Буйнейшы банк Беларусі з 15 верасня прапануе тэрміновы банкаўскі ўклад «Ашчадны» ў замежнай валюце з тэрмінам захоўвання 3 гады, паведамілі ў прэс-службе Беларусбанка.
Такі дэпазіт у доларах і еўра прапануецца насельніцтву пад 4,5% гадавых, а ў расійскіх рублях — 5,5% гадавых. Папаўненне ўкладу магчыма на працягу ўсяго тэрміну захоўвання. Дзейнічае сістэма штомесячнай капіталізацыі працэнтаў. Пасля першых трох месяцаў захоўвання грошай на ўкладзе расходныя аперацыі ў любым памеры не цягнуць пераліку працэнтаў па паніжанай стаўцы. Атрымліваецца так: кладзеш валюту на 3 гады, але ўжо праз 3 месяцы (ці пазней) можна ўсе грошы зняць і нічога па працэнтах не згубіць.
Сяргей КУРКАЧ
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.