Вы тут

Пы­тан­не хар­чо­вай бяс­пе­кі


Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ста­віць за­да­чу ак­ты­ві­за­ваць ра­бо­ту па ад­наў­лен­ні аб'­ёмаў вы­твор­час­ці сві­ні­ны ў кра­і­не.

На гэ­тым ён ак­цэн­та­ваў ува­гу на на­ра­дзе аб ме­рах, якія пры­ма­юц­ца па ад­наў­лен­ні аб'­ёму вы­твор­час­ці сві­ні­ны ў іс­ну­ю­чых ве­тэ­ры­нар­ных умо­вах, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пе­ра­ка­на­ны, што для вы­ра­шэн­ня гэ­тай за­да­чы ёсць усе ўмо­вы. Ва ўсіх рэ­гі­ё­нах Бе­ла­ру­сі па­бу­да­ва­ны і функ­цы­я­ну­юць ма­гут­ныя сві­на­га­доў­чыя комп­лек­сы, пра­дук­цыя якіх не толь­кі па­сту­пае на ўнут­ра­ны ры­нак, але і экс­пар­ту­ец­ца. Ёсць пра­па­но­вы ву­чо­ных, як ад­на­віць аб'­ём вы­твор­час­ці сві­ні­ны ва ўмо­вах ве­тэ­ры­нар­най не­ста­біль­нас­ці.

«Ад­наў­лен­не аб'­ёмаў вы­твор­час­ці сві­ні­ны — у лі­ку пы­тан­няў эка­на­міч­най і хар­чо­вай бяс­пе­кі кра­і­ны», — за­явіў Прэ­зі­дэнт. Пе­рад ура­дам і мяс­цо­вы­мі ор­га­на­мі ўла­ды па­стаў­ле­на за­да­ча зра­біць гэ­та да 1 кра­са­ві­ка 2015 го­да. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што не­аб­ход­на цал­кам укам­плек­та­ваць комп­лек­сы, па­бу­да­ва­ныя ў 2013-2014 га­дах. Па­вод­ле яго слоў, не­даў­камп­лек­та­ван­не гэ­тых комп­лек­саў бліз­кае да зла­чын­ства. Ёсць і праб­ле­ма тэ­ры­та­ры­яль­най раз'­яд­на­нас­ці, ка­лі ў ад­ной гас­па­дар­цы ня­ма па­мяш­кан­няў для ад­кор­му па­ра­сят, а дзесь­ці комп­лек­сы пус­ту­юць. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ак­цэн­та­ваў ува­гу на не­аб­ход­нас­ці па­вы­сіць эфек­тыў­насць дзей­ных комп­лек­саў за кошт стро­га­га вы­ка­нан­ня тэх­на­ло­гій га­доў­лі, каб атрым­лі­ваць доб­рае пры­баў­лен­не ў ва­зе.
Прэ­зі­дэнт за­па­тра­ба­ваў па­ско­рыць за­вяр­шэн­не бу­даў­ніц­тва но­вых комп­лек­саў. Мес­цы для ад­кор­му, якіх не ха­пае, мож­на атры­маць за кошт бу­даў­ніц­тва кар­кас­на-тэн­та­вых ан­га­раў, якія хут­ка ўзво­дзяц­ца. Пры­чым вы­ра­шаць гэ­ту за­да­чу трэ­ба ця­пер, па­куль не на­ста­ла зі­ма. «Та­му не­ад­клад­на, ка­лі вы пры­ня­лі ра­шэн­не, па­чы­най­це ад­наў­ляць, пры­тым за ка­пей­кі, ні­хто вам вя­лі­кіх гро­шай на гэ­та не дасць, та­кія сві­на­га­доў­чыя комп­лек­сы або фер­мы», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. Ён ад­зна­чыў, што ву­чо­ныя пра­пра­ца­ва­лі ва­ры­ян­ты па­ско­ра­на­га ўзнаў­лен­ня пле­мян­ных сві­ней. Гэ­тая тэ­ма так­са­ма аб­мяр­коў­ва­ла­ся на на­ра­дзе.

