Вы тут

Беларусь — Чарнагорыя: блізкія перспектывы


 З рабочай паездкай у Падгорыцы (Чарнагорыя) пабываў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сербіі і ў Чарнагорыі (па сумяшчальніцтве) Уладзімір Чушаў. Прайшлі сустрэчы беларускага дыпламата з прэзідэнтам Чарнагорыі Філіпам Вуянавічам, кіраўніцтвам парламента краіны, Міністэрствам замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі.

У размове з прэзідэнтам былі абмеркаваны пытанні развіцця беларуска-чарнагорскага супрацоўніцтва ў розных галінах. Мяркуецца, што ў бліжэйшай перспектыве бакі арганізуюць правядзенне бізнес-форуму гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін. Уладзімір Чушаў перадаў намесніку старшыні Скупшчыны Чарнагорыі запрашэнне наведаць Беларусь для чарнагорскай парламенцкай дэлегацыі на чале са спікерам парламента Ранка Крывакапічам. На сустрэчы прагучала ініцыятыва стварэння дэпутацкіх груп дружбы ў парламентах Беларусі і Чарнагорыі.

Мікола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.