Вы тут

Зубру выпішуць «дарожную карту»


Зубр мае ста­тус ві­ду, які ад­наў­ля­ец­ца, і ха­ця па­гро­за яго знік­нен­ня мі­ну­ла, праб­лем з ляс­ным «во­ла­там» ха­пае. Так, бе­ла­рус­кая па­пу­ля­цыя бе­ла­веж­ска­га зуб­ра зай­мае дру­гое мес­ца ў све­це па коль­кас­ці пас­ля поль­скай і скла­дае 1216 жы­вёл у 10 мік­ра­па­пу­ля­цы­ях. Ад­нак усе яны — бліз­кія сва­я­кі, бо з'яў­ля­юц­ца на­шчад­ка­мі ад­на­го са­мца. У вы­ні­ку бліз­ка­род­нас­нае скры­жа­ван­не жы­вёл пры­вя­ло да та­го, што сён­ня іх ге­не­тыч­ны па­тэн­цы­ял вель­мі сла­бы. На­прык­лад, зуб­ры час­цей і мац­ней хва­рэ­юць, а на­ву­коў­цы ад­зна­ча­юць вы­пад­кі вы­ра­джэн­ня ві­ду. Як доў­га пра­тры­ма­ец­ца та­кі зубр — не­вя­до­ма.

7-36

Дзе­ля та­го, каб вы­ра­шыць праб­ле­му, а ме­на­ві­та знай­сці ап­ты­маль­ную схе­му скры­жа­ван­ня зуб­роў. Мінп­ры­ро­ды рас­пра­ца­ва­ла план ме­ра­пры­ем­стваў на 2015—2019 га­ды ў гэ­тым кі­рун­ку, які ўжо за­цвер­джа­ны Са­ве­там Мі­ніст­раў. Ува­га бу­дзе на­да­вац­ца ў пер­шую чар­гу пра­вя­дзен­ню гра­мат­най се­лек­цый­на-пле­мян­ной пра­цы ў асоб­ных мік­ра­па­пу­ля­цы­ях, ге­на­ты­па­ван­ню. Бу­дзе ство­ра­ны банк ДНК бе­ла­веж­ска­га зуб­ра, кож­ная жы­вё­ла атры­мае ге­не­тыч­ны паш­парт. Адзі­нае, што нель­га за­бяс­пе­чыць у на­шых умо­вах, — ства­рыць са­праў­ды вя­лі­кую па­пу­ля­цыю, бо для гэ­та­га ў Бе­ла­ру­сі ня­ма та­кой вя­лі­кай па­ды­хо­дзя­чай тэ­ры­то­рыі. За­тое маг­чы­масць ёсць у ра­сій­ска­га бо­ку, дзе за­раз на­ліч­ва­ец­ца больш за 720 «бе­ла­веж­цаў». Та­кім чы­нам, кло­пат аб за­ха­ван­ні рэд­кай жы­вё­лы стаў не толь­кі на­цы­я­наль­ным, але і са­юз­ным. У вы­ні­ку На­ву­ко­ва-прак­тыч­ны цэнтр На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук Бе­ла­ру­сі па бія­рэ­сур­сах су­мес­на з Ін­сты­ту­там праб­лем эка­ло­гіі і эва­лю­цыі ім. А.М. Се­вер­ца­ва Ра­сій­скай ака­дэ­міі на­вук пры ўдзе­ле На­цы­я­наль­на­га пар­ку «Бе­ла­веж­ская пу­шча» ле­тась у ліс­та­па­дзе рас­пра­ца­ва­лі пра­ект кан­цэп­цыі Пра­гра­мы Са­юз­най дзяр­жа­вы «Фар­мі­ра­ван­не ап­ты­маль­на­га арэ­а­ла еў­ра­пей­ска­га зуб­ра як га­ран­тыі яго доў­га­ча­со­ва­га за­ха­ван­ня — «Да­рож­ная кар­та для зуб­ра», што раз­лі­ча­ны на 5 га­доў рэа­лі­за­цыі.

