Вы тут

Га­ра­док мо­жа стаць спа­да­рож­ні­кам


Бу­ду­чая ста­лі­ца рэспублі-канскіх «Да­жы­нак», якія прой­дуць на Ві­цеб­шчы­не, — Га­ра­док — мо­жа стаць го­ра­дам-спа­да­рож­ні­кам аб­лас­но­га цэнт­ра. Гэ­тую ідэю ў Га­рад­ку агу­чыў стар­шы­ня Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Ко­сі­нец.

1Ён браў удзел у свят­ка­ван­ні Дня ве­даў у га­ра­доц­кай ся­рэд­няй шко­ле №1. Тут атрым­лі­ва­юць ве­ды на пра­ця­гу больш чым 35 га­доў. Ка­пі­таль­ны ра­монт шко­лы, як і кам­п'ю­тар­ны клас і ін­тэр­ак­тыў­ная дош­ка (прэ­зент абл­вы­кан­ка­ма), ста­лі доб­ры­мі па­да­рун­ка­мі для дзя­цей і іх баць­коў.

Зга­да­ная вы­шэй на­ву­чаль­ная ўста­но­ва — толь­кі адзін з аб'­ек­таў са­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня Га­рад­ка, які атры­маў дру­гое жыц­цё на­пя­рэ­дад­ні «Да­жы­нак». Свя­та пра­цаў­ні­коў вёс­кі Пры­дзвін­ска­га краю тут прой­дзе 26-28 ве­рас­ня.

У рай­цэнт­ры пас­ля ра­мон­ту і ма­дэр­ні­за­цыі пла­ну­ец­ца ад­крыц­цё кі­на­тэ­ат­ра, До­ма куль­ту­ры, му­зея, дзі­ця­ча-юнац­кай спар­тыў­най шко­лы, крам і ка­вяр­няў. Ра­ман­ту­юц­ца і ўцяп­ля­юц­ца жы­лыя да­мы. Што ты­чыц­ца спар­тыў­ных збу­да­ван­няў, з ча­сам у Га­рад­ку з'я­вяц­ца кры­тая ха­кей­ная пля­цоў­ка, ба­сейн. А ўні­каль­ная лы­жа­ро­лер­ная тра­са ста­не спар­тыў­най ві­зіт­най карт­кай не толь­кі Ві­цеб­шчы­ны. Клі­ма­тыч­ныя ўмо­вы да­зво­ляць пра­во­дзіць на бу­ду­чай тра­се трэ­ні­роў­кі і спа­бор­ніц­твы та­ды, ка­лі на ана­ла­гіч­ных бе­ла­рус­кіх тра­сах ужо ня­ма сне­гу.

2Кі­раў­ніц­тва абл­вы­кан­ка­ма па­ста­ві­ла за­да­чу — ства­рыць у Га­рад­ку фі­лі­ялы і прад­стаў­ніц­твы ві­цеб­скіх прад­пры­ем­стваў. У тым лі­ку і ка­мер­цый­ных. Ка­лі бу­дзе да­стой­ная пра­ца і доб­ры за­ро­бак, на­вош­та імк­нуц­ца пра­ца­ваць у аб­лас­ным цэнт­ры ці су­сед­няй Ра­сіі? Каб пра­цэс пе­ра­ўтва­рэн­ня рай­цэнт­ра ў спа­да­рож­нік не за­цяг­ваў­ся, кі­раў­ні­кам ві­цеб­скіх прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый да­ру­ча­на пра­во­дзіць у Га­рад­ку ад­па­вед­ную ра­бо­ту.

Ана­ла­гіч­ным чы­нам змо­гуць раз­ві­вац­ца і атры­маць но­вы ста­тус і ін­шыя га­ра­ды — на­прык­лад, Лёз­на, Шу­мі­лі­на, якія зна­хо­дзяц­ца на ад­лег­лас­ці ка­ля 40 кі­ла­мет­раў ад Ві­цеб­ска.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Фо­та Аляк­сея СМІР­НО­ВА.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.