Вы тут

Ма­біль­насць, кі­ру­е­масць, эфек­тыў­насць


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ста­віць за­да­чу ства­рэн­ня поў­на­га за­мкнё­на­га цык­ла вы­твор­час­ці перс­пек­тыў­ных узо­раў уз­бра­ен­ня

Адпаведная га­вор­ка іш­ла на ўча­раш­няй на­ра­дзе па гэтым пы­тан­ні, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Не­аб­ход­на асна­шчаць на­шу ар­мію су­час­най, вы­со­ка­дак­лад­най і эфек­тыў­най збро­яй, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Тэх­ні­ка па­він­на за­бяс­печ­ваць пад­раз­дзя­лен­ням Уз­бро­е­ных Сіл аба­ро­не­насць, вы­со­кую ма­біль­насць, кі­ру­е­масць, маг­чы­масць вес­ці раз­вед­ку і на­но­сіць дак­лад­ныя аг­ня­выя ўда­ры на вя­лі­кія ад­лег­лас­ці».
«Ні­хто не дасць і не пра­дасць на­ват за вя­лі­кія гро­шы тое, што нам сён­ня па­трэб­на, — перс­пек­тыў­ныя ві­ды ўзбра­ен­ня. Вы ба­чы­це гэ­та на пры­кла­дзе на­шай су­сед­няй Укра­і­ны», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.
Па­вод­ле яго слоў, на­коль­кі гэ­та важ­на ў су­час­ных умо­вах, мож­на ба­чыць на пры­кла­дзе ба­я­вых дзе­ян­няў, што ад­бы­ва­юц­ца.
Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў сло­вы даў­но вя­до­май муд­рас­ці: «Хо­чаш мі­ру — рых­туй­ся да вай­ны». «Нам вай­на не па­гра­жае на сён­няш­ні дзень, але ар­мію трэ­ба ўзброй­ваць свое­ча­со­ва, — лі­чыць бе­ла­рус­кі лі­дар. — Бу­дзем га­то­вы ад­ка­заць на лю­бы вы­клік ча­су, у тым лі­ку і та­кі, зна­чыць, вай­ны не бу­дзе. На жаль, аб­ліч­ча вай­ны мя­ня­ец­ца. У су­вя­зі з гэ­тым па­він­ны мя­няц­ца і мы».
Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу на тое, што ў сту­дзе­ні мі­ну­ла­га го­да ім ужо ста­ві­лі­ся за­да­чы па да­лей­шым раз­віц­ці прад­пры­ем­стваў ва­ен­на-пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су і рас­пра­цоў­цы но­вай пра­дук­цыі. Част­ко­ва яны бы­лі ўдак­лад­не­ны ў час на­вед­ван­няў прад­пры­ем­стваў ВПК у Ба­ра­на­ві­чах і Ба­ры­са­ве.
«Пэў­ныя вы­ні­кі ў гэ­тай сфе­ры быц­цам бы да­сяг­ну­ты. Сён­ня ай­чын­ны­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі асвое­ны ка­пі­таль­ны ра­монт і ма­дэр­ні­за­цыя прак­тыч­на ўсёй лі­ней­кі авія­цый­най і бра­ня­тан­ка­вай тэх­ні­кі, срод­каў і сіс­тэм ППА, ра­дыё­ла­ка­цый, апа­ра­ту­ры ра­дыё­элект­рон­най раз­вед­кі і ра­дыё­элект­рон­най ба­раць­бы», — кан­ста­та­ваў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Но­вая тэх­ні­ка сён­ня ка­та­стра­фіч­на да­ра­гая, і мно­гія дзяр­жа­вы ідуць па шля­ху ўдас­ка­на­лен­ня, ма­дэр­ні­за­цыі ста­рых узо­раў уз­бра­ен­ня, ка­лі яны для гэ­та­га пры­дат­ныя», — да­даў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.
Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што ў Бе­ла­ру­сі ство­ра­ны до­след­ныя ўзо­ры ба­я­вой бра­ні­ра­ва­най ма­шы­ны і аў­та­ма­бі­ля вы­со­кай пра­ход­нас­ці, на­ла­джа­на вы­твор­часць срод­каў су­вя­зі. Акра­мя та­го, за­вер­ша­на рас­пра­цоў­ка бес­пі­лот­на­га авія­цый­на­га комп­лек­су з да­лё­кас­цю дзе­ян­ня 100 і больш км. Су­мес­на з за­меж­ны­мі парт­нё­ра­мі ство­ра­ны про­ці­тан­ка­вы ра­кет­ны комп­лекс. Знач­ны на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ны за­дзел атры­ма­ны ў ма­дэр­ні­за­цыі і рас­пра­цоў­цы сіс­тэм ППА, ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.
На дум­ку Прэ­зі­дэн­та, пра за­па­тра­ба­ва­насць ай­чын­най ва­ен­най пра­дук­цыі на су­свет­ным рын­ку свед­чаць вы­ні­кі 7-й Між­на­род­най вы­стаў­кі ўзбра­ен­ня і ва­ен­най тэх­ні­кі, што ад­бы­ла­ся ў лі­пе­ні ў Мін­ску. Так, толь­кі ар­га­ні­за­цы­я­мі, якія ўва­хо­дзяць у сіс­тэ­му Дзярж­кам­ва­енп­ра­ма, пад­пі­са­на 55 кант­рак­таў на агуль­ную су­му больш як $350 млн. У цэ­лым на вы­стаў­цы бы­ло за­клю­ча­на да­га­во­раў на су­му амаль $700 млн. «Ад­нак нель­га спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.