Вы тут

Свята без святла,


але ж… з фе­ер­вер­кам

Да­рож­ная ава­рыя не са­пса­ва­ла на­строю жы­ха­рам асі­по­віц­кай вёс­кі Ра­ду­ці­чы, якая ад­свят­ка­ва­ла свой 465‑ы дзень на­ра­джэн­ня. Быў па­шко­джа­ны слуп лі­ніі элект­ра­пе­ра­дач, і вёс­ка цал­кам за­ста­ла­ся без свят­ла. Але стар­шы­ня Да­ра­га­наў­ска­га сель­ска­га Са­ве­та Та­ма­ра Ва­ладзь­ко па­кла­па­ці­ла­ся пра тое, каб у сель­скі клуб, дзе ад­бы­лі­ся асноў­ныя ме­ра­пры­ем­ствы, пры­вез­лі ге­не­ра­тар.

—Не бы­ло б шчас­ця, ды ня­шчас­це да­па­маг­ло, — смя­ец­ца Та­ма­ра Юль­я­наў­на. — Лю­дзей, як ні­ко­лі, са­бра­ла­ся шмат. А што ра­біць до­ма, ка­лі элект­рыч­нас­ці ня­ма? На­ват тэ­ле­ві­зар не па­гля­дзіш.

У роз­ныя ча­сы вёс­ка бы­ла вот­чы­най ро­ду Ра­дзі­ві­лаў, цэнт­рам ма­ёнт­каў Бок­шаў і Віт­генш­тэй­наў, по­тым на­ле­жа­ла Да­ра­га­нам. Сён­ня Ра­ду­ці­чы — не­вя­лі­кі на­се­ле­ны пункт, дзе жы­ве ўся­го 236 ча­ла­век. Амаль усе яны прый­шлі на свя­та род­най вё­сач­кі. Атры­ма­ла­ся яно па-ся­мей­на­му ду­шэў­ным. Пад­во­дзі­лі вы­ні­кі кон­кур­су на леп­шы пад­во­рак, він­ша­ва­лі пе­ра­да­ві­коў сель­скай гас­па­дар­кі. Не за­ста­лі­ся без ува­гі ста­рэй­шая жы­ха­ры вёс­кі і ах­вя­ры вай­ны. Па за­пра­шэн­ні сель­са­ве­та ў гос­ці пры­еха­ла дач­ка пер­ша­га кам­са­моль­ца вёс­кі Але­на Шаць­ко, якая па­дзя­лі­ла­ся ўспа­мі­на­мі пра свай­го баць­ку. Мяс­цо­выя кан­ды­та­ры і ру­ка­дзель­ні­цы ар­га­ні­за­ва­лі вы­ста­вы сва­іх вы­ра­баў і па­дзя­лі­лі­ся сак­рэ­та­мі май­стэр­ства. У ганд­лё­вых ра­дах бы­ла маг­чы­масць пад­сіл­ка­вац­ца смач­най вы­печ­кай. За­кон­чы­ла­ся свя­та дыс­ка­тэ­кай і фе­ер­вер­кам.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.