Вы тут

Па дарожным ра­хун­ку


Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пра­па­нуе Су­свет­на­му бан­ку па­шы­рыць фі­нан­са­ван­не пра­ек­таў да­рож­на­га бу­даў­ніц­тва ў на­шай кра­і­не.Пра гэ­та іш­ла раз­мо­ва на су­стрэ­чы кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы з ві­цэ-прэ­зі­дэн­там Су­свет­на­га бан­ка па рэ­гі­ё­не Еў­ро­пы і Цэнт­раль­най Азіі Ло­рай Так, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Вель­мі вас пра­шу, каб у пла­не па­шы­рэн­ня фі­нан­са­ван­ня, якое пра­ду­гледж­ва­ец­ца на гэ­ты і бу­ду­чы га­ды, бы­лі вы­дзе­ле­ны Су­свет­ным бан­кам да­дат­ко­выя рэ­сур­сы для бу­даў­ніц­тва аў­та­ма­біль­ных да­рог у Бе­ла­ру­сі», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што бе­ла­рус­кія спе­цы­я­ліс­ты прад­ста­вяць Су­свет­на­му бан­ку пла­ны і пра­ек­ты, у тым лі­ку па да­рож­ным бу­даў­ніц­тве. «Ду­маю, вы пад­тры­ма­е­це іх. Тым больш гэ­та не столь­кі ін­та­рэс Бе­ла­ру­сі, коль­кі Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за, Ра­сіі і Азіі», — ска­заў Прэ­зі­дэнт. «Ка­лі та­кая пад­трым­ка бу­дзе, га­ран­тую, што праз тры-ча­ты­ры га­ды да­рож­ная сет­ка, асаб­лі­ва па ма­дэр­ні­за­цыі транс­парт­ных ка­лі­до­раў, па­шы­рыц­ца ў два ра­зы і па­леп­шыц­ца», — за­пэў­ніў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў той факт, што з бо­ку Су­свет­на­га бан­ка аказ­ва­ец­ца вя­лі­кая пад­трым­ка Бе­ла­ру­сі ў бу­даў­ніц­тве аў­та­ма­біль­ных да­рог. У кра­і­не пры­ня­ты пэў­ныя пра­гра­мы на гэ­ты і бу­ду­чы год са знач­ным аб'­ёмам фі­нан­са­ван­ня. «Але Су­свет­ны банк па­абя­цаў, што гэ­та фі­нан­са­ван­не мо­жа быць яшчэ шы­рэй­шым. У су­вя­зі з тым, што ін­шыя су­сед­нія тран­зіт­ныя дзяр­жа­вы па­між Еў­ро­пай і Ус­хо­дам ця­пер у скла­да­ным ста­но­ві­шчы, асаб­лі­ва Укра­і­на, Бе­ла­русь з'яў­ля­ец­ца най­больш пры­ваб­най кра­і­най тран­зі­ту», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ён да­даў, што ў Бе­ла­ру­сі пры­ня­ты да­дат­ко­выя за­ха­ды па бу­даў­ніц­тве і ма­дэр­ні­за­цыі іс­ну­ю­чых транс­парт­ных ка­лі­до­раў па­між Еў­ро­пай і Азі­яй.

Прэ­зі­дэнт па­дзя­ка­ваў Су­свет­на­му бан­ку за су­пра­цоў­ніц­тва, а так­са­ма за ацэн­ку, да­дзе­ную ў яго што­га­до­вай спра­ва­зда­чы, ад­зна­чыў­шы, што «Су­свет­ны банк з'яў­ля­ец­ца най­менш па­лі­ты­за­ва­най фі­нан­са­ва-эка­на­міч­най струк­ту­рай». «Пра гэ­та свед­чаць тыя пра­ек­ты і пра­гра­мы, па якіх мы з ва­мі су­пра­цоў­ні­ча­ем», — ад­зна­чыў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу на тое, што Су­свет­ны банк ака­заў вя­лі­кую да­па­мо­гу Бе­ла­ру­сі ў ма­дэр­ні­за­цыі энер­ге­тыч­най ба­зы, што да­ло маг­чы­масць знач­на ру­шыць на­пе­рад у энер­га­эфек­тыў­нас­ці, а так­са­ма ў пе­ра­адо­лен­ні на­ступ­стваў ка­та­стро­фы на ЧА­ЭС. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­пэў­ніў, што «Бе­ла­русь ад­ка­жа на гэ­та да­бром».

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.