Вы тут

Утрымацца на нагах


Амаль кож­ны дзень у траў­ма­пунк­ты па­сту­па­юць лю­дзі з пе­ра­ло­ма­мі па­зва­ноч­ні­ка

На гэ­тым тыд­ні сі­ноп­ты­кі праг­на­зу­юць ма­ра­зы і га­ла­лёд, та­му, збі­ра­ю­чы­ся на ву­лі­цу, трэ­ба па­ду­маць не толь­кі пра цёп­лае адзен­не, але і пра зруч­ны абу­так. Што­год узім­ку коль­касць траў­маў па­вя­ліч­ва­ец­ца. Амаль 40 пра­цэн­таў з іх звя­за­ны з па­дзен­нем на сліз­кай па­верх­ні.

— Са­мыя рас­паў­сю­джа­ныя зі­мо­выя траў­мы — гэ­та рас­ця­жэн­не звя­зак, вы­віх ла­дыж­кі, пе­ра­лом пра­мя­нё­вай кос­ці, — рас­каз­вае на­мес­нік ды­рэк­та­ра па ар­га­ні­за­цый­на-ме­та­дыч­най пра­цы РНПЦ траў­ма­та­ло­гіі і ар­та­пе­дыі Ле­а­нід ЛО­МАЦЬ. — Апош­нія два тыд­ні ледзь не кож­ны дзень да нас па­сту­па­юць лю­дзі з пе­ра­ло­ма­мі па­зва­ноч­ні­ка. Ча­сам на гэ­ты пе­ры­яд мы ўзмац­ня­ем служ­бу, бо, ка­лі ста­но­віц­ца вель­мі сліз­ка, коль­касць га­ла­лёд­ных траў­маў па­вя­ліч­ва­ец­ца у 2-3 ра­зы. Але па­куль сі­ту­а­цыя спа­кой­ная. Больш за ча­ты­ры вы­пад­кі на дзень у нас не бы­ло.

Каб утры­мац­ца на на­гах, не трэ­ба спя­шац­ца, тым больш на аб­ле­дзя­не­лых пры­ступ­ках. Пе­ра­соў­вай­це­ся не­вя­лі­кі­мі кро­ка­мі. Ка­лі тра­ту­ар сліз­кі, лепш вый­сці на га­зон. Пен­сі­я­не­рам (якім у та­кое на­двор'е, ка­неш­не, лепш ся­дзець до­ма) траў­ма­то­ла­гі рэ­ка­мен­ду­юць, акра­мя зруч­ных бо­таў, ка­рыс­тац­ца спе­цы­яль­ны­мі на­леп­ка­мі на абу­так. Ці мож­на пры­ла­дзіць да па­дэ­швы плас­тыр або на­ждач­ную па­пе­ру.

— Ка­лі па­да­еце, то лепш на бок. Не вы­стаў­ляй­це ўпе­рад ру­кі: пе­ра­лом пра­мя­нё­вай кос­ці пе­ра­но­сіц­ца цяж­ка. Па­да­еце на спі­ну — па­спра­буй­це ўцяг­нуць пад­ба­ро­дак і рас­кі­нуць ру­кі, — на­гад­вае Ле­а­нід Мі­ка­ла­е­віч.

Да­рэ­чы, пры­зям­ліц­ца на «мяк­кае мес­ца» — не леп­шы ва­ры­янт. Мож­на атры­маць пе­ра­лом коп­чы­ка, што цяж­ка ле­чыц­ца і час­та за­кан­чва­ец­ца апе­ра­цы­яй. 30 пра­цэн­таў цяж­кіх траў­маў пры­па­дае на лю­дзей, што бы­лі ў ста­не ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня. Ча­ла­век, які пры­няў за­шмат спірт­но­га, пад­час па­дзен­ня прос­та не па­спя­вае згру­па­вац­ца.

Не­бяс­печ­ны і зі­мо­выя ві­ды спор­ту. Асаб­лі­ва для дзя­цей, якія зрэд­ку пры­трым­лі­ва­юц­ца пра­ві­лаў бяс­пе­кі і, з'яз­джа­ю­чы з гор­кі, мо­гуць вы­ска­чыць на пра­ез­ную част­ку.

— Боль­шасць дзі­ця­чых траў­маў зда­ра­ец­ца з-за та­го, што баць­кі па­кі­да­юць ма­лых без на­гля­ду, — ка­жа Ле­а­нід Мі­ка­ла­е­віч. — Трэ­ба ву­чыць дзя­цей, як пра­віль­на ру­хац­ца на лы­жах і кань­ках. Так­са­ма нель­га за­бы­ваць пра шле­мы, на­ла­кот­ні­кі, на­ка­лен­ні­кі і ін­шую аба­ро­ну.

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».