На парадку дня саюзнага Саўміна было 35 пытанняў, якія тычыліся ўсіх сфер дзейнасці Саюзнай дзяржавы. Пасля пасяджэння старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Беларусь і Расія знаходзяцца за адзін крок ад прыняцця канчатковых рашэнняў па некалькіх інтэграцыйных праектах, заўважыўшы, што «вядома, канчатковыя рашэнні павінен прыняць беларускі бок, паколькі гэта тычыцца прыватызацыі».
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што інтэграцыйныя праекты Беларусі і Расіі з'яўляюцца складанымі і патрабуюць асаблівай увагі з боку ўрадаў дзвюх краін. «Сёння мы дадалі яшчэ адзін праект у галіне хімічных ніцяў і валокнаў для сумеснага абмеркавання», — сказаў кіраўнік урада Беларусі. Ён таксама выказаў сваю згоду з тым, што «да новага года хаця б два праекты бакі павінны падпісаць».
Цяпер Беларусь і Расія вядуць работу па пяці інтэграцыйных прамысловых праектах: аўтамабільны холдынг «Расбелаўта» (ААТ «МАЗ» — ААТ «КамАЗ»), ААТ «Інтэграл» і ААТ «Расійская электроніка», ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў» і ГК «Растэхналогіі», ААТ «Пеленг» і Федэральнае касмічнае агенцтва «Раскосмас», ААТ «Гродна Азот» і ААТ «Мінеральна-хімічная кампанія «ЕўраХім» альбо іншы партнёр.
Саюзны Саўмін зацвердзіў індыкатыўныя балансы паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2015 год. Прадугледжваецца, што ў Беларусь паступіць 23 млн т нафты, у тым ліку 22 млн т трубаправодным транспартам. Адпаведна, Беларусь паставіць у Расію нафтапрадукты ва ўзгодненых аб'ёмах. На пасяджэнні саюзнага Саўміна ў Мінску таксама адобраны праект бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2015 год у памеры амаль 5 млрд расійскіх рублёў, паведамляе БЕЛТА.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.