Вы тут

«Ім — нізкі паклон! А нам — трывога...»


Дзя­ды сё­ле­та пры­па­лі на су­бо­ту. З са­ма­га ран­ку я па­ехаў на Вай­ско­выя мо­гіл­кі — там у мя­не па­ха­ва­на ба­бу­ля. Але ж спа­чат­ку — і як заў­сё­ды — я за­ві­таў да ма­гіл­кі Паў­лю­ка Тру­са, пры­браў там апа­лае ліс­це...

Не­ка­лі, у каст­рыч­ні­ку 1969 го­да мы ра­бі­лі гэ­та з бліз­кім сяб­рам паэ­та Пят­ром Глеб­кам, і ён, быц­цам ад­чу­ва­ю­чы ка­нец свай­го зям­но­га жыц­ця, па­пра­сіў мя­не да­гля­даць ма­гі­лу Тру­са, што я і раб­лю...

А по­бач па­ха­ва­ны Чор­ны, Гур­ло, Клім­ко­віч, Агі­е­віч, Лю­тая... Па маг­чы­мас­ці, іх ма­гіл­кі я пры­бі­раю так­са­ма. І, зда­ра­ец­ца, на­ват не адзін. Сё­ле­та ней­кая жан­чы­на прый­шла па­кла­ніц­ца Чор­на­му. Спа­чат­ку мне зда­ло­ся, што гэ­та сва­яч­ка... Але ж ака­за­ла­ся, яна — прос­та на­стаў­ні­ца і вя­лі­кая ама­тар­ка твор­час­ці. Да та­го ж жы­ве не­па­да­лёк — на ву­лі­цы, якая но­сіць імя пісь­мен­ні­ка.

Ра­зам з ёю мы пры­бра­лі яго ма­гіл­ку, а по­тым пай­шлі ў царк­ву Аляк­санд­ра Не­ўска­га і па­мя­ну­лі ўсіх, ка­го ня­ма больш на гэ­тай зям­лі, хто пай­шоў, па­кі­нуў­шы яс­ны след у сэр­цах ты­сяч лю­дзей. Ніз­кі па­клон ім!

А нам, як па­да­ло­ся, тры­во­га: што ж трэба для таго, каб у на­шых бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў з'яў­ля­лі­ся но­выя па­ка­лен­ні чы­та­чоў, каб на­ра­джа­лі­ся но­выя пес­ня­ры?.. І каб да ма­гі­лак тых, хто столь­кі зра­біў для Бе­ла­ру­сі, для мо­вы, пры­хо­дзі­лі лю­дзі?

Ула­дзі­мір Го­лу­беў, г. Мінск.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?