Вы тут

Васіль Быкаў: напамін пра Вялікую Севярынку


Сён­ня ў му­зеі-да­чы на­род­на­га пісь­мен­ні­ка Бе­ла­ру­сі Ва­сі­ля Бы­ка­ва ў па­сёл­ку Жда­но­ві­чы-6 прой­дзе су­стрэ­ча, пры­све­ча­ная 70-год­дзю вы­зва­лен­ня Укра­і­ны ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, пад наз­вай «Жы­вуць, як подз­віг, іх ім­ёны».

22-28

Ар­га­ні­за­та­ры — па­соль­ства Укра­і­ны ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь, гра­мад­скае аб'­яд­нан­не ўкра­ін­цаў «Ват­ра». Мес­ца для раз­мо­вы пра гіс­та­рыч­ную па­мяць, уша­на­ван­не ге­ро­яў і подз­ві­гаў ча­соў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны вы­бра­на не вы­пад­ко­ва. Ва Укра­і­не ша­ну­юць па­мяць пра Ва­сі­ля Бы­ка­ва, які ўдзель­ні­чаў у ба­ях за Кры­вы Рог, Алек­санд­рыю, Зна­мен­ку. Ка­ля ся­ла Вя­лі­кая Се­вя­рын­ка на Кі­ра­ваг­рад­чы­не бу­ду­чы пісь­мен­нік ледзь­ве не за­гі­нуў пад гу­се­ні­ца­мі тан­ка. У мяс­цо­вай шко­ле сён­ня пра­цуе му­зей Ва­сі­ля Бы­ка­ва. У па­чат­ку 1944 го­да тры ме­ся­цы ён зна­хо­дзіў­ся ў шпі­та­лі, лі­чыў­ся па­ха­ва­ным у ад­ной з брац­кіх ма­гіл. Улет­ку 1944 го­да баць­кі Ва­сі­ля Ула­дзі­мі­ра­ві­ча атры­ма­лі па­ха­ван­ку. Па­дзеі пад Се­вя­рын­кай знай­шлі ад­люст­ра­ван­не ў най­больш вя­до­май апо­вес­ці кла­сі­ка — «Мёрт­вым не ба­ліць»(1965), пуб­лі­ка­цыя якой вы­клі­ка­ла шы­ро­кі роз­га­лас лі­та­раль­на ва ўсім све­це. Толь­кі зу­сім ня­даў­на быў вы­да­дзе­ны поў­ны не­пад­цэн­зур­ны тэкст гэ­та­га тво­ра — з уз­наў­лен­нем 200 ку­пюр.

На­га­да­ем, што му­зей-да­ча Ва­сі­ля Бы­ка­ва ў Жда­но­ві­чах ад­кры­ты сё­ле­та як фі­лі­ял Дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры.

Мі­ко­ла Бер­леж.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».