Вы тут

Пер­шы крок да ін­клю­зіў­най шко­лы


Ін­тэ­гра­ва­ныя кла­сы для пер­ша­клас­ні­каў з аў­тыз­мам бу­дуць дзей­ні­чаць у но­вым на­ву­чаль­ным го­дзе ад­ра­зу ў пя­ці ста­ліч­ных уста­но­вах аду­ка­цыі. У За­вод­скім ра­ё­не — у ся­рэд­ніх шко­лах № 5 і № 18. У Фрун­зен­скім — у СШ №81, Са­вец­кім — у СШ № 187, Пар­ты­зан­скім — СШ № 108 і Цэнт­раль­ным — у шко­ле № 104.

Пер­шы ін­тэ­гра­ва­ны клас для дзя­цей з аў­тыз­мам быў ство­ра­ны год та­му ў ся­рэд­няй шко­ле №5. А 1 ве­рас­ня тут ад­крыў­ся ўжо дру­гі та­кі клас.

— Ды­рэк­тар ста­ліч­най шко­лы №5, якая з асця­ро­гай пры­ма­ла ле­тась та­кое ра­шэн­не, за­раз кан­ста­туе, што дзе­ці з аў­тыз­мам за год па­ка­за­лі ка­ла­саль­ную са­цы­я­лі­за­цыю. Яны не ба­яц­ца ін­шых дзя­цей, хар­чу­юц­ца ра­зам з усі­мі ў школь­най ста­ло­вай, удзель­ні­ча­юць у су­мес­ных свя­тах і ме­ра­пры­ем­ствах. Звы­чай­ныя ра­вес­ні­кі кан­так­ту­юць з імі і ва ўсім ім да­па­ма­га­юць, — рас­ка­за­ла жур­на­ліс­там на­чаль­нік ад­дзе­ла да­школь­най, агуль­най ся­рэд­няй і спе­цы­яль­най аду­ка­цыі Ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма Ма­ры­на ЮР­КЕ­ВІЧ. — Ня­ма на­ра­кан­няў і з бо­ку баць­коў звы­чай­ных дзя­цей.

Су­пра­ва­джа­лі аду­ка­цый­ны пра­цэс дзя­цей з асаб­лі­вас­ця­мі цью­та­ры — пе­да­го­гі, якія пра­цу­юць з дзі­цем ін­ды­ві­ду­аль­на. Бы­ла пра­ве­дзе­на вя­ліз­ная ра­бо­та. Спе­цы­я­ліс­ты-дэ­фек­то­ла­гі, на­стаў­ні­кі па­чат­ко­вых кла­саў — усе прай­шлі праз се­мі­на­ры, май­стар-кла­сы, кан­суль­та­ван­не праз су­пра­цоў­ніц­тва з мас­коў­скі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, якія ўжо ма­юць больш ба­га­ты во­пыт ра­бо­ты з та­кі­мі дзець­мі.

А ін­тэ­гра­ва­ны клас, які ад­крыў­ся 1 ве­рас­ня ў 187-й мін­скай шко­ле, — гэ­та чар­го­вы крок на­пе­рад у са­цы­я­лі­за­цыі дзя­цей з аў­тыс­тыч­ны­мі рас­строй­ства­мі. Акра­мя асноў­на­га кла­са, для асаб­лі­вых дзя­цей тут ство­ра­ны яшчэ і рэ­сурс­ны клас, дзе ёсць спе­цы­яль­на вы­раб­ле­ная мэб­ля для за­ня­ткаў, зо­ны ад­па­чын­ку і ка­рэк­цый­ных за­ня­ткаў па сэн­сар­най ін­тэ­гра­цыі. Як вя­до­ма, дзе­цям з аў­тыз­мам улас­ці­вая па­вы­ша­ная сэн­сар­ная ад­чу­валь­насць, та­му ім трэ­ба па­сту­по­ва пры­звы­чай­вац­ца да шум­ных школь­ных ме­ра­пры­ем­стваў і ўва­зе да іх з бо­ку вя­лі­кай коль­кас­ці не­зна­ё­мых лю­дзей.

— Мы вя­дзём сва­іх дзя­цей у шко­лу з упэў­не­нас­цю, што ім там бу­дзе доб­ра, — ка­жа стар­шы­ня між­на­род­най даб­ра­чын­най гра­мад­скай ар­га­ні­за­цыі «Дзе­ці. Аў­тызм. Баць­кі», ма­ці пер­ша­клас­ні­ка Ільі Тац­ця­на Якаў­ле­ва. — Мы, баць­кі, га­то­вы і да­лей уклад­ваць сі­лы і срод­кі ў на­ву­чан­не спе­цы­я­ліс­таў найноў­шым ме­то­ды­кам ра­бо­ты з дзець­мі з аў­тыз­мам, у ства­рэн­не для іх кам­форт­най ат­мас­фе­ры ў шко­ле, у рас­паў­сюдж­ван­не на­ша­га до­све­ду на ін­шыя шко­лы і рэ­гі­ё­ны Бе­ла­ру­сі.

Спа­дзя­ём­ся, што наш ін­тэ­гра­ва­ны клас ста­не пер­шым кро­кам да ства­рэн­ня пер­шай у кра­і­не ін­клю­зіў­най шко­лы. І мы ўжо га­то­вы зра­біць на­ступ­ны крок: ёсць гру­па ак­тыў­ных баць­коў дзя­цей больш ста­рэй­ша­га ўзрос­ту, якія га­то­вы пры­вес­ці сва­іх вуч­няў на ся­рэд­нюю школь­ную сту­пень і ў су­пра­цоў­ніц­тве з уста­но­вай аду­ка­цыі ства­раць умо­вы для іх па­спя­хо­вай ву­чо­бы.

Па­куль што ў ся­рэд­ніх кла­сах мін­скіх школ не бы­ло дзя­цей з аў­тыз­мам. У гэ­тым уз­рос­це яны аказ­ва­лі­ся, як пра­ві­ла, на хат­нім на­ву­чан­ні або ў спец­шко­лах. На жаль, але ў бе­ла­рус­кай сіс­тэ­ме аду­ка­цыі не бы­ло та­кіх па­няц­цяў як «цью­тар», «па­во­дзін­скі па­ды­ход», «сэн­сар­ная зо­на» і, са­мае га­лоў­нае, «ін­клю­зія». Але за­раз сі­ту­а­цыя мя­ня­ец­ца...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.