Вы тут

Дзе­ці па­він­ны ра­зу­мець, што гро­шы трэ­ба за­раб­ляць


Пра гэ­та за­явіў на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня На­цы­я­наль­на­га бан­ка Сяр­гей Дуб­коў пад­час пра­вя­дзен­ня ак­цыі «Твае пер­шыя фі­нан­сы» ў ста­ліч­най гім­на­зіі № 23.

Ар­га­ні­за­та­рам ак­цыі стаў Бе­ла­грап­рам­банк пры пад­трым­цы Нац­бан­ка і Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі. Усім пя­ці­клас­ні­кам па­да­ры­лі бра­шу­ру з дзі­ця­чы­мі каз­ка­мі на фі­нан­са­вую тэ­му. «Мы лі­чым, што па­чы­наць ні­ко­лі не ра­на. З дзець­мі трэ­ба пра­ца­ваць ця­пер для та­го, каб яны бы­лі больш фі­нан­са­ва аду­ка­ва­ны­мі, чым мы, — ска­заў Сяр­гей Чу­гай, на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня ААТ «Бе­ла­грап­рам­банк». — Тым больш, што ін­фар­ма­цыя па­да­дзе­на ў фор­ме зай­маль­ных ка­зак. Ка­рыс­на бу­дзе па­чы­таць і да­рос­лым. Баць­кі, па­вер­це, ка­лі вы пра­чытае­це гэ­тыя каз­кі, то зной­дзе­це там шмат ці­ка­ва­га і па­зна­валь­на­га не толь­кі для сва­іх дзе­так, але і для ся­бе. Да­рэ­чы, ак­цыя не аб­мя­жу­ец­ца гэ­тым го­дам. Мы пла­ну­ем, што і пя­ці­клас­ні­кі на­ступ­ных га­доў ста­нуць яе ўдзель­ні­ка­мі».

У сваю чар­гу, Сяр­гей Дуб­коў на­га­даў, што, па звест­ках ААН, мы ад­на з са­мых вы­со­ка­аду­ка­ва­ных кра­ін све­ту: «Ра­зам з тым, у пы­тан­ні фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці сіс­тэм­на­га па­ды­хо­ду да ня­даў­ня­га ча­су не бы­ло. Але ця­пер мы зна­хо­дзім­ся ў агуль­на­су­свет­ным трэн­дзе, па­коль­кі кры­зіс­ныя з'я­вы ў су­свет­най эка­но­мі­цы па­ка­за­лі, што без ін­ды­ві­ду­аль­най фі­нан­са­вай аду­ка­ва­нас­ці не­маг­чы­ма па­збег­нуць кры­зі­су. І сён­няш­няе ме­ра­пры­ем­ства — гэ­та ліш­няе па­цвяр­джэн­не, што сіс­тэм­ны па­ды­ход у фі­нан­са­вай аду­ка­цыі дае і бу­дзе да­ваць доб­рыя вы­ні­кі — на­прык­лад, рост даб­ра­бы­ту на­шых гра­ма­дзян. Мы ста­ра­ем­ся зра­біць так, каб усе ка­тэ­го­рыі бы­лі ўцяг­ну­ты ў пра­цэс фі­нан­са­вай аду­ка­цыі, асаб­лі­ва дзе­ці. Яны па­він­ны ра­зу­мець, што гро­шы трэ­ба за­раб­ляць, а для та­го, каб за­раб­ляць, доб­ра ву­чыц­ца і імк­нуц­ца да пос­пе­ху».

Між ін­шым, ак­цыя пра­цяг­нец­ца да 12 ве­рас­ня і прой­дзе ў шко­лах па ўсёй кра­і­не.

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ,

фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».