Вы тут

У народных традыцыях...


адбыўся пяты фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Глушанскі хутарок»

Акунуцца ў атмасферу тых часоў, калі жылі нашы продкі, змог кожны, хто завітаў у пасёлак Глуша. Сюды з'ехаліся майстры і творчыя калектывы амаль з усёй вобласці. На жывапіснай пляцоўцы каля драўлянага храма ў гонар Святога Панцеляймона гудзеў кірмаш, гучалі народныя спевы, завіхалася моладзь у традыцыйных строях.

3-20

— У нас нават паркуршчыкі з Бабруйска дэманстравалі свае галавакружныя прыёмы менавіта ў вышыванках, — кажа ідэйны натхняльнік і ініцыятар гэтага прыгожага народнага свята, старшыня Глушанскага сельвыканкама Марыя Сушчанка. — Фестываль дапамагае нам знаходзіць сярод мясцовых жыхароў сапраўды таленавітых людзей.

Шматлюдна было каля рыбацкага падвор'я «Ціхі вір», дзе запрашалі пачаставацца юшкай. Зачароўвалі сваёй прыгажосцю абярэгі і вышыванкі клічаўскіх майстрых, вабілі вока вырабы з лазы таленавітых умельцаў з бабруйскай вёскі Пятровічы (лапці на дарослага чалавека можна было набыць усяго за 50 тысяч рублёў). Вочы разбягаліся ад вялікага выбару вырабаў з саломкі, скуры, тканіны, цэглы, зробленых рукамі майстроў з Глускага, Асіповіцкага і іншых раёнаў. Адбыўся конкурс прыпевак, дзе паміж сабой спаборнічалі прадстаўнікі з розных дамоў культуры Бабруйскага раёна, майстар-клас па ганчарным мастацтве, які праводзіў вядомы ганчар краіны Юры Боўда. Можна было пакаштаваць розныя гатункі мёду, пачаставацца беларускім баршчом і медавухай. Ахвотныя не праміналі магчымасці папоўніць запасы на зіму па вельмі прывабным кошце. Бульбу ўсяго за 2,5 тысячы рублёў за кілаграм прапаноўваў агракамбінат «Бабруйскі». А смачную прыправу «Гарладзёр» з хрэну, часнаку і памідораў можна было набыць усяго па 10 тысяч рублёў за паўлітровы слоік.

3-21

«Глушанскі падворак» за 5 гадоў займеў сваіх прыхільнікаў. Сярод іх і дачка Алеся Адамовіча Наталля. Яна ў захапленні ад свята, кажа, што яно зараджае станоўчымі эмоцыямі і дорыць добры настрой. Не прапускае яго старшыня Бабруйскага райсавета Аляксандр Емяльянаў, які разам з іншымі прадстаўнікамі ўлады Бабруйскага райвыканкама прымаў удзел ва ўзнагароджанні лепшых з майстроў. Сярод тых, хто быў адзначаны, глушанскі дзіцячы ўзорны калектыў «Глечыкі», які ўзначальвае майстар Аляксандр Арлоў.

3-19

Марыя Сушчанка ўпэўнена, што праз нейкі час гэтае прыгожае свята набудзе больш сур'ёзны статус.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.