Вы тут

Го­на­р быць тан­кіс­там


 

У ня­дзе­лю ў на­шай кра­і­не ад­зна­ча­юць Дзень тан­кіс­та

Гіс­то­рыя свя­та вя­дзе свой па­ча­так аж­но з 1946 го­да. Та­кім чы­нам бы­ло вы­ра­ша­на пад­крэс­ліць за­слу­гі ме­ха­ні­за­ва­ных і бра­ня­тан­ка­вых вой­скаў у Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не, а так­са­ма тан­ка­бу­даў­ні­коў кра­і­ны, якія  за­бяс­печ­ва­лі ўзбро­е­ныя сі­лы бра­ня­тэх­ні­кай. У мно­гім дзя­ку­ю­чы тан­ка­вым вой­скам на­сту­паль­ная апе­ра­цыя «Баг­ра­ці­ён» ме­ла та­кі пос­пех. Сён­няш­нія тан­кіс­ты — ма­гут­ны ва­ен­ны па­тэн­цы­ял бе­ла­рус­кіх Уз­бро­е­ных Сіл, а су­час­ныя тан­ка­выя вой­скі — зда­ец­ца, ці не га­лоў­ная ўдар­ная сі­ла су­ха­пут­ных вой­скаў на­шай кра­і­ны.

На­пэў­на, та­му і сён­ня гэ­тая пра­фе­сія ка­рыс­та­ец­ца вя­лі­кай па­пу­ляр­нас­цю ва ўча­раш­ніх вы­пуск­ні­коў школ і ся­рэд­не-спе­цы­яль­ных уста­ноў. У па­го­ні за ма­раю асяд­лаць «жа­лез­на­га ка­ня» юна­кі ста­но­вяц­ца вы­дат­ны­мі афі­цэ­ра­мі. Яшчэ са сту­дэнц­кай лаў­кі яны доб­ра ўсве­дам­ля­юць важ­насць гэ­тай пра­фе­сіі. У гэ­тым да­вя­ло­ся пе­ра­ка­нац­ца пад­час на­вед­ван­ня ва­ен­на-тэх­ніч­на­га фа­куль­тэ­та Бе­ла­рус­ка­га на­цы­я­наль­на­га тэх­ніч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та.

Як пры­знаў­ся стар­шы вы­клад­чык пад­пал­коў­нік Сяр­гей ЮР­КО, сё­ле­та ах­вот­ных ву­чыц­ца на ка­фед­ры «Бра­ня­тан­ка­вае ўзбра­ен­не і тэх­ні­ка» бы­ло больш, чым звы­чай­на. З чым гэ­та звя­за­на, па­куль ска­заць цяж­ка. А ха­ця б і з тым, што гэ­та адзі­ная ўста­но­ва ў кра­і­не, дзе рых­ту­юць спе­цы­я­ліс­таў па экс­плу­а­та­цыі і ра­мон­це тан­каў і бро­не­ма­шын. Акра­мя та­го, яшчэ ву­чаць кур­сан­таў кі­ра­ваць імі. Ад­ным сло­вам, ад­сюль вы­хо­дзяць спе­цы­я­ліс­ты «два ў ад­ным».

— Тан­кіст — аб­са­лют­на муж­чын­ская пра­фе­сія. А спе­цы­яль­насць, якую атрым­лі­ва­юць на на­шай ка­фед­ры, па­ды­мае на сту­пень­ку вы­шэй ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка як у сва­іх ва­чах, так і ў ва­чах ад­на­год­каў, — упэў­не­ны Сяр­гей Юр­ко.

Стаць тан­кіс­там афі­цэр вы­ра­шыў па пры­кла­дзе бра­та, па­сту­піў­шы ў Хар­каў­скае гвар­дзей­скае вы­шэй­шае тан­ка­вае ка­манд­нае ву­чы­лі­шча. Лі­чыць, што сён­няш­ня­му па­ка­лен­ню на­шмат ляг­чэй за­сво­іць пра­фе­сію. «І ўсё дзя­ку­ю­чы су­час­ным тэх­на­ло­гі­ям, — мяр­куе ён. — Для нас, ко­ліш­ніх кур­сан­таў, гра­фап­ра­ек­тар та­ды быў ней­кім звыш­аб­ста­ля­ван­нем, ка­лі пэў­ную схе­му мож­на бы­ло ўба­чыць на эк­ра­не. Ця­пер маг­чы­мас­ці на­столь­кі вя­лі­кія, што ўжо мож­на неш­та зма­дэ­ля­ваць, па­пра­ца­ваць на сва­ім пер­са­наль­ным кам­п'ю­та­ры, які ёсць амаль у кож­на­га кур­сан­та. Усё гэ­та толь­кі на ка­рысць: ска­ра­ча­ец­ца час на пад­рых­тоў­ку да за­ня­ткаў, пе­рад ва­ча­мі — сіс­тэ­ма­ты­за­ва­ны ма­тэ­ры­ял, а не стос кніг, дзе яго трэ­ба яшчэ знай­сці. Хоць і кні­гу ні­хто не ад­мя­няў. Тым больш што асноў­ны прын­цып у пад­рых­тоў­цы афі­цэ­ра — са­ма­стой­ная пра­ца. Ні­во­дзін вы­клад­чык не змо­жа вы­ха­ваць год­на­га вай­скоў­ца, па­куль той не бу­дзе спа­сці­гаць ве­ды сам».

