Вы тут

Лепш менш, ды лепш


На пра­ця­гу двух га­доў бу­дуць цал­кам ма­дэр­ні­за­ва­ны прад­пры­ем­ствы гар­бар­най га­лі­ны, пры гэ­тым 
іх коль­касць пла­ну­ец­ца ска­ра­ціць удвая

Пра гэ­та іш­ла раз­мо­ва падчас на­вед­ван­ня Прэ­зі­дэн­там Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­рам Лу­ка­шэн­кам ААТ «Мін­скае вы­твор­чае гар­бар­нае аб'­яд­нан­не» ў па­сёл­ку Га­та­ва, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.
«На пра­ця­гу на­ступ­на­га і 2016 го­да мы цал­кам ма­дэр­ні­зу­ем і ство­рым кан­ку­рэн­та­здоль­нае, вы­со­ка­га ўзроў­ню прад­пры­ем­ства, якое бу­дзе здоль­на пе­ра­пра­ца­ваць усю скур­сы­ра­ві­ну», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.
Гар­бар­ная га­лі­на кра­і­ны сён­ня прад­стаў­ле­на ча­тыр­ма прад­пры­ем­ства­мі: Баб­руй­скім гар­бар­ным кам­бі­на­там, Гро­дзен­скім вы­твор­чым гар­бар­ным аб'­яд­нан­нем, Мін­скім вы­твор­чым гар­бар­ным аб'­яд­нан­нем і ААТ «Гар­бар». Пла­ну­ец­ца, што ў вы­ні­ку пе­ра­ўтва­рэн­няў за­ста­нуц­ца два прад­пры­ем­ствы: у Мін­ску і Баб­руй­ску, ад­нак і яны бу­дуць на 20-25% не­да­за­гру­жа­ныя. «Пе­рад ва­мі бу­дзе ста­яць за­да­ча за­гру­зіць ас­тат­нія ма­гут­нас­ці. Хоць ад­кры­вай­це цэх і шый­це, га­лоў­нае, каб маг­лі пра­даць. Трэ­ба ду­маць, што вы яшчэ тут бу­дзе­це вы­раб­ляць», — ска­заў Прэ­зі­дэнт, звяр­та­ю­чы­ся да ра­бот­ні­каў мінск­ага прад­пры­ем­ства.
Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў, што ў ліс­та­па­дзе 2012 го­да на ўзроў­ні кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы аб­мяр­коў­ва­лі­ся перс­пек­ты­вы га­р­бар­най вы­твор­час­ці. «Паў­ста­ла пы­тан­не, у што апра­наць лю­дзей: у кі­тай­скае, ту­рэц­кае, або бу­дзем вы­раб­ляць сваё? Бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не, што бу­дзем вы­раб­ляць сваё. Гэ­та зна­чыць, што ўся ску­ра, якую атрым­лі­ва­ем, па­він­на быць пе­ра­пра­ца­ва­на ў кра­і­не і з яе мы па­він­ны шыць га­то­вы та­вар: адзен­не, абу­так , га­лан­та­рэй­ныя та­ва­ры», — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.
Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў на­сця­ро­жа­насць тым, ці не пой­дзе пра­цэс ма­дэр­ні­за­цыі ў гар­бар­най га­лі­не па пры­кла­дзе дрэ­ва­ап­ра­цоў­кі. Ад­нак кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы за­пэў­ні­лі, што ў 2016 го­дзе яна бу­дзе за­вер­ша­на.
Га­во­ра­чы пра ад­на­го з асноў­ных спа­жыў­цоў гар­бар­най га­лі­ны — абут­ко­выя прад­пры­ем­ствы, Прэ­зі­дэнт на­га­даў, што яны сле­дам за гар­бар­ны­мі так­са­ма ма­дэр­ні­зу­юц­ца. У вы­ні­ку бу­дуць ство­ра­ны су­час­ныя прад­пры­ем­ствы па вы­пус­ку га­то­вых вы­ра­баў.
«Мы не па­він­ны за­гу­біць сваю вы­твор­часць, — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт. — Кі­тай — гэ­та доб­ра, але нам трэ­ба вы­раб­ляць сваё, тым больш мы ўме­ем гэ­та ра­біць».
«Мы па­він­ны ўзняць сваю вы­твор­часць, апра­нуць, абуць у сваё, су­час­нае, каб лю­дзі маг­лі га­на­рыц­ца бе­ла­рус­кім абут­кам», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.
Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ў каст­рыч­ні­ку ў Ві­цеб­ску бу­дзе пра­ве­дзе­на на­ра­да, на якой бу­дзе раз­гле­джа­ны стан спраў у абут­ко­вай га­лі­не, як ажыц­цяў­ля­юц­ца пра­ек­ты па­шы­рэн­ня аб'­ёмаў вы­твор­час­ці і ма­дэр­ні­за­цыі.
Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка азна­ё­міў­ся са ста­нам спраў на МВГА, агле­дзеў цэ­хі прад­пры­ем­ства, вы­стаў­ку пра­дук­цыі.
Прэ­зі­дэнт так­са­ма па­гу­та­рыў з ра­бот­ні­ка­мі прад­пры­ем­ства.
Кі­раў­нік дзяр­жа­вы ад­зна­чыў, што на­вед­вае яго, каб пра­кант­ра­ля­ваць, як вы­кон­ва­юц­ца ра­ней пры­ня­тыя ра­шэн­ні, вя­дзец­ца пра­цэс ма­дэр­ні­за­цыі. Прэ­зі­дэнт звяр­нуў ува­гу на па­ляп­шэн­не фі­нан­са­ва­га ста­но­ві­шча прад­пры­ем­ства. Ён пад­крэс­ліў, што пры та­кой тэн­дэн­цыі бу­дзе рас­ці і за­ра­бот­ная пла­та ра­бот­ні­каў.
Ад­но з пы­тан­няў да­ты­чы­ла­ся ўкра­ін­скай тэ­ма­ты­кі. Бе­ла­русь за­ці­каў­ле­на ў тым, каб не бы­ло эс­ка­ла­цыі кан­флік­ту ў Укра­і­не, за­явіў Прэ­зі­дэнт. Ён пад­крэс­ліў, што Бе­ла­русь мо­жа пра­ца­ваць толь­кі на мір ва Укра­і­не.
Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ак­цэн­та­ваў ува­гу на ро­лі ін­фар­ма­цый­ных вой­наў, якія ад­бы­ва­юц­ца сён­ня, у тым лі­ку ва ўкра­ін­скім кан­флік­це. «Сён­ня гэ­та не тая вай­на, што бы­ла ка­лісь­ці, ідзе ін­фар­ма­цый­ная вай­на. Не бой­це­ся ін­фар­ма­цый­ных вой­наў, слу­хай­це ўсё і дзя­лі­це на 10», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.
Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­пэў­ніў, што ў Бе­ла­ру­сі бу­дзе спа­кой­ная сі­ту­а­цыя: «Ка­лі ў нас у эка­но­мі­цы бу­дзе нар­маль­на, ка­лі на­шы лю­дзі бу­дуць за­ня­тыя спра­вай, та­ды і мір­на бу­дзе ў кра­і­не. Трэ­ба жыць у сва­ёй кра­і­не і зай­мац­ца мір­най спра­вай».

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.