куль не па­спе­лі. Але ўжо на пра­ця­гу на­ступ­на­га го­да пла­ну­ем за­вяр­шыць пра­цу па двух на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ных пра­ек­тах, якія пас­ля ўкараняюцца на вы­твор­час­ці. Адзін з іх — уста­ноў­ка ма­гут­нас­цю 2 МВт па спаль­ван­ні са­ло­мы, пра якую я ўжо ка­заў. Ці­ка­вая яна тым, што са­ло­ма, якая за­ста­ец­ца пас­ля жні­ва, бу­дзе вы­ка­рыс­тоў­вац­ца ў якас­ці па­лі­ва ў віх­ра­вой топ­цы (топ­цы, у якой цвёр­дыя час­цін­кі па­лі­ва тры­ма­юц­ца ў па­вет­ры за кошт моц­на­га віх­ру. — Аўт.). Атры­ма­ны га­ра­чы газ бу­дзе су­шыць зер­не. Су­шыл­ка, аб­ста­ля­ва­ная та­кой уста­ноў­кай, не мае па­трэ­бы ў па­лі­ве. Дру­гі пра­ект — пі­ро­ліз­ны рэ­ак­тар для атры­ман­ня драў­нін­на­га ву­га­лю. У яго за­гру­жа­юц­ца ад­хо­ды дрэ­ва­ап­ра­цоў­кі, а пра­цэс пі­ро­лі­зу (рас­кла­дан­ня ар­га­ні­кі без до­сту­пу кіс­ла­ро­ду) пад­трым­лі­ва­ец­ца за кошт са­міх пра­дук­таў пі­ро­лі­зу. Фак­тыч­на, уста­ноў­ка бу­дзе пра­ца­ваць «са­ма на ся­бе».

— Вы ўзна­чаль­ва­е­це ла­ба­ра­то­рыю ўзнаў­ляль­най энер­ге­ты­кі. Для Бе­ла­ру­сі гэ­ты кі­ру­нак па­да­ец­ца вель­мі ак­ту­аль­ным. На ва­шу дум­ку, ці мо­гуць аль­тэр­на­тыў­ныя кры­ні­цы энер­гіі ў перс­пек­ты­ве цал­кам за­мя­ніць тра­ды­цый­ныя?

— На ця­пе­раш­нім эта­пе раз­віц­ця тэх­на­ло­гій, без­умоў­на, не. І не толь­кі ў Бе­ла­ру­сі. Воб­раз­на ка­жу­чы, аль­тэр­на­тыў­ная энер­ге­ты­ка сён­ня зна­хо­дзіц­ца ў «пад­лет­ка­вым уз­рос­це». Над­та вы­со­кі са­бе­кошт та­кіх тэх­на­ло­гій. Ды і сэн­су зу­сім ад­маў­ляц­ца ад тра­ды­цый­най энер­ге­ты­кі ня­ма — заўж­ды трэ­ба мець «за­пас тры­ва­лас­ці». Без­умоў­на, для Бе­ла­ру­сі ёсць пэў­ныя перс­пек­тыў­ныя на­прам­кі ў сфе­ры ўзнаў­ляль­ных кры­ніц энер­гіі, у пер­шую чар­гу гэ­та пе­ра­пра­цоў­ка бія­ма­сы: ужо на­зва­ны пі­ро­ліз і атры­ман­не бія­га­зу. Бія­газ — гэ­та су­месь ме­та­ну з па­вет­рам, якая вы­лу­ча­ец­ца пры бра­джэн­ні ад­хо­даў сель­скай гас­па­дар­кі ў пэў­ных умо­вах. Яго так­са­ма мож­на спаль­ваць і атрым­лі­ваць энер­гію. У мно­гіх за­ход­не­еў­ра­пей­скіх кра­і­нах, на­прык­лад, у Гер­ма­ніі, гэ­та адзін з вя­ду­чых кі­рун­каў аль­тэр­на­тыў­най энер­ге­ты­кі. Энер­гія сон­ца так­са­ма мае вя­лі­кія перс­пек­ты­вы (праў­да, толь­кі ка­лі зні­зіц­ца са­бе­кошт со­неч­ных па­нэ­ляў). Ас­тат­нія кры­ні­цы так­са­ма мо­гуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца, але хут­чэй у якас­ці да­паў­нен­няў да на­зва­ных вы­шэй.

