Вы тут

Даб­ра­дат­ны агонь ад Тру­ны Гас­под­няй да За­слаўя да­вя­дзе


 

Бе­ла­рус­кае сло­ва «асве­та» — цу­доў­нае. Глы­бо­кае і на­поў­не­нае — столь­кі сэн­саў укла­дзе­на. Асве­та праз ве­ды — гэ­та як свят­ло, якое но­сіць ча­ла­век у са­бе і дзе­ліц­ца з ім ін­шы­мі.

1Так у нас бы­ло ста­год­дзя­мі: усе бе­ла­рус­кія вя­лі­кія (і не­вя­до­мыя, якія пэў­на ж бы­лі) асвет­ні­кі, атры­маў­шы іск­рын­ку ве­даў пра жыц­цё, нес­лі яе ў свет і рас­паль­ва­лі вя­лі­кае свят­ло аду­ка­ва­най і на­поў­не­най ду­шэў­ным свят­лом зям­лі. Нес­лі ве­ды пра наш зям­ны свет і тое, з якой лас­кі ён устро­е­ны і за­се­ле­ны роз­ны­мі іс­то­та­мі, а вян­цом гэ­та­га све­ту з'яў­ля­ец­ца ча­ла­век. А яму ўлас­ці­ва імк­нен­не не блу­каць у цем­ры — як рэ­аль­най, так і ду­хоў­най.

Бе­ла­русь ХХІ ста­год­дзя пра­цяг­вае шлях, па­ча­ты асвет­ні­ка­мі. А свят­ло рэ­аль­нае (дзе­ля ду­хоў­на­га) вось ужо 21 год нам да­дзе­на ад Тру­ны Гас­под­няй праз Даб­ра­дат­ны агонь, які пра­но­сяць па кра­і­не. Дзе­ля гэ­та­га на­ла­джа­на экс­пе­ды­цыя «Да­ро­га да Свя­ты­няў», якая ад­бы­ва­ец­ца ў пер­шы ты­дзень ме­ся­ца, на­пя­рэ­дад­ні вяр­шы­ні свят на­шай асве­ты — Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства.

Двац­цаць пер­шая на­ву­ко­ва-асвет­ніц­кая экс­пе­ды­цыя «Да­ро­га да Свя­ты­няў» стар­та­ва­ла ўчо­ра ў Мін­ску ад Свя­та-Ду­ха­ва ка­фед­раль­на­га са­бо­ра і за­вер­шыц­ца 7 ве­рас­ня ў За­слаўі. Сё­ле­та марш­рут прой­дзе праз Мін­скую, Брэсц­кую, Гро­дзен­скую воб­лас­ці. Даб­ра­дат­ны агонь пры­ня­суць у не­ка­то­рыя ма­нас­ты­ры, вя­лі­кія і ма­лень­кія хра­мы і цэр­каў­кі. На­прык­лад, ка­ля вёс­кі За­гор'е Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ё­на ў 1983 го­дзе быў яў­ле­ны цу­да­твор­ны аб­раз Па­кро­ва Пра­свя­той Ба­га­ро­дзі­цы (Ста­ла­віц­кі), які з'яў­ля­ец­ца шля­ха­вод­ным для экс­пе­ды­цыі. Пад­час экс­пе­ды­цыі ад­бы­ва­юц­ца ма­леб­ны і на­ба­жэн­ствы — на­прык­лад, сё­ле­та — ка­ля Кры­жа Па­мя­ці і Ка­ме­ня Па­ка­ян­ня. Але сам агонь ад Тру­ны Гос­под­няй, які да­стаў­ля­ец­ца з Іе­ру­са­лі­ма, мо­жа за­па­лі­цца ў кож­най ха­це: па яго мож­на прый­сці са свеч­ка­мі і па­нес­ці з са­бой.

Сё­ле­та ён на­поў­ніць асаб­лі­вым свят­лом храм Свя­той Трой­цы у вёс­цы Вя­лі­кая Сва­рот­ва Ба­ра­на­віц­ка­га ра­ё­на, храм Аляк­санд­ра Не­ўска­га у вёс­цы За­гор'е-Се­нен­скае На­ва­груд­ска­га ра­ё­на. У са­мім На­ва­груд­ку экс­пе­ды­цыю з аг­нём ад Тру­ны Гас­под­няй су­стрэ­нуць у са­бо­ры Мі­ко­лы Цу­да­твор­ца і хра­ме Кі­ры­лы і Мя­фо­дзія. Яго ча­ка­юць у Свя­та-Елі­се­еў­скім Лаў­ры­шаў­скім муж­чын­скім ма­нас­ты­ры. А ў вёс­цы Вя­ліч­кі Лід­ска­га ра­ё­на Даб­ра­дат­ны агонь асве­ціць пад­вор'е Свя­та-Бла­га­ве­шчан­ска­га жа­но­ча­га ма­нас­ты­ра. На Ва­ло­жын­шчы­не экс­пе­ды­цыя за­ві­тае ў храм роў­на­апост­аль­ных Кан­стан­ці­на і Але­ны, на Ма­ла­дзе­чан­шчы­не — у храм пра­ро­ка Іл­ьі ў Ра­даш­ко­ві­чах.

У Мін­скай воб­лас­ці экс­пе­ды­цыю з Даб­ра­дат­ным аг­нём су­стрэ­нуць у па­сёл­ках Ка­ло­дзі­шчы і Жда­но­ві­чы. У За­слаўі свят­ло агню асаб­лі­ва ча­ка­юць пры­ха­джа­не хра­ма Са­бо­ра бе­ла­рус­кіх свя­тых і хра­ма Пра­аб­ра­жэн­ня Гас­под­ня­га. Але яго там на­огул асаб­лі­ва ча­ка­юць — кож­ны ча­ла­век (не толь­кі вер­ні­кі) у гэ­тыя дні мо­жа раз­ва­жаць пра тое, што ёсць свят­ло ў яго жыц­ці і ад­куль яно пры­хо­дзіць. Та­му што на­са­мрэч пад­час экс­пе­ды­цыі Даб­ра­дат­ны агонь пры­но­сяць у шко­лы, баль­ні­цы, са­цы­яль­ныя ўста­но­вы. Лю­дзі, якія ў скла­дзе экс­пе­ды­цыі (а гэ­та пісь­мен­ні­кі, ар­тыс­ты, на­ву­коў­цы, свя­та­ры) рас­па­вя­да­юць пра свят­ло асве­ты, іск­рын­ка яко­га, мо­жа быць, у гэ­тыя дні за­па­лі­цца ў не­чых сэр­цах, каб по­тым га­рэць на ра­дасць ін­шым. І вось жа — бла­сла­вен­не на гэ­ты шлях!..

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.