Для школьнікаў і студэнтаў навучальны год пачынаецца з Дня ведаў, але вось для курсантаў пачаткам навучання з'яўляецца прыняцце прысягі. Хваляванне і гонар будучых вайскоўцаў, якія рыхтаваліся да аднаго з найважнейшых дзён у іх прафесійнай кар'еры, здавалася, было адчувальна фізічна. Прымалі прысягу курсанты першага курса Ваеннай акадэміі Беларусі і ваенных факультэтаў іншых ВНУ. Такім чынам, толькі «першакурснікаў» на пляцы было больш за 650.
У час прысягі курсант павінен выглядаць ідэальна, «з іголачкі», таму дапамагалі маладым ваенным іх старэйшыя калегі. Старшакурснікі пільна сачылі за тым, каб знакі, шаўроны і пагоны былі прышыты роўна, а абутак блішчаў. Камусьці папраўлялі каўнерык, падказвалі, як правільна трымаць зброю. Часам прыходзілася рабіць заўвагі курсантам, якія не прывыклі яшчэ да ваеннай дысцыпліны.
Квінтэсэнцыяй мерапрыемства былі, безумоўна, прысяга і ўрачыстая клятва «Служу Рэспубліцы Беларусь!». Каля пляца стаялі бацькі і родныя курсантаў. Як толькі ўсе традыцыі і абавязкі былі выкананы, ім дазволілі павіншаваць будучых ваенных. Такімі сваіх дзяцей яны, напэўна, яшчэ не бачылі.
Сяргей Нікановіч. Фота аўтара.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.