«Што да­ты­чыц­ца эпі­заа­тыч­най сі­ту­а­цыі ў сві­на­га­доў­лі, то прай­шло кры­ху больш за год з дня пра­вя­дзен­ня на­ра­ды, на якой мы яе раз­гля­да­лі і вы­пра­цоў­ва­лі за­ха­ды па ба­раць­бе з ві­рус­ным за­хвор­ван­нем сві­ней, — на­га­даў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — Та­ды вы­зна­чы­лі­ся, што і як трэ­ба ра­біць. У пры­ват­нас­ці, лік­ві­да­ваць ача­гі гэ­тай за­ра­зы і кры­ні­цы за­хвор­ван­ня ў дзі­кай пры­ро­дзе. Пры­чым, за­чы­шча­ю­чы ача­гі, трэ­ба па-ча­ла­ве­чы ста­віц­ца да лю­дзей, чые ін­та­рэ­сы гэ­та за­кра­не». Па­він­на быць так­са­ма бе­раж­лі­вае стаў­лен­не да пры­ро­ды. Прэ­зі­дэнт пе­ра­сця­рог ад бяз­дум­ных ад­но­сін у гэ­тым пы­тан­ні.

У лі­ку важ­ных за­ха­даў — за­бес­пя­чэн­не ня­ўхіль­на­га вы­ка­нан­ня тэх­на­ла­гіч­най дыс­цып­лі­ны і са­ні­тар­ных па­тра­ба­ван­няў як на жы­вё­ла­га­доў­чых аб'­ек­тах, так і на аса­біс­тых пад­вор­ках. Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу на не­аб­ход­насць уз­ва­жа­на­га па­ды­хо­ду ў пы­тан­ні зні­шчэн­ня сві­ней на аса­біс­тых пад­вор­ках. У пры­ват­нас­ці, трэ­ба больш пра­во­дзіць рас­тлу­ма­чаль­ную ра­бо­ту, а не зні­шчаць усё па­га­лоўе.

«Што да­ты­чыц­ца жы­вё­ла­га­доў­чых комп­лек­саў і па­мяш­кан­няў, то там па­ві­нен быць ідэа­льны па­ра­дак. Яны па­він­ны быць ага­ро­джа­ны, там па­він­ны дак­лад­на вы­кон­вац­ца са­ні­тар­ныя па­тра­ба­ван­ні, ча­го ця­пер па­куль ня­ма», — за­явіў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на тое, што нель­га за­во­зіць кар­мы для сві­ней з-за ме­жаў кра­і­ны, па­коль­кі ёсць ры­зы­ка, што яны мо­гуць быць за­ра­жа­ны ўзбу­джаль­ні­ка­мі за­хвор­ван­ня, тым больш што ў кра­і­не вы­раб­ля­юц­ца ай­чын­ныя гра­ну­ля­ва­ныя кар­мы, якія пра­хо­дзяць тэр­ма­апра­цоў­ку.

Пад­вод­зя­чы вы­ні­кі на­ра­ды, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ў бу­ду­чым го­дзе не­аб­ход­на атры­маць 700 тыс. — 1 млн па­ра­сят, ад­кар­міць іх, ад­на­віць па­га­лоўе і аб'­ёмы вы­твор­час­ці сві­ні­ны. «Ры­нак па­сту­по­ва бу­дзе за­паў­няц­ца. Ні­хто нас там ча­каць не бу­дзе. Але ка­лі мы пер­шы­мі па­спе­ем на ры­нак са сва­ёй сві­ні­най, мы бу­дзем мець вя­лі­кія гро­шы», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. «Тое, што мы бу­дзем жыць у гэ­тых умо­вах яшчэ доў­га, — гэ­та факт. Са­мае рэ­аль­нае тое, што ў гэ­тых умо­вах мы па­він­ны спа­кой­на пра­ца­ваць», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».