Вы тут

Дамовіліся? Будзем дзейнічаць


 

Ку­вейт хо­ча ін­вес­та­ваць у су­мес­ныя з на­шай кра­і­най пра­ек­ты

Дру­гое па­ся­джэн­не су­мес­най бе­ла­рус­ка-ку­вей­цкай ка­мі­сіі па ганд­лё­ва-эка­на­міч­ным су­пра­цоў­ніц­тве прай­шло ў Мін­ску. Прад­стаў­ні­кі абедз­вюх кра­ін асаб­лі­вую ўва­гу на­да­ва­лі раз­віц­цю су­пра­цоў­ніц­тва ў сфе­рах эка­но­мі­кі і ін­вес­ты­цый.

Ва­лян­цін РЫ­БА­КОЎ, на­мес­нік мі­ніст­ра за­меж­ных спраў на­шай кра­і­ны, па вы­ні­ках су­стрэ­чы з ку­вей­цкі­мі ка­ле­га­мі па­ве­да­міў, што ка­мі­сія па­пра­ца­ва­ла плён­на.

— Мы аб­мяр­коў­ва­лі роз­ныя пы­тан­ні па ўма­ца­ван­ні двух­ба­ко­ва­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня ў эка­но­мі­цы, ін­вес­ты­цы­ях і ін­шых га­лі­нах. За­раз пе­рад на­мі на­ступ­ны этап пра­цы — рэа­лі­за­цыя ўсіх да­моў­ле­нас­цяў, якія бы­лі да­сяг­ну­ты. Бе­ла­рус­кі бок зро­біць усё, каб гэ­тыя да­моў­ле­нас­ці бы­лі вы­ка­на­ны.

У сваю чар­гу, кі­раў­нік дэ­ле­га­цыі з Ку­вей­та Ха­лі­фа МУ­СА­ІД ХА­МА­ДА, на­мес­нік мі­ніст­ра фі­нан­саў гэ­тай кра­і­ны, звяр­нуў ува­гу на знач­ныя перс­пек­ты­вы для ін­вес­ты­цый­на­га су­пра­цоў­ніц­тва і ўза­е­ма­дзе­ян­ня па ін­шых кі­рун­ках па­між дзвю­ма кра­і­на­мі. Ён ад­зна­чыў, што на па­ся­джэн­ні аб­мяр­коў­ва­ла­ся маг­чы­масць рэа­лі­за­цыі ў блі­жэй­шы час не­каль­кіх пра­ек­таў.

Пад­час па­ся­джэн­ня ка­мі­сіі бы­ло вы­ра­ша­на, што на­ступ­ны раз ка­мі­сія су­стрэ­нец­ца ў 2015 го­дзе ў Эль-Ку­вей­це.

Ку­вейт — ад­на з най­ба­га­цей­шых кра­ін све­ту. Кра­і­на ва­ло­дае ве­лі­зар­ны­мі за­па­са­мі наф­ты — пры­клад­на 9% ад усіх су­свет­ных за­па­саў. На­сель­ніц­тва кра­і­ны не­вя­лі­кае — пры­клад­на 2,5 міль­ё­на ча­ла­век. Па­коль­кі дзяр­жа­ва ба­га­тая, то яна мае маг­чы­масць аказ­ваць знач­ную фі­нан­са­вую да­па­мо­гу сва­ім гра­ма­дзя­нам. Так, ме­ды­цы­на і аду­ка­цыя бяс­плат­ныя, а ка­лі ма­ла­ды ча­ла­век хо­ча атры­маць аду­ка­цыю за мя­жой, то ўрад бя­рэ ўсе вы­дат­кі на ся­бе. А гэ­та пла­та за на­ву­чан­не, пе­ра­лёт, сты­пен­дыя. Да­па­мо­га раз­ве­дзе­най жан­чы­не бу­дзе вы­плач­вац­ца што­ме­сяц у па­ме­ры 1400 до­ла­раў ЗША да та­го ча­су, па­куль яна не пра­ца­ўлад­ку­ец­ца або не вый­дзе зноў за­муж. Мі­ні­маль­ная пен­сія скла­дае пры­клад­на 3000 до­ла­раў. Гра­шо­вую да­па­мо­гу аказ­ва­юць і ў су­вя­зі з важ­ны­мі дзяр­жаў­ны­мі юбі­ле­я­мі. Так, да 50-год­дзя не­за­леж­нас­ці кра­і­ны ўсе гра­ма­дзя­не атры­ма­лі па 3,5 ты­ся­чы аме­ры­кан­скіх до­ла­раў. На­ту­раль­на, усе льго­ты і бо­ну­сы пра­да­стаў­ля­юц­ца вы­ключ­на ку­вей­тцам. Тым жа, хто пры­яз­джае ту­ды на пра­цу, пры­хо­дзіц­ца кла­па­ціц­ца пра ся­бе са­мім. Атры­маць гра­ма­дзян­ства гэ­тай кра­і­ны амаль не­маг­чы­ма.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.