Вы тут

Агульны клопат


Са­вет кі­раў­ні­коў дзяр­жаў СНД на па­ся­джэн­ні, якое ад­бу­дзец­ца ў Мін­ску 10 каст­рыч­ні­ка, раз­гле­дзіць пра­ек­ты да­ку­мен­таў у сфе­ры бяс­пе­кі

Га­вор­ка ідзе, у пры­ват­нас­ці, аб па­гад­нен­ні, якое пра­ду­гледж­вае па­ра­дак фар­мі­ра­ван­ня і пры­мя­нен­ня су­мес­ных груп спе­цы­я­ліс­таў (экс­пер­таў) па­гра­ніч­ных ве­дам­стваў для хут­ка­га рэ­ага­ван­ня на па­гро­зы бяс­пе­кі на знеш­ніх ме­жах дзяр­жаў — удзель­ніц СНД, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

Ча­ка­ец­ца, што кі­раў­ні­кі дзяр­жаў на па­ся­джэн­ні пры­муць пра­ек­ты ін­шых да­ку­мен­таў у сфе­ры бяс­пе­кі, у лі­ку якіх за­ява аб за­ха­ван­ні і ўма­ца­ван­ні між­на­род­най сіс­тэ­мы кант­ро­лю над нар­ко­ты­ка­мі; пра­гра­ма су­пра­цоў­ніц­тва ў су­праць­дзе­ян­ні не­за­кон­най міг­ра­цыі на 2015–2019 га­ды; кан­цэп­цыя су­пра­цоў­ніц­тва ў су­праць­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі.

У агуль­ным пе­ра­лі­ку пы­тан­няў, якія пла­ну­юц­ца да раз­гля­ду, знач­ны блок на­кі­ра­ва­ны на па­глыб­лен­не су­пра­цоў­ніц­тва ў гу­ма­ні­тар­най сфе­ры. Най­больш знач­ны­мі з іх з'яў­ля­юц­ца пра­ект зва­ро­ту кі­раў­ні­коў дзяр­жаў да на­ро­даў дзяр­жаў — удзель­ніц Са­друж­нас­ці і су­свет­най гра­мад­скас­ці ў су­вя­зі з 70‑й га­да­ві­най Пе­ра­мо­гі са­вец­ка­га на­ро­да ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не 1941–1945 га­доў; пра­ект ра­шэн­ня аб рэа­лі­за­цыі ў 2015 го­дзе між­дзяр­жаў­най пра­гра­мы «Куль­тур­ныя ста­лі­цы Са­друж­нас­ці» ў Ра­сіі і Та­джы­кі­ста­не, а так­са­ма пра­ект аб'­яў­лен­ня 2016 го­да ў СНД Го­дам аду­ка­цыі.

Уся­го на чар­го­вым па­ся­джэн­ні Са­ве­та кі­раў­ні­коў дзяр­жаў пла­ну­ец­ца раз­гле­дзець 15 пы­тан­няў, якія ахоп­лі­ва­юць 17 пра­ек­таў да­ку­мен­таў. А 9 каст­рыч­ні­ка ў Мін­ску ад­бу­дзец­ца па­ся­джэн­не Са­ве­та мі­ніст­раў за­меж­ных спраў дзяр­жаў — удзель­ніц СНД.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.