Вя­до­ма, са­праўд­ным тан­кіс­там без прак­ты­кі не ста­неш. Вось і су­ад­но­сі­ны па­між тэ­о­ры­яй і прак­ты­кай у на­ву­чан­ні роў­ныя — 50 на 50. Так бы­ло заў­сё­ды. Толь­кі ра­ней маш­таб ста­жы­роў­кі быў больш сур'­ёз­ны — амаль уся тэ­ры­то­рыя СССР. Сён­няш­нія кур­сан­ты ста­жы­ру­юц­ца на па­лі­го­нах бе­ла­рус­кіх вай­ско­вых час­цей. Не­ка­то­рым на­ват шчас­ціць па­бы­ваць на ба­я­вых ву­чэн­нях, у тым лі­ку і за ме­жа­мі кра­і­ны. Праў­да, перш чым тра­піць у рэ­аль­ныя аб­ста­ві­ны, на пра­ця­гу доў­га­га ча­су кур­сан­ты ву­чац­ца кі­ра­ваць тан­кам на тэ­ры­то­рыі сва­ёй Alma mater. Па­лі­го­на, вя­до­ма, на тэ­ры­то­рыі БНТУ не іс­нуе. Ды і на­вош­та, ка­лі ёсць спе­цы­яль­ныя трэ­на­жо­ры?

— Ка­лі кур­сан­ты вяр­та­юц­ца са ста­жы­ро­вак, то ка­жуць, што танк на­ват ляг­чэй ва­дзіць, чым зай­мац­ца на трэ­на­жо­ры, — рас­каз­вае май­стар вы­твор­ча­га на­ву­чан­ня пал­коў­нік за­па­су Ге­надзь ВА­РАБ'­ЁЎ. — Ці ска­за­лі б яны так, ка­лі ад­ра­зу се­лі б на танк? Не. Трэ­на­жор па­мы­лак не да­руе. Да­пус­ціў про­мах — да­лей на трэ­на­жо­ры не па­е­дзеш. Вось і зай­ма­юц­ца да та­го ча­су, па­куль не на­ву­чац­ца ідэа­льна ва­ло­даць ма­шы­най у лю­бых умо­вах на­двор'я і з улі­кам роз­най мяс­цо­вас­ці. Мы ў свой час ву­чы­лі­ся толь­кі ў ба­я­вых аб­ста­ві­нах.

Вя­до­ма, трэ­на­жо­ры гэ­та ад­но, а вось са­праўд­ны танк... І ён ёсць на ба­зе ўста­но­вы. Пра­ка­ціц­ца, вя­до­ма, на ім ні­хто не да­зво­ліць, а вось па­гля­дзець, як ён зроб­ле­ны знеш­не і ўнут­ры, кур­сан­ты мо­гуць, за­ві­таў­шы ў га­раж-аў­ды­то­рыю. Там «гас­па­да­раць» ву­чэб­на-ба­я­вы танк Т-72Б і ба­я­вая ма­шы­на пя­хо­ты. За­лазь у ся­рэ­дзі­ну — і гля­дзі, вы­ву­чай, за­па­мі­най...

Для кур­сан­та Ар­цё­ма КА­ЛЮ­ТЫ гэ­та ад­но з лю­бі­мых мес­цаў ва ўні­вер­сі­тэ­це. Тут ён мо­жа бы­ваць га­дзі­на­мі. Тан­кі юна­ка ва­бяць яшчэ з дзя­цін­ства. Праз чы­гу­нач­ную стан­цыю ў На­ва­ель­ні, ад­куль ён ро­дам, час­та пе­ра­во­зі­лі гэ­тых «жа­лез­ных ко­ней». Гля­дзець на іх ён мог га­дзі­на­мі, толь­кі вось праз не­каль­кі хві­лін гэ­тае ві­до­ві­шча зні­ка­ла. Вось і вы­ра­шыў быць блі­жэй да та­го, што па­да­ба­ец­ца.

Сён­ня юнак ужо на 3 кур­се. Яшчэ ні­ко­лі не па­шка­да­ваў, што вы­браў ме­на­ві­та гэ­тую пра­фе­сію. Ву­чыц­ца Ар­цём вы­дат­на, та­му і за­слу­гоў­вае зваль­нен­ні амаль на кож­ныя вы­хад­ныя. Толь­кі маг­чы­масць з'ез­дзіць чар­го­вы раз да­до­му вы­ка­рыс­тоў­вае не заў­сё­ды, бо ак­тыў­на ўдзель­ні­чае ў куль­тур­ным жыц­ці фа­куль­тэ­та. Пра пэў­ныя за­слу­гі на­гад­ва­юць ме­да­лі на гру­дзях: адзін уру­чы­лі на 80-год­дзе фа­куль­тэ­та, дру­гі атры­маў за ўдзел на сё­лет­нім па­ра­дзе вой­скаў Мінск­ага гар­ні­зо­на. Да­рэ­чы, у па­рад­ным раз­лі­ку Ар­цём пра­хо­дзіў ужо два га­ды за­пар.

... Да­рэ­чы, учо­ра ад­бы­лі­ся ўра­чыс­тыя ме­ра­пры­ем­ствы, пры­све­ча­ныя Дню тан­кіс­та. Сім­ва­ліч­на, што сён­ня ў Клец­ку пад­час афі­цый­най цы­ры­мо­ніі ад­кры­ец­ца пом­нік тан­ку ІС-3. Са свя­там, тан­кіс­ты!

Ве­ра­ні­ка КА­НЮ­ТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».