Вы тут

«Хто любіць жанчыну, той любіць свет…»


На радзіме аўтара палескіх мадон Аляксея Кузьміча ў вёсцы Махро Іванаўскага раёна правялі вечар памяці мастака 

Яшчэ ўлетку ў родным сяле Аляксея Кузьміча адкрылі карцінную галерэю яго імя. Тут экспануецца каля сотні работ мастака. І землякі, несумненна, ганарацца былым аднавяскоўцам, карціны якога набылі вядомасць далёка за межамі не толькі свайго раёна, але і краіны.

Таму, паводле слоў намесніка старшыні Іванаўскага райвыканкама Алены Дарагакупец, выкарыстоўваецца любая нагода, каб правесці мерапрыемства менавіта ў гэтай вёсцы: «У Махро варта ехаць, каб дакрануцца душой да святла творчасці Аляксея Кузьміча, атрымаць асалоду ад сапраўднай прыгажосці».

Алена Паўлаўна расказала, што першая частка мерапрыемства прайшла як вечар памяці мастака Кузьміча. У вёску з гэтай нагоды прыехалі яго родныя, сябры, пісьменнікі, мастакі — усе, хто захапляецца і шануе творчасць славутага аўтара. Гаварылі пра яго дзяцінства, вытокі, духоўныя карані творчасці. Успаміналі маці Аляксандру Максімаўну, галоўную мадонну яго жыцця.

А другая частка вечара была пабудавана як ушанаванне, можна сказаць, жывых прататыпаў мастака, жанчын, якія ў розныя часы дарылі натхненне творцы. На мерапрыемства запрасілі шматдзетных маці, а таксама маці, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, і тых, хто ўдала сумяшчае працу і мацярынства. Словам, мадонны з палескага раёна, якія прысвяцілі сябе дзецям і сям'і, сталі гераінямі вечарыны.

—Адным з творчых крэда Аляксея Кузьміча цяпер нярэдка называюць яго словы: «Хто любіць жанчыну, той любіць свет…», — сказала Алена Дарагакупец.— Сваё мерапрыемства мы стараліся напоўніць менавіта любоўю і святлом.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.