Ча­го ча­ка­юць ад «Да­рож­най кар­ты»? На тэ­ры­то­рыі Са­юз­най дзяр­жа­вы, а ме­на­ві­та на ра­сій­скіх зем­лях, з'я­віц­ца вя­лі­кая воль­ная па­пу­ля­цыя еў­ра­пей­ска­га зуб­ра з роз­ны­мі ге­на­ты­па­мі. Лю­дзі прак­тыч­на не бу­дуць умеш­вац­ца ў яе жыц­цё. «У Бе­ла­ру­сі ёсць рэ­зерв зуб­роў — ка­ля 300 жы­вёл мож­на рас­ся­ляць на но­выя тэ­ры­то­рыі, — ад­зна­чыў ака­дэ­мік-сак­ра­тар ад­дзя­лен­ня бія­ла­гіч­ных на­вук НАН Бе­ла­ру­сі, ге­не­раль­ны ды­рэк­тар На­ву­ко­ва-прак­тыч­на­га цэнт­ра НАН Бе­ла­ру­сі па бія­рэ­сур­сах Мі­ха­іл НІ­КІ­ФА­РАЎ. — Ад­нак спа­чат­ку трэ­ба ада­браць са­мых пры­дат­ных жы­вёл: з гэ­тай мэ­тай ство­ра­ны два гадавальнікі ў Ра­сіі, трэ­ці пла­ну­ец­ца па­бу­да­ваць у Бе­ла­веж­скай пу­шчы». Мяр­ку­ец­ца, што для доў­га­тэр­мі­но­вай устой­лі­вай па­пу­ля­цыі зуб­ра па­тра­бу­ец­ца ка­ля трох ты­сяч жы­вёл.

Да­рэ­чы, на­ту­раль­ны­мі мес­ца­мі жы­хар­ства зуб­ра бы­лі не толь­кі бе­ла­рус­кія зем­лі, але і ся­рэд­няя і паўд­нё­вая част­кі Ра­сіі — мяс­ці­ны з кам­пакт­ны­мі ляс­ны­мі ма­сі­ва­мі. За­раз ра­сій­скія тэ­ры­то­рыі так­са­ма пры­год­ныя для па­ся­лен­ня зуб­ра. Але дзе ме­на­ві­та «пра­пі­шац­ца» бе­ла­веж­скі «во­лат», па­куль не­зра­зу­ме­ла, ха­ця пры­дат­ныя мяс­ці­ны ўжо на­гле­джа­ны ў Цвяр­ской, Ар­лоў­скай, Бран­скай аб­лас­цях. У блі­жэй­шы час там пра­вя­дуць спе­цы­яль­ныя экс­пе­ды­цыі.

Для рэа­лі­за­цыі пра­гра­мы бу­дуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца су­час­ныя тэх­на­ло­гіі для якас­на­га ма­ні­то­рын­гу за па­пу­ля­цы­яй зуб­ра: бес­пі­лот­ная тэх­ні­ка з інф­ра­чыр­во­ны­мі ка­ме­ра­мі, чы­па­ван­не, спадарожнікавае на­зі­ран­не. На рэа­лі­за­цыю пра­гра­мы «Да­рож­ная кар­та для зуб­ра» з бюд­жэ­ту Са­юз­най дзяр­жа­вы бу­дзе вы­дзе­ле­на 600 міль­ё­наў ра­сій­скіх руб­лёў.

Да­рэ­чы, у на­шых су­се­дзяў ужо ёсць па­зі­тыў­ны во­пыт пра­цы з зуб­ром: у на­цы­я­наль­ным пар­ку «Ар­лоў­скае Па­лес­се» пра­жы­вае воль­ная па­пу­ля­цыя жы­вёл коль­кас­цю пры­клад­на ў 300 га­лоў. Яе ад­мет­насць як­раз у тым, што пры­сут­ні­ча­юць зуб­ры з роз­ны­мі ге­на­ты­па­мі.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.