Вы тут

Важныя пагадненні


Шэ­раг да­моў­ле­нас­цяў у ганд­лё­ва-эка­на­міч­най, крэ­дыт­на-ін­вес­ты­цый­най, на­ву­ко­ва-тэх­ніч­най сфе­рах да­сяг­ну­ты пад­час ра­бо­ча­га ві­зі­ту Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі ў Аб'­яд­на­ныя Араб­скія Эмі­ра­ты, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Вы­ка­нан­не да­моў­ле­нас­цяў да­зво­ліць іс­тот­на па­вя­лі­чыць та­ва­ра­зва­рот па­між дзвю­ма кра­і­на­мі, за­бяс­пе­чыць рэа­лі­за­цыю на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі пра­ек­таў з удзе­лам эмі­рац­ка­га ка­пі­та­лу.

У пры­ват­нас­ці, да­сяг­ну­та да­моў­ле­насць аб ства­рэн­ні ў ААЭ ў хо­дзе ра­ней за­клю­ча­ных кант­рак­таў на па­стаў­ку аў­та­тэх­ні­кі ды­лер­ска­га цэнт­ра пра­дук­цыі ААТ «МАЗ», уклю­ча­ю­чы стан­цыю тэх­ніч­на­га аб­слу­гоў­ван­ня, склад за­па­сных час­так і па­ста­ян­на дзей­ную вы­ста­ву аў­та­тэх­ні­кі. Пра­ве­дзе­ны пе­ра­мо­вы з эмі­рац­кім ін­вес­та­рам, за­ці­каў­ле­ным у ства­рэн­ні вы­твор­ча-пра­мыс­ло­ва­га клас­та­ра на тэ­ры­то­рыі ін­дуст­ры­яль­на­га пар­ка «Вя­лі­кі ка­мень» (з ацэ­на­чным аб'­ёмам ін­вес­ты­цый у $ 170 млн). Вы­зна­ча­ны так­са­ма ўмо­вы пры­цяг­нен­ня срод­каў Фон­ду раз­віц­ця Абу-Да­бі для рэа­лі­за­цыі ў Бе­ла­ру­сі доў­га­тэр­мі­но­вых інф­ра­струк­тур­ных пра­ек­таў.

Бе­ла­рус­кі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, што за­ня­тыя ў га­лі­не да­сле­да­ван­ня кас­міч­най пра­сто­ры, пра­ве­дзе­ны пе­ра­мо­вы з Эмі­рац­кім ін­сты­ту­там на­ву­кі і тэх­на­ло­гій і Кас­міч­ным агенц­твам ААЭ па на­ладж­ван­ні су­пра­цоў­ніц­тва ў га­лі­не кас­міч­ных да­сле­да­ван­няў.

Акра­мя та­го, уз­год­не­ны ме­ра­пры­ем­ствы па пад­рых­тоў­цы і пра­вя­дзен­ні ў снеж­ні ў Абу-Да­бі су­мес­на­га Бе­ла­рус­ка-эмі­рац­ка­га на­ву­ко­ва­га сім­по­зі­у­ма і вы­ста­вы на­ву­ко­ва-тэх­ніч­на­га па­тэн­цы­я­лу Бе­ла­ру­сі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.