Вы тут

Даўжнікам цяпер нясоладка


Жыхарам сталіцы, якія маюць запазычанні па аплаце камунальных паслуг больш за два месяцы, будуць іх адключаць, а пеня за пратэрміноўку аплаты, магчыма, павысіцца.

На 1 кастрычніка 26 616 асабовых рахункаў у Мінску маюць пратэрмінаваную запазычанасць агульнай сумай каля 8 млрд рублёў. З іх 22 658 даўжнікоў не плацяць за камунальныя паслугі менш за два месяцы, паведаміў генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Віталь СМІРНОЎ.

«У Мінску пастаўлена задача забяспечыць 100‑працэнтную збіральнасць аплаты за ЖКП. Сёння гэтае даручэнне выконвае адно ЖРЭА раёна. Усе астатнія аслабілі працу ў гэтым напрамку. Цяпер вырашана ў абавязковым парадку адключаць жыллёва-камунальныя паслугі тым, хто завінаваціўся за іх больш за два месяцы», — сказаў гендырэктар.

Пасля атрымання ад жыллёва-камунальных службаў апавяшчэння аб адключэнні паслуг, у даўжніка будзе пяць дзён на пагашэнне запазычанасці. Калі ж мінчанін праігнаруе папярэджанне, то ў кватэры адключаць ці святло, ці ваду, ці газ. Акрамя таго, у Мінску разглядаюць пытанне аб павышэнні пені за пратэрміноўку камунальных плацяжоў да 30%. Сёння за нясвоечасовую аплату камунальных паслуг спаганяецца пеня ў памеры 0,3% ад агульнай сумы ў дзень.

«Сума штрафной санкцыі за нявыплату ў тэрмін такая нязначная, што многія на яе не звяртаюць увагі. Менавіта таму мы звярнуліся ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі з просьбай аб разглядзе пытання аб яе павелічэнні да 30%. Каб людзі разумелі, што аплаціць квартплату трэба своечасова», — адзначыў Віталь Смірноў.

З пачатку года жыллёвымі арганізацыямі горада выдадзена больш за 47 тысяч папярэджанняў аб адключэнні камунальных паслуг за няплату, здзейснена больш за 13 тысяч адключэнняў. На разглядзе ў судах знаходзяцца 43 справы аб высяленні з кватэр злосных неплацельшчыкаў камунальных паслуг. Сёлета ўжо прынята 13 рашэнняў аб высяленні, фактычна вызваліла кватэру пакуль адна сям'я.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.