— Ці шмат воль­на­га ча­су за­ста­ец­ца ў ма­ла­до­га ву­чо­на­га?

— Шчы­ра ска­жу, ця­пер яго амаль ня­ма, пра­цы вель­мі шмат. Ка­лі быў, звы­чай­на зай­маў яго су­мес­ны­мі з жон­кай па­хо­да­мі ў тэ­атр (асаб­лі­ва мне па­да­ба­ец­ца ба­лет). Апош­нім ра­зам ха­дзі­лі на «Ле­бя­дзі­нае во­зе­ра». Даў­но ха­чу тра­піць на опе­ру «Князь Ігар». Акра­мя гэ­та­га, я ча­сам ма­люю. У асноў­ным пі­шу кла­січ­ныя пей­за­жы. Ну, і хо­бі са школь­ных ча­соў, якое я ўжо на­зы­ваў, — гіс­то­рыя. У пер­шую чар­гу ці­каў­лю­ся гіс­то­ры­яй Бе­ла­ру­сі, Вя­лі­ка­га Княст­ва Лі­тоў­ска­га.

— Да­рэ­чы, як да ва­шай пра­цы ста­віц­ца жон­ка?

— На­ўрад ці дрэн­на, бо яна так­са­ма пра­цуе ў гэ­тай сфе­ры. Праў­да, ужо не ў Ака­дэ­міі на­вук. Та­му яна мя­не доб­ра ра­зу­мее.

— А як на­конт фі­нан­са­ва­га бо­ку? Ха­пае ва­шай сям'і за­роб­ку двух на­ву­коў­цаў?

— Я не ма­гу ска­заць, як яно бу­дзе да­лей, бо мы ця­пер ча­ка­ем дзі­ця, але па­куль ха­пае. Тым больш што я па­ра­лель­на вы­кла­даю ва ўні­вер­сі­тэ­це. Да­рэ­чы, пры пад­трым­цы Ака­дэ­міі па­бу­да­ва­лі ў Ба­раў­ля­нах ква­тэ­ру як ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты. Ця­пер вось бу­дую ле­ці­шча ў Мін­скім ра­ё­не. Шчы­ра ка­жу­чы, я, на­пэў­на, ней­кі «ня­пра­віль­ны» — рэд­ка ду­маю пра гро­шы. Быў час, ка­лі я ўво­гу­ле з пус­тым ка­шаль­ком ха­дзіў. Але ні­ко­лі не ра­біў з гэ­та­га тра­ге­дыі. Бо га­лоў­нае — ду­шэў­ная раў­на­ва­га.

— Пра­ца ў на­ву­цы спры­яе та­кой раў­на­ва­зе?

— Так, без­умоў­на. Ця­пер я ра­зу­мею, што мя­не ў пра­цы ні­чо­га не аб­мя­жоў­вае. Я зай­ма­ю­ся тым кі­рун­кам, які мне ці­ка­вы. А ўво­гу­ле я лі­чу ся­бе шчас­лі­вым ча­ла­ве­кам. Ёсць пэў­ныя пла­ны: на­ра­джэн­не дзі­ця­ці, бу­даў­ніц­тва ле­ці­шча, на­пі­сан­не док­тар­скай ды­сер­та­цыі. Ла­ба­ра­то­рыя ў хут­кім ча­се бу­дзе па­шы­рац­ца, нам да­дуць но­выя па­мяш­кан­ні. Ці ж гэ­та­га ма­ла для шчас­ця?

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?