Вы тут

Беларускі тыдзень моды: творчасць, натхненне і прыгажосць


На­тоўп гас­цей імк­нец­ца хут­чэй за­няць мес­цы ся­род гле­да­чоў, за сцэ­най ідзе апош­няя пад­рых­тоў­ка да вы­ха­ду на под­ыум, ар­га­ні­за­та­ры і ва­лан­цё­ры за­мер­лі ў ча­кан­ні, на пля­цоў­цы НВЦ «Бел­экс­па» — хва­ля­ван­не і прад­чу­ван­не ўсе­агуль­най эс­тэ­тыч­най аса­ло­ды... На ка­лен­да­ры — ліс­та­па­д, а зна­чыць, пер­шыя па­ка­зы ды­зай­нер­скіх ка­лек­цый Бе­ла­рус­ка­га тыд­ня мо­ды (вяс­на-ле­та 2015) па­ча­лі­ся!

12-38

Сё­ле­та га­зе­та «Звяз­да» бу­дзе ажыц­цяў­ляць ін­фар­ма­цый­ную пад­трым­ку дзя­вя­тай, са­май буй­ной па­дзеі мо­ды ў Бе­ла­ру­сі (www.bfw.by), та­му ў на­вед­валь­ні­каў на­ша­га сай­та з'я­віц­ца вы­дат­ная маг­чы­масць атрым­лі­ваць са­мыя апош­нія на­ві­ны пра­ек­та на род­най мо­ве. Больш пры­ем­на, што тэ­ма­ты­ка Бе­ла­рус­ка­га тыд­ня мо­ды (БТМ) пра­хо­дзіць пад ло­зун­гам «І love BFW. І love Вelarus!» ("Я люб­лю БТМ. Я люб­лю Бе­ла­русь!"). Арг­ка­мі­тэт пра­ек­та ўпэў­не­ны, што лю­боў да сва­ёй Ра­дзі­мы сён­ня з'яў­ля­ец­ца вель­мі ак­ту­аль­най тэ­май ся­род ма­ла­до­га, са­цы­яль­на ак­тыў­на­га на­сель­ніц­тва Бе­ла­ру­сі, а пад­трым­ка та­ко­га знач­на­га ас­пек­ту — ад­на з най­важ­ней­шых за­дач буй­ных між­на­род­ных ме­ра­пры­ем­стваў. Але пра ўсё па па­рад­ку.

Чым здзі­віць Бе­ла­рус­кі ты­дзень мо­ды на гэ­ты раз? Пра­фе­сі­я­на­лы мо­ды, між­на­род­ныя экс­пер­ты, ка­ле­гі з Бер­лі­на, Мі­ла­на, Маск­вы, Санкт-Пе­цяр­бур­га, Аста­ны і Вар­ша­вы пры­едуць у Мінск, каб на­ве­даць па­ка­зы. Так­са­ма ў пра­гра­ме Belarus Fashіon Week прой­дуць па­ка­зы за­меж­ных ды­зай­не­раў: TІNATІN MAGALASHVІLІ (Гру­зія), Olya (ААЭ, Ду­баі), Coo Culte (Лат­вія), Kevork Shadoyan (Ар­ме­нія). Ад­зна­чым, што ўжо не пер­шы се­зон пра­ект пад­трым­лі­ва­ец­ца Мі­ніс­тэр­ствам за­меж­ных спраў, што да­па­маг­ло за­пус­ціць пра­гра­му па куль­тур­ным аб­ме­не (Desіgn Support Program by Embassy). Пры пад­трым­цы па­соль­стваў прой­дуць прэ­зен­та­цыі брэн­даў Іvan Man (Гер­ма­нія) і GRІNKO (Іта­лія).

Сёння ў На­цы­я­наль­ным гіс­та­рыч­ным му­зеі Бе­ла­ру­сі ад­кры­ец­ца но­вая вы­ста­ва, пры­све­ча­ная на­цы­я­наль­на­му кас­цю­му і яго ва­ры­я­цы­ям у су­час­ным адзен­ні. Гэ­та бу­дзе не­тра­ды­цый­ная экс­па­зі­цыя: ар­га­ні­за­та­ры вы­ста­вы пра­па­ну­юць на­вед­валь­ні­кам па­раў­наць, як бе­ла­рус­кія ма­ты­вы ад­бі­ва­лі­ся ў воп­рат­цы мі­ну­ла­га і як яны «жы­вуць» ця­пер.

Экс­па­на­ты для «тра­ды­цый­най» част­кі пра­па­на­ва­ла прад­пры­ем­ства «Скарб­ні­ца»: у за­па­сах яго зна­хо­дзяц­ца ўні­каль­ныя ўзо­ры адзен­ня, ад­ноў­ле­ныя ў ад­па­вед­нас­ці з тра­ды­цы­я­мі кож­на­га рэ­гі­ё­на. «Су­час­ная» част­ка экс­па­зі­цыі бу­дзе прад­стаў­ле­на адзен­нем і ак­се­су­а­ра­мі ад ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх брэн­даў, якія за асно­ву сва­ёй твор­час­ці бя­руць эле­мен­ты гіс­то­рыі і куль­ту­ры Бе­ла­ру­сі.

Бе­ла­рус­кая мо­да ёсць! Яна вы­бі­раль­ная, яр­кая, уні­каль­ная і не­паў­тор­ная, мае свой ха­рак­тар. До­каз гэ­та­му — што­га­до­вы кон­курс ма­ла­дых ды­зай­не­раў New Names БТМ, які дае ўні­каль­ную маг­чы­масць гуч­на за­явіць пра ся­бе і пры­ад­чы­няе тыя са­мыя «за­па­вет­ныя дзве­ры» ў за­ку­ліс­се бе­ла­рус­кай fashіon-ін­дуст­рыі. Кон­курс — гэ­та са­праўд­нае ад­крыц­цё твор­час­ці, ды­зай­нер­скай дум­кі, па­на­ван­не гус­ту і на­тхнен­ня.

Блі­жэй па­зна­ё­міц­ца з твор­час­цю вя­до­мых бе­ла­рус­кіх ды­зай­не­раў, а так­са­ма аца­ніць пра­цу па­чат­коў­цаў, якія толь­кі па­чы­на­юць за­ва­ёў­ваць мес­ца на мод­ным не­ба­схі­ле, мож­на бу­дзе прак­тыч­на ад­ра­зу пас­ля па­ка­зу. Спе­цы­яль­на для гэ­та­га на пля­цоў­цы БТМ бу­дзе пра­ца­ваць SHOWROOM — ад­кры­тая вы­ста­ва-прэ­зен­та­цыя ды­зай­нер­ска­га адзен­ня, абут­ку і ак­се­су­а­раў.

Ча­ка­ем Вас на ста­рон­ках «Звяз­ды» і мод­ных па­ка­зах Бе­ла­рус­ка­га тыд­ня мо­ды!

Але­ся Ва­раб'­ё­ва

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.