Вы тут

Трагедыя ва Унукаве


След­ства лі­чыць, што асноў­най пры­чы­най кру­шэн­ня са­ма­лё­та Fаlсоn ва Уну­ка­ве і гі­бе­лі ча­ты­рох ча­ла­век, ся­род якіх быў прэ­зі­дэнт кан­цэр­на Tоtаl, ста­ла не тра­гіч­ная вы­пад­ко­васць, а не­да­хо­пы ў пра­цы служ­баў аэ­ра­пор­та. Пра гэ­та за­явіў прад­стаў­нік След­ча­га ка­мі­тэ­та РФ Ула­дзі­мір Мар­кін.

22-43hron

«Ужо ця­пер ві­да­воч­на, што пры­чы­най зда­рэн­ня стаў зу­сім не тра­гіч­ны збег аб­ста­він, як гэ­та спра­бу­юць па­даць прад­стаў­ні­кі аэ­ра­пор­та, а зла­чын­нае па­ту­ран­не служ­бо­вых асоб, якія не змаг­лі за­бяс­пе­чыць уз­год­не­насць дзе­ян­няў су­пра­цоў­ні­каў аэ­ра­пор­та», — ад­зна­чыў Мар­кін. След­чыя ра­зам з прад­стаў­ні­ка­мі Між­дзяр­жаў­на­га авія­цый­на­га ка­мі­тэ­та агле­дзе­лі мес­ца зда­рэн­ня. Зной­дзе­ны і кан­фіс­ка­ва­ны бар­та­выя са­ма­піс­цы. Па­вод­ле сло­ў Мар­кі­на, кі­роў­ца сне­га­ўбо­рач­най ма­шы­ны (з якой Fаlсоn су­тык­нуў­ся пры ўзлё­це) Ула­дзі­мір Мар­ты­нен­ка ўжо за­тры­ма­ны на 48 га­дзін. Спа­чат­ку ў СК Ра­сіі па­ве­дам­ля­лі, што ён зна­хо­дзіў­ся ў ста­не ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня. Ад­нак сам кі­роў­ца ад­мо­віў­ся пры­зна­ваць сваю ві­ну ў ка­та­стро­фе. «Пад­час до­пы­ту Мар­ты­нен­ка за­явіў, што не пры­знае сваю ві­ну, у мо­мант над­звы­чай­на­га зда­рэн­ня ён быў цвя­ро­зы», — за­явіў яго ад­ва­кат. У лі­ку пры­яры­тэт­ных вер­сій та­го, што зда­ры­ла­ся, след­ства раз­гля­дае па­мыл­ку дыс­пет­ча­раў і дзе­ян­ні кі­роў­цы сне­га­ўбо­рач­най ма­шы­ны. Акра­мя та­го, бу­дуць пра­ве­ра­ны вер­сіі, звя­за­ныя з не­спры­яль­ны­мі ўмо­ва­мі на­двор'я і па­мыл­ка­мі пі­ла­та­ван­ня.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.